КО́ЗІК (Леанід Пятровіч) (н. 13.7.1948, г. Барысаў Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.эканам.н. (1997). Засл. работнік прамысловасці Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1977), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1989). З 1976 пам. пракурора г. Барысава, з 1978 старшыня прафс.к-та Барысаўскага з-да аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985—92 дырэктар Барысаўскай швейнай ф-кі. У 1995—98 чл. Калегіі, Паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Міждзярж. эканам. к-це Эканам. саюза СНД. З 1996 чл. Выканаўчага к-та Супольнасці (Саюза) Беларусі і Расіі. З лют. 1998 нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1990—95 дэпутатВярх. Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па эканам. рэформе, эканам. самастойнасці і суверэнітэце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Рмн. ‑бак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. парубіць 2 (у 2 знач.). Ды і хіба ж звяно Гардзейчык не заслужыла гэтага? Папрацавалі яны. Попел на саначках з лесу вазілі — ля вогнішчаў пасля парубкі збіралі.Савіцкі.
2. Месца, дзе высечаны або дзе высякаецца лес; вырубка.
3. Незаконная, недазволеная высечка лесу. Увечары ў хаце ў Міроніхі акт аб парубцы падпісваў вартаўнік калгаснай лесапілкі Васіль, дэпутат сельскага Савета Папас і Клім з ляснічым.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАДУНО́ВА (Палута) (Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 29.11.1938),
бел.паліт. дзеяч. Скончыла вышэйшыя гіст.-літ. курсы ў Петраградзе (1917), У 1917 чл.ЦКБел.сацыяліст. грамады, дэпутат Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Удзельнік Усебел. з’езда 1917 у Мінску. З лют. 1918 нар. сакратар апекі ў Нар. сакратарыяце Беларусі. У 1918—25 у Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), сакратар яе ЦК. У 1919 увайшла ў Раду Бел.Нар. Рэспублікі і выступала за поўную незалежнасць Беларусі. У крас. 1920 як прадстаўнік БПС-Р вяла перагаворы з ЦК РКП(б). Арыштоўвалася польск. і сав. ўладамі. У 1923—25 жыла ў Празе. З 1925 у СССР, працавала настаўніцай у Гомелі. У 1937 арыштавана, расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРШЧЭ́ЎСКІ (Лявон) (Леанід Пятровіч; нарадзіўся 4.3.1958, Полацк),
бел. перакладчык, літ.-знавец. Канд.філал.н. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1980). Выкладаў у Наваполацкім політэхн. ін-це (1981—84, 1987—90). З 1991 нам. дырэктара Бел. гуманітарнага адукацыйна-культ. цэнтра. ДэпутатВярх. Савета Беларусі ў 1990—95. Друкуецца з 1985. Перакладае з стараж.-грэч., лац., ням., англ., франц., польскай, ісп. і інш. моў. У яго перакладзе выйшлі кн. Б.Брэхта «На шалях праўды» (1988), Н.Ленаў «Зірні ў паток» (1991), Г.Бёля «Більярд а палове дзесятай» (1993), Эсхіла «Прыкуты Праметэй» (1993) і інш. Аўтар-укладальнік дапаможнікаў «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету» (ч. 1, 1995), «Літаратура народаў свету» (ч. 1—2, 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІТРО́Ў (Георгі Міхайлаў) (18.6.1882, с. Кавачэўцы, каля г. Пернік, Балгарыя — 2.7.1949),
