спецыяльны чарцёж для рашэння пэўнага тыпу выліч. задач. Выкарыстоўваецца для даследавання экстрэмальных уласцівасцей, правядзення аналізу ўплыву розных пераменных на вынік вылічэнняў, выяўлення вобласці існавання рашэння, рашэння задач на выбар параметраў эмпірычных формул і інш.
Адлюстроўвае функцыянальную залежнасць (ураўненне, формулу, табліцы) і дае магчымасць без вылічэнняў вызначыць значэнне адной пераменнай па зададзеных значэннях астатніх пераменных, а таксама даследаваць такую залежнасць. Пераменныя адлюстроўваюцца шкаламі і сем’ямі пазначаных ліній. Кожная Н. будуецца для канкрэтнай функцыянальнай залежнасці ў зададзеных межах змен пераменных. Пры гэтым зыходная залежнасць дакладна (ці набліжана) прыводзіцца да намаграфавальнага віду, запісваюцца ўраўненні элементаў Н. ў прамавугольнай сістэме каардынат. Параметры пераўтварэнняў, якія ўваходзяць у гэтыя ўраўненні, падбіраюць так, каб надаць Н. выгляд, зручны для карыстання. Пасля чаго вылічваюцца табліцы каардынат асобных элементаў і будуюць Н. Выліч. работа зводзіцца да простых геам. аперацый у адпаведнасці з прыкладзенай да Н. схемай карыстання і адлічвання вынікаў. Тэорыю і практыку пабудовы Н. вывучае намаграфія.
Намаграма для разліку вугла αy, устанаўлення разца ў заточным станку па зададзеных вуглах разца α і φ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́куп1, ‑у, м.
Закупка чаго‑н. у вялікай колькасці. Дзяржаўны закуп сельскагаспадарчых прадуктаў.
за́куп2, ‑а, м.
У Кіеўскай Русі і ў Вялікім княстве Літоўскім — селянін, які атрымаў пазыку ў землеўладальніка і трапіў да яго ў залежнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
функцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да функцыі. Функцыянальная залежнасць. Функцыянальны аналіз.
2. Які належыць да функцый чаго‑н., тлумачыцца функцыяніраваннем чаго‑н., залежыць ад дзейнасці, а не ад структуры чаго‑н. Функцыянальны надзел працы. Функцыянальнае расстройства сардэчнай дзейнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕРАІ́Н,
алкалоід опіуму (застылы сок макавак). Адносіцца да групы наркатычных сродкаў. Болепатольнае дзеянне гераіну вышэйшае, чым у марфіну. Мае моцны эйфарычны эфект; да гераіну хутка развіваецца залежнасць (наркаманія). Вытв-сць і ўжыванне гераіну на Беларусі забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МА́СА—СВЯЦІ́ЛЬНАСЦЬ» ДЫЯГРАМАў астраноміі,
залежнасць паміж масамі зорак і іх свяцільнасцямі. Тэарэтычна прадказана А.Эдынгтанам у пач. 20 ст. На аснове законаў нябеснай механікі вызначаны масы некаторых зорак, якія ўваходзяць у склад падвойных зорак. Для іх выяўлена эмпірычная залежнасць паміж масай і баламетрычнай свяцільнасцю: Lbol=M3,9, дзе L — свяцільнасць зоркі, М — яе маса. З формулы вынікае, што ў верхняй частцы галоўнай паслядоўнасці (гл.Герцшпрунга—Рэсела дыяграма) знаходзяцца самыя масіўныя зоркі з масамі, у дзесяткі разоў большымі за сонечную. Выкарыстанне «М.—с.» д. дае магчымасць па вядомай свяцільнасці вызначаць масы адзіночных зорак, для якіх гэта нельга зрабіць з непасрэдных назіранняў.
А.А.Шымбалёў.
«Маса—свяцільнасць» дыяграма для зорак галоўнай паслядоўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЕ́ЛЯ ПУНКТ,
тэмпература, вышэй за якую антыферамагнетык ператвараецца ў парамагнетык (фазавы пераход II роду). Абазначаецца TN. Паблізу Tn назіраецца спецыфічная тэмпературная залежнасцьфіз. уласцівасцей антыферамагнетыкаў (цеплаёмістасці, каэф. цеплавога расшырэння, электраправоднасці і інш.). Названы імем Л.Нееля. Гл. таксама Антыферамагнетызм.
1.каго-што. Зрабіць залежным, паставіць у залежнасць ад каго-, чаго-н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму-н.
П. каго-н. свайму ўплыву.
П. жыццё адзінай мэце.
2.каго-што. Паставіць пад непасрэднае кіраўніцтва, перадаць у чыё-н. непасрэднае распараджэнне, падначаліць.
П. інстытут Акадэміі навук.
3.што. У граматыцы: звязаць паводле спосабу падпарадкавання.
|| незак.падпарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.падпара́дкаванне, -я, н.
Знаходзіцца ў чыім-н. падпарадкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
А́НГЛА-ІРА́КСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІ 1922, 1926, 1930, 1948, 1955.
Дагавор 1922, заключаны на 20 гадоў, фактычна аформіў мандатную залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі. Дагавор 1926 прадаўжаў тэрмін дзеяння папярэдняга да 1950 (калі Ірак да гэтага часу не стане чл. Лігі Нацый, што аўтаматычна пазбаўляла яго англ. мандата). Дагавор 1930 падпісаны на 25 гадоў, прадугледжваў адмену мандата і прызнаваў суверэнітэт Ірака (уступіў у сілу ў 1932 пасля прыняцця Ірака ў Лігу Нацый); фактычна захаваў залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі ў знешняй палітыцы і ваен. справах. Дагавор 1948 прадугледжваў стварэнне «камісіі сумеснай абароны», тэр. Ірака заставалася базай англ.узбр. сіл. Пагадненне 1955 захоўвала кантроль Англіі над іракскай арміяй і ваенна-паветр. базамі; англ. ваенна-паветр. сілы заставаліся ў Іраку. Дэнансавана 24.3.1959 урадам Іракскай рэспублікі пасля Іракскай рэвалюцыі 1958.