адзіны заканад. акт, у якім сістэматызаваны нормы крымінальна-працэсуальнага права, што рэгулююць дзейнасць органаў дазнання, папярэдняга следства, пракуратуры і суда па расследаванні і суд. разглядзе крымін. спраў. Першы КПК Беларусі прыняты паводле пастановы ЦВКБССР ад 30.3.1923, уведзены ў дзеянне з 15.4.1923. У 1927 і 1929 у КПК былі ўнесены змены і дадаткі. Дзеючы КПК Рэспублікі Беларусь прыняты 29.12.1960 4-й сесіяй Вярх. Савета рэспублікі, уведзены ў дзеянне з 1.4.1961. З часу прыняцця ў яго ўнесены шэраг змен і дадаткаў. КПК складаецца з 9 раздзелаў і 411 артыкулаў. У іх змешчаны агульныя палажэнні крымінальнага судаводства, вызначаны парадак узбуджэння крымін. спраў і дзейнасць па іх органаў дазнання і папярэдняга следства, парадак судаводства ў судах першай, касацыйных і нагляднай інстанцый, выканання прыгавораў і інш. Зыходзячы з таго, што многія нормы КПК патрабуюць удакладненняў і змен, адпаведнымі службамі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь падрыхтавана новая рэдакцыя КПК.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІТО́РЫНГу біялогіі,
сістэма назірання, ацэнкі стану навакольнага асяроддзя і прагнозу яго змен. Накіраваны на кантроль пераважна антрапагеннага ўздзеяння на прыроду; адначасова ажыццяўляецца назіранне за натуральнай, малазмененай прыродай для параўнання пры ацэнцы антрапагенных змен. Тэрмін з’явіўся ў 1920-я г., шырока ўжываецца з 1970-х г.Асн. элементы сістэмы М. пашыраны з пач. 1970-х г. Вылучаюць М. мясцовы, рэгіянальны, глабальны, паводле мэт — біясферны, біял. (экалагічны), геахім., геафіз. і інш. На Беларусі М. ажыццяўляецца ў ін-тах Нац.АН (аддзяленні: біял., мед.-біял., хім. і геал. навук), Бярэзінскім біясферным і Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніках, гідраметслужбе і інш.
Біясферны М. вызначае глабальна-фонавыя змены ў прыродзе (колькасць азону, вуглякіслага газу, змены надвор’я і клімату на планеце, узроўні радыяцыі, цяпла, сусв. міграцыі жывёл і інш.). Экалагічны М. вывучае змены ў складзе экалагічных сістэм, біягеацэнозаў ва ўмовах антрапагеннага ўздзеяння. Мэты геафізічнага, геахімічнага, санітарна-таксікалагічнага М. — атрыманне інфармацыі аб узроўні забруджвання навакольнага асяроддзя, інтэнсіўнасці і характары ўздзеяння забруджвання на біял. сістэмы, іх аналіз і прагнозы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
літагене́з
(адліта- + -генез)
сукупнасць прыродных працэсаў утварэння і далейшых змен асадачных горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ПЕРАСТРАХО́ВАЧНЫ ДАГАВО́Р» 1887,
тайны дагавор паміж Расіяй і Германіяй (18.6.1887, Берлін), паводле якога абодва бакі абавязваліся захоўваць дружалюбны нейтралітэт у выпадку вайны адной з дзяржаў з трэцяй дзяржавай (акрамя Францыі і Аўстра-Венгрыі) і не дапускаць тэр.змен на Балканах без узаемнай дамоўленасці. У 1890 урад Германіі адмовіўся аднавіць дагавор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ФЕРНАЯ БАТАРЭ́Я,
акумулятарная батарэя, што ўключаецца ў ланцуг паралельна інш. крыніцы (генератар, выпрамляльнік) пастаяннага току для супольнага сілкавання нагрузкі (у т. л. як рэзервовая крыніца). Прызначана для кампенсацыі змен напружання і сілы току асн. крыніцы сілкавання ў час найб. нагрузак і перапынкаў у рабоце. Выкарыстоўваецца на аўта- і чыг. транспарце, сістэмах сувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЮКСМЕ́ТР (ад лац. fluxus цячэнне + ...метр), веберметр,
прылада для вызначэння зменмагнітнага патоку па эрс, што індуцыруецца ў вымяральнай шпулі. Найб. пашыраны Ф. магнітаэл. (магнітаэлектрычная прылада з рухомай часткай — лёгкай бескаркаснай рамкай, якая знаходзіцца ў нейтральнай раўнавазе) і фотаэл. (магнітаэл. гальванометр з люстэркам на рухомай рамцы, да якой падключаецца вымяральная шпуля). Выкарыстоўваецца пры лабараторных вымярэннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЕ́РЫК (ад грэч. cholē жоўць),
суб’ект, які мае адзін з чатырох асн. тыпаў тэмпераменту і характарызуецца высокім узроўнем псіхічнай актыўнасці, энергічнасцю дзеянняў, рэзкасцю, імклівасцю, хуткасцю і парывістасцю рухаў. Схільны да рэзкіх змен настрою, запальчывасці, нецярплівасці, часам да агрэсіўнасці. Пры неспрыяльных умовах і адсутнасці патрэбнага выхавання недастатковая эмацыянальная ўраўнаважанасць можа прывесці да няздольнасці кантраляваць свае эмоцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТАПАТАЛО́ГІЯ (ад цыта... + паталогія), клетачная паталогія,
тэорыя медыцыны, засн. на вучэнні Р.Вірхава аб клетцы як матэрыяльным субстраце хваробы (1855—58). Недаацэньвала арганізм як цэласную сістэму, але садзейнічала развіццю медыцыны: вывучэнню марфал.змен у арганізме пры хваробах, высвятленню іх патагенезу, паляпшэнню дыягностыкі. Наступныя дасягненні навукі дазволілі пераадолець памылковыя палажэнні Ц. і сінтэзаваць з яе ўсё карыснае.