бэ́жавы

(ад бэж)

светла-карычневы з жаўтаватым адценнем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гарэ́лы 1: «Горѣлаго шелига не стоишь» (Нас.). Насовіч мяркуе, што гарэ́лы ў гэтым сэнсе мае сувязь з гале́лы ’шелег (манета)’, гл.

Гарэ́лы 2 ’карычневы, руды’ (Сл. паўн.-зах.). Па паходжанню метафара: ’абгарэлы’ — ’абгарэлы, карычневы’ — ’карычневы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЦЫГЕ́ЙКА,

футра, аўчына ад цыгайскай, мерыносавай і інш. парод авечак, пастрыжаная і пафарбаваная ў карычневы ці інш. колер. Выкарыстоўваюць для пашыву каўняроў, шапак, жан. паліто і інш.

т. 17, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́вавы, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для кавы (у 2 знач.). Кававы сервіз. // Прыгатаваны з кавы. Кававыя цукеркі.

2. Колеру кавы, цёмна-карычневы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАПЛАВО́К, таўкачык (Amanitopsis),

род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. мухаморавых. Некалькі відаў, якія адрозніваюцца колерам шапкі. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі 3 віды і 1 разнавіднасць. Трапляюцца ў светлых лясах, на ўзлесках, на глебе сярод травы з чэрв. па вер. П.: беласнежны (A. nivalis), жоўта-карычневы (A. fulva), шэры (A. vaginata).

Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 3—9 см з гафрыраваным краем, у маладога грыба — званочкападобная, потым плоская, ад белай да карычневай, з рэшткамі агульнага пакрывала. Пласцінкі свабодныя, белыя, шырокія. Ножка даўж. 7—20 см, белая, полая, каля асновы з шырокай тоўстай вольвай (похвай). Споравы парашок белы. Ядомыя. Мікарызаўтваральнікі.

Паплавок: 1 — шэры; 2 — жоўта-карычневы.

т. 12, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зяле́на-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр.: зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;

2) зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: зялёна-белы, зялёна-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кірпі́чны ’карычневы’ (Мат. Гом.). Гл. кірпіч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tan​1 [tæn] n.

1. рудава́та-кары́чневы ко́лер

2. зага́р;

get a good tan до́бра загарэ́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Му́ры, му́рэнькі ’светла-карычневы’ (ТС). Да мурава́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бэж

(польск. beż, ад фр. beige)

светла-карычневы з жаўтаватым адценнем колер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)