ЧЭРКЕ́СЫ (саманазва адыге),

адзін з народаў Карачаева-Чэркесіі (42 тыс. чал., 1997). Жывуць таксама ў інш. рэгіёнах Рас. Федэрацыі, Турцыі, краінах Паўд.-Зах. Азіі і Паўн. Афрыкі. Усяго ў Рас. Федэрацыі 50,7 тыс. чал. (1995). Агульная колькасць 270 тыс. чал. (1995). Гавораць на кабардзіна-чэркескай мове. Вернікі — мусульмане-суніты. Ч. часам наз. усіх выхадцаў з Паўн. Каўказа.

т. 17, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)