круглая ці авальная ўпадзіна на вяршыні вулкана са стромкімі, часта ступеньчатымі схіламі. У дыям. дасягае 10—20 км, глыб. да соцень метраў. Адрозніваюць К. абрушвання, якія ўтвараюцца пры асяданні вяршыні вулкана ў выніку выкідаў з яго матэрыялу пры вывяржэннях (напр., К. вулкана Маўна-Лоа на Гаваях), і выбухныя, якія ўзнікаюць пры магутных выбухах газаў у жарале вулкана (К. вулкана Кракатаў у Інданезіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэдзька 5/431, 564; 9/243
- » - зімовая круглая чорная 9/243 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кружо́к, ‑жка, м.
1.Памянш.да круг (у 1, 2 і 3 знач.). Сесці ў кружок. Нарысаваць кружок.
2.Круглая драўляная падстаўка пад скавараду. На драўляны прамаслены кружок паставіла [маці] патэльню з яечняй.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́верс
(гал. leuwers)
круглая адтуліна ў парусе, тэнце для прадзявання працягвання вяроўкі, каб замацаваць іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Rondélln -s, -e
1) архіт. рато́нда
2) кру́глая пляцо́ўка; кру́глы кве́тнік, клу́мба
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Рыто́нда, рыто́н ’ратонда’ (воран., трак., ігн., Сл. ПЗБ), рыто́рда ’накідка з воўны’ (Сл. Гродз.). З італ.rotonda ’круглая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
патэ́льня
(ст.-польск. patelnia, ад лац. patella)
круглая мелкая металічная пасудзіна, на якой пякуць, смажаць; скаварада.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМБРАЗУ́РА (франц. embrasure),
прамавугольная, арачная або круглая адтуліна ў сценах абарончага збудавання, бранявежах для вядзення агню з гармат, кулямётаў, мінамётаў, а таксама для назірання за праціўнікам. Формы і памеры амбразуры залежаць, ад віду зброі, сектара абстрэлу (назірання), умоў стральбы. Іншы раз для закрыцця амбразуры, калі праз яе не вядуць агонь (назіраюць), ставяць бранявую засланку. У бел. абарончым дойлідстве вядома з 16 ст. (у Гродзенскім Старым, Мірскім замках, Брэсцкай і Бабруйскай крэпасцях і інш.). Гл. таксама Байніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАДА́КНА (Monodacna),
род двухстворкавых малюскаў сям. сэрцападобнікаў атр. венерыд. Вядомы з верхняга пліяцэну. 3 віды, 7 падвідаў. Пашыраны ў слабасалёных (не больш за 12‰) і прэсных водах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, вадасховішчах нізоўяў рэк і іх басейнаў. Жывуць на пясчаных і мулавых грунтах да глыб. 35 м.
Даўж. да 41 мм. Ракавіна танкасценная, круглая або авальная, выпуклая, з рабрыстай паверхняй. Нага развітая, з яе дапамогай М. поўзаюць, закопваюцца ў грунт, падскокваюць. Фільтратары, кормяцца водарасцямі, дэтрытам, планктонам. Раздзельнаполыя.