КЛЯ́ШТАР (ад лац. claustrum замак, закрытае месца),

каталіцкі манастыр. Належыць да пэўных ордэнаў манаскіх. На тэр. Беларусі адзінкавыя К. вядомы з сярэдзіны 13 ст., сістэматычнае будаўніцтва пачалося пасля хрышчэння Літвы (1387). Найб. стараж. К.: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусцінцаў у в. Быстрыца (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.), Брэсце і Гродне (засн. Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Гродне і Полацку (1498). У канцы 18 ст. на бел. землях ВКЛ (без Вільні) дзейнічалі больш за 160 мужчынскіх і жаночых К. Пры многіх К. працавалі невял. шпіталі, школы. Большасць К. закрыта ў сярэдзіне 19 ст. ў сувязі з абвінавачваннем у нелаяльнасці манахаў уладам.

Класічны тып К. выпрацаваны ордэнам бенедыкцінцаў. Гэта быў замкнёны ансамбль будынкаў або памяшканняў для жыцця манаскай суполкі. Цэнтрам ансамбля быў касцёл. Каля яго рабілі абкружаны крытай галерэяй (клуатрам) чатырохвугольны двор, сад. З усходу да клуатра прымыкала зала капітула, з захаду — келлі, або дарміторый. Насупраць касцёла будавалі трапезную залу (рэфекторый). Астатнія будынкі (дом абата, шпіталь, школа, гасп. пабудовы) размяшчаліся на тэрыторыі ў межах кляштарных муроў. Бенедыкцінскі тып К. быў запазычаны большасцю каталіцкіх ордэнаў і прыстасаваны адпаведна характару іх дзейнасці.

А.​А.​Ярашэвіч (гісторыя), С.​А.​Сергачоў (архітэктура).

Тыповы план кляштара: 1 — касцёл; 2 — сакрысція; 3 — клуатр; 4 — студня; 5 — зала капітула; 6 — трапезная зала (рэфекторый); 7 — кухня; 8 — дом абата; 9 — шпіталь.

т. 8, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСТО́ЎКА,

від літаратуры і сродак масавай інфармацыі, актуальны паводле зместу і аператыўны ў распаўсюджванні. Выдаецца эпізадычна з мэтай агітацыйна-паліт., ідэалаг.-выхаваўчага і інфарм.-арыентацыйнага ўплыву на шырокія слаі грамадства, адлюстравання актуальных падзей і з’яў свайго часу. Выконваецца ў выглядзе друкаванага або рукапіснага тэксту на аркушах паперы пераважна малых памераў. Тэкст можа быць арыгінальны (адозвы, аб’явы) ці запазычаны з інш. крыніц (афіц. дакументы, маст. творы).

Л. — адна з форм масавай рэв. прапаганды. Папярэднікі рэв. Л. — рукапісныя пісьмы і граматы з заклікамі да паўстанняў. Л. выпускалі Вольная рус. друкарня ў Лондане, народніцкія арг-цыі, першыя рабочыя гурткі, Пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». На Беларусі рукапісныя Л. вядомы з 17 ст. У форме зваротаў выдаваліся ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, у вайну 1812, у час паўстання 1863—64; у выглядзе Л. друкавалася газ. «Мужыцкая праўда». Шырока выкарыстоўваліся Л. ў час рэв. 1905—07, Лютаўскай і Кастр. рэвалюцый 1917, герм. і польск. акупацыі ў 1918—20. У Вял. Айч. вайну Л. на тэр. Беларусі выдавалі і распаўсюджвалі партызаны, падпольшчыкі, парт.-дзярж структуры з-за лініі фронту. Герм. акупац. ўлады і прадстаўнікі калабарацыі выдавалі антысав. Л. на бел., рус., польск. і ням. мовах.

Л. — важны сродак масавай інфармацыі і цяпер. Яны выкарыстоўваюцца паліт. партыямі і рухамі Беларусі ў час выбарчых кампаній і падрыхтоўкі рэферэндумаў, у рэкламных мэтах.

В.​І.​Ермаловіч.

Лістоўка мінскіх падпольшчыкаў, надрукаваная 18.10.1942.

т. 9, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вільго́тны ’сыры, мокры, пранізлівы’ (Шат., Нас.), ст.-бел. вилкготный, вильготный (з XVII ст.). Запазычаны з польск. мовы (Шатэрнік, 46; Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж прыслоўе вільго́тна ’насычана вільгаццю’ (КТС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасава́ць ’падыходзіць, адпавядаць каму-, чаму-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), драг. пасува́тэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц) запазычаны з польск. pasować ’тс’, якое з ням. passen ’тс’ (Варш. сл., 4, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасе́сар ’часовы ўладальнік маёнтка’ (Нас.), ст.-бел. посесоръ (посессоръ, поссесоръ, поссессоръ) ’уладальнік, арандатар’ (1594 г.) запазычаны са ст.-польск. posesor, possessor, якія з лац. possessor ’уладальнік’, ’уладар’ (Булыка, Лекс. запазыч., 73).⇉,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пты, ст.-бел. лепъты, липты ’прыбудоўка да дома’ (з XVI ст.), як і ст.-польск. lepty, lipty, запазычаны са ст.-літ. lieptai, liptai ’лесвіца, сходы на другі паверх’ (Лаўчутэ, Liet. term., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётніска, лётніско ’аэрадром’ (воран., лях., драг., Сл. паўн.-зах.). Запазычаны з польск. lotnisko ’тс’. У калінк. гаворцы (в. Аўцюкі, Сл. паўн.-зах.) гэта запазычанне было перероблена ў лётнішчаусх.-слав. суфіксам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транса́кцыя ’пагадненне, здзелка’, ’перавод грашовых сродкаў’ (Булыка, СІС). Інтэрнацыяналам, запазычаны праз рускую мову; ст.-бел. транзакцыя ’ўмова’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. transakcyja, якое з лац. trānsāctio ’пагадненне, здзелка’, ’завяршэнне, заканчэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муншту́к ’цуглі’, ст.-бел. мунштукъ, монштукъ, мунтштукъ ’тс’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. munsztuk, monsztuk, якім у суч: ням. мове адпавядае Mundstück ’тс’, ’мунштук’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120; Жураўскі, Бел. мова, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люфт1 ’гара ў хаце’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да люхт (гл.).

Люфт2 ’зазор паміж часткамі машыны’ (ТСБМ). З рус. мовы, дзе люфт ’тс’ як тэхнічны тэрмін быў запазычаны з ням. Luft ’зазор, шчыліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)