аблётацца, ‑аецца; зак.

Зрабіцца лётнай, здольнай збіраць нектар (пра пчалу); зрабіцца прыгодным для лётання (пра самалёт і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spowszednieć

зак. стаць (зрабіцца) штодзённым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стрясти́сь сов., разг. зда́рыцца, зрабі́цца, ста́цца (з кім, з чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, каляным, нягнуткім.

Вопратка задубела.

2. Моцна азябнуць; змерзнуць.

Рукі задубелі на холадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагрэ́цца, -рэ́юся, -рэ́ешся, -рэ́ецца; зак.

Сагрэцца, зрабіцца цёплым.

А. каля печы.

Пакой абагрэўся.

|| незак. абаграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абагрэ́ў, -рэ́ву, м. (спец.) і абаграва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абраўнава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ну́ецца; зак.

Зрабіцца роўным, гладкім; выраўняцца (аб краях, паверхні чаго-н.).

Свежы насып абраўнаваўся пад коламі машын.

|| незак. абраўно́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сча́хнуць, -ну, -неш, -не; счах, -хла; -ні; зак. (разм.).

1. Стаць чахлым, змарнець.

Расліны счахлі без вады.

2. Схуднець, зрабіцца хворым, слабым.

За адзін год счах чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгні́сці і падгні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іе́; -і́ў, -іла́, -ло́; зак.

Зрабіцца гнілым знізу або крыху, злёгку згнісці.

Дрэва падгніло.

Падлога падгніла.

|| незак. падгніва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаламу́ціцца, ‑муціцца; зак.

Зрабіцца каламутным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакалма́ціцца, ‑ціцца; зак.

Зрабіцца калматым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)