korek

м.

1. корак;

2. затор;

korek na drodze — затор на дарозе;

3. засцерагальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

doszlifować

незак.

1. дашліфаваць, прышліфаваць; прыцерці;

doszlifować korek — прыцерці корак;

2. перан. адшліфаваць; удасканаліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

феладэндро́н

(н.-лац. phellodendron, ад гр. phellos = корак + dendron = дрэва)

буйное лістападнае дрэва сям. рутавых, пашыранае на Далёкім Усходзе; выкарыстоўваецца ў коркавай і мэблевай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

fuze

[ˈfju:z]

n.

1) дыстанцы́йная тру́бка (для падры́ву снара́да, бо́мбы), кнот -а m.

2) Electr. ко́рак -ка m.; гл. fuse I

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тампо́н ’стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. тампо́н, польск. tampon, з франц. tamponкорак, затычка; тампон’; яно з’яўляецца назалізаванай формай слова tapon ’жмут адзення, бялізны’, якое, у сваю чаргу, уяўляе сабой утварэнне з суфіксам ‑on ад франк. *tappo, што роднаснае ст.-в.-ням. zapho ’затычка’, ням. Zapfen ’тс’, ст.-англ. tœppa і англ. tap ’тс’ (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бісмалі́т

(ад гр. bysma = корак + -літ)

інтрузія 2 канічнай або цыліндрычнай формы, што дасягае паверхні Зямлі ці заканчваецца ў тоўшчы асадачных парод, паднімаючы іх у выглядзе купала.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шпунт

(польск. szpunt, ад ням. Spund)

1) падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і інш.;

2) корак для затыкання бочкі з півам або віном.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПО́КРЫЎНЫЯ ТКА́НКІ,

вонкавыя ўтварэнні арганізма на мяжы са знешнім асяроддзем. Асн. функцыі П.т. — ахова, абмен рэчываў (у т. л. газаабмен, транспірацыя), тэрмарэгуляцыя, дотык, выдаленне, часам жыўленне (напр., у стужачных чарвей, скрэбняў, паганафор). У раслін адрозніваюць П.т. першасныя і другасныя. Першасныя (эпідэрміс, або эпідэрма, і эпіблема) вылучаюцца з пратадэрмы. Эпідэрма развіваецца на парастках, лісці, ч. кветак, пладах, насенні; сценкі яе клетак укрыты кутыкулай. Эпіблема ўтвараецца на канцы кораня, выконвае функцыі двухбаковапранікальнай мембраны. Пасля яе адмірання абарончую функцыю выконвае экзадэрма, якая адасабляецца з вонкавых слаёў клетак першаснай кары. У голанасенных і двухдомных раслін на сцёблах і каранях першасныя П.т. замяняюцца на другасныя — корак (вытворнае фелагену), непранікальны для газападобных і вадкіх рэчываў. Ён уваходзіць у склад перыдэрмы, газаабмен у якой адбываецца праз рыхлыя ўчасткі — чачавічкі. У жывёл П.т. складаюцца з покрыўнага (скурнага) эпітэлію (эпідэрмісу). У некат. з іх (немертыны, галаваногія малюскі, пазваночныя) у састаў П.т. уваходзіць мезадэрмальны злучальнатканкавы слой, або дэрма. Для П.т. жывёл характэрны вытворныя: валасы, хіцін панцыра членістаногіх, кутыкула, ракавіны малюскаў, луска, пер’е, кіпцюры, пазногці, скурныя залозы і інш. З П.т. звязаны пігментныя клеткі.

А.​М.​Петрыкаў.

т. 12, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шпунт, -а, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

3. Корак, якім затыкаюць бочку.

Ад усіх бочак шпунт або пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

|| прым. шпунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Pfrpfen m -s, -

1) ко́рак, заты́чка, уту́лка

2) мед. тромб; тампо́н

3) разм. таўсту́н;

so ein dcker ~! ну і таўсту́н!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)