Віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны, неўраўнаважаны’ (барыс., Янк. I, Янк. БФ); ’злачынец, злодзей, разбойнік’ (КЭС, лаг.), ст.-бел.верутный, вирутный ’заўзяты, страшэнны’ (з XVII ст.), ст.-укр.вѣрутний, вирутний ’тс’, польск.wierutny ’які мае адмоўныя ўласцівасці’. Магчыма, сюды ж балг.вироглав ’наравісты, капрызны; упарты, неслухмяны’. Звязана з ві́р1, а не запазычана з польск. мовы, як сцвярджае Булыка (Запазыч., 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наґо́ґа ’капрызны чалавек’, наг̌о́г̌ытыся ’капрызіць’ (драг., Нар. сл.), параўн.: міргай сабе, кулацкая нагога (Барадулін), сюды ж, магчыма, укр.нагого́шитися ’надзьмуцца, натапырыцца’. Экспрэсіўнае аддзеяслоўнае ўтварэнне з характэрнай рэдуплікацыяй каранёвага элемента, параўн. нафуфы́рыцца, надудоніцца і пад., у аснове якога ляжаць, як правіла, гукаперайманні ці іранічныя ўтварэнні накшталт т. зв. дзіцячых слоў тыпу бу́ба, му́ма, вова і інш., параўн. польск.gogo ’франт, моднік, пуставаты і лянівы чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
perverse
[pərˈvɜ:rs]
adj.
1) упа́рты, капры́зны
a perverse child — непаслухмя́нае дзіця́
2) сапсава́ны, распу́шчаны; злы, ліхі́
3) няпра́вільны, скажо́ны; памылко́вы (і пра прысу́д)
perverse reasoning — памылко́вае разважа́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Раскабызі́ць ’пацягнуць на капрызы’, раскабызі́цца ’пачаць капрызнічаць’ (Юрч. Вытв.). Безумоўна, да *кабы́зі́ць, кабы́зі́цца, параўн. ко́бза2 (гл.) і тэрытарыяльна блізкія рус.смал.кобыза́ ’капрызны чалавек’, кобызи́ться ’паводзіць сябе фанабэрыста, ганарыста; упарціцца; ламацца’, што, магчыма, у выніку інтэрвакальнага азванчэння ‑п‑, гл. капы́за, капызіцца, капыжыцца. Адносна іншых этымалагічных магчымасцей гл. Брукнер, 240–241, Банькоўскі, 1, 737 (у сувязі з польск.skobuzieć ’насупіцца’), ЭССЯ, 10, 92 (пра суфіксы *‑uzъ/*‑ъzъ). Пры дапушчэнні прыстаўкі *ko‑ ўзнікае магчымасць гукапераймальнага паходжання, параўн. бы́зкаць (< быз‑з‑з), параўн. бзы́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нараві́сты, ‑ая, ‑ае.
Упарты, з норавам (звычайна пра коней). — У майго бацькі быў конь наравісты, дык як стане, як укопаны. Хоць кол на галаве чашы — ні з месца.. — гаварыў меднабароды Язэп Рудзько.Дуброўскі.[Ячны:] — Кабыла ў .. [Цупрона] была наравістая. Упудзілася раз і панясла з гары.Брыль.//Разм. Натурысты, капрызны (пра ўпартага чалавека). Але ж і наравісты хлопец! Далі ім тут, відаць, волю. Во ён табе, упёрся, як баран.Савіцкі.// Які выражае ўпартасць, наравістасць. Наравісты характар./уперан.ужыв.Як выцягнутае срэбнае вужышча з дзесяткамі, сотнямі, тысячамі прыгожа акругленых кален павіваецца, бы пасмейваецца на сонцы, стары наравісты Нёман у высокіх берагах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трымана́ ‘надакучлівы чалавек’ (Мат. Гом.). Відаць, да трымані́ць ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (гл. траманіць, для якога прапануецца літоўская крыніца запазычання). Можа быць звязана з мані́ць, ману́ць, аднак па значэнні і па форме слова бліжэй да славен.tŕmen ‘упарты, капрызны, натурысты’, харв.чак.ne trmi ‘не ўпірайся’, якія Борысь (RS, XLI, 1, 40 -41) узводзіць да прасл.*trьměti ‘тырчаць, заставацца на сваім, упірацца’, што дало каўзатыў *trimati (Борысь, 652), гл. трымаць. У такім выпадку трыманіць можа быць другасным утварэннем ад назоўніка або прыметніка, параўн. укр.тримни́й ‘трывалы’; сюды ж, магчыма, і ўкр.тримо́нний няпэўнага значэння і паходжання (ЕСУМ, 5, 638).
3) які́ ма́е бага́тае ўяўле́ньне, з бага́тай фанта́зіяй
a fanciful writer — пісьме́ньнік з бага́тай фанта́зіяй
4) уя́ўны, нерэа́льны, фантасты́чны
a fanciful story — фантасты́чнае апавяда́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
патрабава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Настойлівы ў сваіх патрабаваннях. Патрабавальны загадчык. Патрабавальны настаўнік. □ Жадаючы з першага дня паказаць сябе патрабавальным начальнікам, .. [Сцяпан] сурова спытаў, чаму памяшканне дагэтуль не атынкавана.Шамякін.Зусім не пакрыўдзіўся Жэня на Дыбу — чалавека справядлівага і патрабавальнага.Гроднеў.Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельмі не любіць хлусоў і манюк.Сабаленка.// У якім адчуваецца патрабаванне. Стой! — патрабавальны голас спыніў Яўсея.Паўлаў.Сярод ночы раздаецца асцярожны, але патрабавальны стук у акно.Пінчук.
2. З высокімі запатрабаваннямі. Патрабавальны чытач.// Які патрабуе да сябе ўвагі, асаблівых умоў; капрызны. Грэчка — параўнальна цеплалюбівая расліна; асабліва патрабавальная яна да цяпла ў першыя фазы развіцця.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)