зда́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

1. Адбыцца, стацца.

Што здарылася?

2. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю.

Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.

3. Нечакана з’явіцца, трапіцца (разм.).

Здарылася падарожная машына.

|| незак. здара́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; вы́кліч; -кліканы; зак.

1. каго (што). Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.

В. да начальства.

В. спевака апладысментамі.

В. вучня (прапанаваць адказаць).

2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад.

В. на спаборніцтва.

В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе). В. на шчырую размову.

3. што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.

В. апетыт.

Гэта не выкліча цяжкасцей.

Чым быў выкліканы пажар?

|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́клік, -у, м. (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абумо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак., што.

1. Выклікаць што-н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго-н.

Старанная праца абумовіла поспех.

2. Абмежаваць што-н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі́; агаварыць.

А. свой удзел у рабоце.

|| незак. абумо́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарэ́зацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́жацца; зак.

1. З’явіцца на паверхні чаго-н., пачаць расці (пра зубы, рогі).

У цяляці прарэзаліся рогі.

2. Рэзка абазначыцца дзе-н.

На лбе прарэзаліся глыбокія маршчыны.

|| незак. прараза́цца, -а́ецца і прарэ́звацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Надысці, настаць (пра час, справу, патрэбу).

Прыспела чарга.

2. безас. Абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца (разм.).

Што табе так прыспела з гэтай паездкай?

3. З’явіцца ў патрэбны момант; паспець, не спазніцца (разм.).

П. на паратунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укра́сціся, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпадкова з’явіўшыся, застацца незаўважаным.

У тэкст укралася памылка.

2. Непрыкметна з’явіцца дзе-н., пранікнуць куды-н.

У душу ўкраўся страх.

|| незак. укра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́балачыць ’павыходзіць, з’явіцца’ (Сцяшк.). Няясна, магчыма, да валачыць ’цягнуць’ з распадабненнем в, б (гл.). Параўн. таксама рус. вы́болочься ’выскачыць (са скуры)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычаса́ць экспр. ’прыйсці’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да часаць (гл.) у значэнні ’хутка ісці’. Параўн. рус. дыял. причеса́ть ’прыйсці, з’явіцца; прымчацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмежава́цца, -мяжу́юся, -мяжу́ешся, -мяжу́ецца; -мяжу́йся; зак.

1. Не пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н., звесці дзейнасць да пэўнага кола пытанняў, задаволіцца чым-н.

А. дасягнутым.

2. Вызначыць мяжу якога-н. участка зямлі; з’явіцца мяжой чаго-н.

|| незак. абмяжо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паві́нен, -нна, у знач. вык.

1. каму. Абавязаны аддаць доўг.

Сусед мне п. пяцьдзясят рублёў.

2. з інф. Абавязаны зрабіць што-н.

Мы павінны змагацца за мір.

3. з інф. Пра тое, што адбудзецца абавязкова, непазбежна або мяркуецца адбыцца.

Ён п. хутка з’явіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)