народны танец лезгін. Муз. памер 6/8, ёсць варыянты на 2/4. Тэмп хуткі. Мелодыя дакладная, дынамічная. У аснове сюжэта Л. — танец-спаборніцтва, што дэманструе спрыт, віртуознасць, нястомнасць танцораў. Выконваецца як сольны мужчынскі танец і ў пары з жанчынай. У многіх народнасцей Каўказа існуюць разнавіднасці Л., якія атрымалі найменне ад назвы народнасці, мясцовасці ці мелодыі суправаджэння. На Беларусі вядомы падобны танец «Лязінка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТАЛА́Н,
горад у Азербайджане, у перадгор’ях Малога Каўказа, за 18 км ад чыг. ст. Герань. 7,9 тыс.ж. (1991). Здабыча нафталанскай лячэбнай нафты. Краязнаўчы музей. Бальнеалагічны курорт. Клімат субтрапічны. Асн. прыродны лек. фактар — нафталанская нафта (нафталан), якую выкарыстоўваюць для нафталаналячэння (у выглядзе мясц. агульных ваннаў, мазяў) пры лячэнні захворванняў органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, скуры і інш.Вял. хваёвы парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРАЛІЗА́ЦЫЯ КАРТАГРАФІ́ЧНАЯ,
працэсы адбору і абагульнення зместу пры складанні геагр. карт. Мае на мэце захаваць і выдзеліць на карце асноўныя тыповыя рысы і характэрныя асаблівасці з’яў, якія адлюстроўваюцца. Кірункі і ступень генералізацыі картаграфічнай залежаць ад прызначэння карты, яе тэматыкі, магчымасцей маштабу, геагр. асаблівасцей мясцовасці, сродкаў картаграфічнага выканання і крыніц, па якіх складаюцца карты. Напр., поўнае ўяўленне аб горных сістэмах Каўказа можна атрымаць на дробнамаштабнай, моцна генералізаванай карце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБРАБІЗО́Н,
міжвідавы гібрыд, помесь зубра з бізонам. Мае прыкметы абодвух жывёл, але звычайна буйнейшы за іх. Ад зубра адрозніваецца больш вял. галавой, будовай задніх ног, абросласцю галавы і пярэдняй ч. цела. Дае пладавітае патомства і з зубрам і з бізонам. Упершыню З. атрыманы ў 1907 у запаведніку Асканія-Нова, у 1940 завезены ў Каўказскі запаведнік, пазней і ў інш. раёны Каўказа, дзе размнажаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСКО́ЎСКІ (Іосіф Тарасавіч) (1.4.1901, в. Прудок Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.12.1946),
поўны кавалер ордэна. Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Украіны, Малдовы, Берлінскай аперацыі. Камандзір аддзялення мінамётнай батарэі ст. сяржант Л. вызначыўся: 25.8.1944 у баі за с. Бозіены Катоўскага р-на Малдовы; на тэр. Германіі 4.2.1945 у баі за г. Кюстрын; 28.4—1.5.1945 у баях за Берлін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тулу́н ‘мяшок без разрэзу з садранай з якой-небудзь жывёліны шкуры’ (навагр., Дзмітр.). Укр.тулу́н ‘шкура казы, знятая суцэльна, якая служыць у якасці мяшка для мукі, солі і інш.’, рус.сіб.тулу́н ‘шкура, знятая дудкай, не распоратая ўдоўж’. Запазычана з цюркскіх моў: тур.tuluk, tulum, узб., туркм.тулум ‘бурдзюк’, — усе з манг.tulum ‘тс’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673). Паводле Анікіна (563), н на месцы м у рускай мове — у выніку асіміляцыі або запазычання з Каўказа, дзе тулун ‘мяшок са шкуры’. У Беларусь лексема магла пранікнуць з мовы “літоўскіх татар” (Супрун, «Весці», сер. IV, 1969, 3, 69–70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЁНКА, бронзаўка касматая (Epicometis hirta),
жук сям. пласцініставусых. Пашыраны ў Еўропе ад лясной зоны да гор Крыма і Каўказа.
Даўж. да 13 мм, цела матава-чорнае. Надкрылы з жаўтаватымі плямамі. Зверху густыя жоўта-шэрыя валаскі (адсюль другая назва). Лятае вясной і напачатку лета, жывіцца кветкамі і пупышкамі пераважна пладовых дрэў, а таксама злакамі. Зімуе ў глебе, вясной адкладвае 15—20 яец. Поўнасцю развіваецца за год. Шкодзіць дэкар. і пладовым раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАСТУМА́НІ,
горнакліматычны курорт у Грузіі. За 28 км ад чыг. ст. Ахалцыхе, на схілах Месхецкага хр. Малога Каўказа і глыбокай цясніны р. Ацхе. Засн. ў 19 ст. Круглагадовае кліматалячэнне, значныя запасы тэрмальных мінер. водаў (асобныя крыніцы вядомы з 11 ст.).
Паблізу Абастумані першая на тэр.б.СССР горная астрафіз. абсерваторыя, крэпасць царыцы Тамары (12 ст.), Зарзмскі манастыр (14 ст.), у суседстве з ім рэшткі грандыёзнага пячорнага манастыра 12—13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЧНАЕ ДРЭ́ВА,
трапічныя дрэвы з роду карычнік (Cinnamomum) сям. лаўровых, з кары якіх вырабляюць карыцу. Найб. каштоўныя 2 віды К.д.: цэйлонскае (C. zeylanicum) і кітайскае (C. cassia, C. aromaticum), якія культывуюць у Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, Паўд. Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Вечназялёныя дрэвы або вял. кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваецца ў буд-ве (драўніна), медыцыне, харч. прам-сці, парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ (Васіль Аляксандравіч) (9 1.1920, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 22.7.1968),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік вызвалення Паўн.Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі авіяпалка ст. лейтэнант К. зрабіў 1088 баявых вылетаў, правёў 139 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1962 у Сав. Арміі.