палітычны і дзярж. дзеяч Балгарыі, дзеяч міжнар.камуніст. руху. Друкар. У 1902—19 у с.-д., адначасова ў прафс. руху (1905—23). Дэп. парламента (1913—23). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Балг.камуніст. партыі (1919), яе ген. сакратар (з 1945). Адзін з арганізатараў Вераснёўскага паўстання 1923, пасля яго ліквідацыі ўладамі эмігрыраваў. 9.3.1933 арыштаваны ў Берліне і абвінавачаны герм. нацыстамі ў падпале рэйхстага, на Лейпцыгскім працэсе 1933 даказаў сваю невінаватасць, яго прамова на працэсе зрабіла значны ўплыў на фарміраванне антыфаш. руху. У 1937—45 у СССР. Ген. сакратар Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала (1935—43), прапагандаваў ідэю Народнага фронту. У 1937—45 дэпутатВярх. Савета СССР. У 1946—49 старшыня СМ Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫСКА́Р Д’ЭСТЭ́Н ((Giscard d’Estaing) Валеры) (н. 2.2.1926, г. Кобленц, Германія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Францыі. Скончыў Політэхнічны ін-т і Нац.ін-тадм. кадраў у Парыжы. У 1956—76 і 1984—89 чл.Нац. сходу. У 1962—66 і 1969—74 міністр эканомікі і фінансаў. У 1974—81 прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за інтэграцыю Францыі ў Еўрап. супольніцтва, падтрымліваў добрыя сувязі з ЗША і СССР; ва ўнутр. палітыцы імкнуўся знізіць узровень беспрацоўя і інфляцыі, кіраваў праграмай мірнага выкарыстання атамнай энергіі. Сузаснавальнік і ў 1966—73 старшыня партыі Нац. федэрацыя незалежных рэспубліканцаў, у 1977 заснаваў і з 1988 узначаліў Саюз за франц. дэмакратыю. З 1989 дэпутат Еўрапарламента. Аўтар успамінаў «Улада і жыццё» (т. 1—2, 1988—91).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’ХІ́ГІНС ((O’Higgins) Бернарда) (20.8.1778, г. Чыльян, Чылі — 24.10.1842),
адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26, дзярж. і ваен. дзеяч Чылі. Атрымаў адукацыю ў Перу, Вялікабрытаніі і Іспаніі. Чл. тайнай масонскай ложы «Лаўтара», якая стаяла за незалежнасць Ісп. Амерыкі. ДэпутатНац. кангрэса (1811), чл. урадавай хунты (1811—13) Чылі. У 1813—14 галоўнакамандуючы чылійскімі войскамі. У кастр. 1814 далучыўся да аргенцінскіх войск на чале з Х.Сан-Марцінам. Сумесна з ім разбіў іспанцаў пры Чакабука (12.2.1817). Вярх. правіцель Чылі ў 1817—23. Падпісаў 18.2.1818 дэкларацыю пра незалежнасць Чылі. Ажыццявіў шэраг ліберальных рэформ, чым выклікаў незадаволенасць клерыкальных і кансерватыўных колаў краіны. У 1823 падаў у адстаўку і эмігрыраваў у Перу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРТ ((Wirth) Карл Іозеф) (6.9.1879, г. Фрайбург, Германія — 3.1.1956),
палітычны і дзярж. дзеяч Германіі. Скончыў Фрайбургскі ун-т. Дэпутат рэйхстага ў 1914—18 і 1920—33. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 міністр фінансаў у Бадэне, чл.Нац. сходу. Адзін з лідэраў партыі Цэнтра (да 1933). Міністр фінансаў (1920—21). Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі ў маі 1921 — ліст. 1922. Урад Вірта імкнуўся да выканання Версальскага мірнага дагавора 1919, падпісаў 16.4.1922 рас.-герм. Рапальскі дагавор. Міністр акупіраваных (паводле Версальскага дагавора) абласцей (1929—30). Міністр унутр. спраў (1930—31). У 1933—48 у эміграцыі. Заснавальнік партый «Саюз цэнтра» (1948) і Саюз немцаў (за адзінства, мір і свабоду). Выступаў за ўзаемаразуменне з СССР (пры нейтральнасці Германіі), супраць эканам. і ваен. інтэграцыі ФРГ у Зах. Еўропу. Чл.Сусв. Савета Міру з 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАІ́Н (Ян Непамуцэн) (1760—1820),
удзельнік паўстання 1794 у Польшчы, на Беларусі і Літве. Сын брэсцкага ваяводы Яна Антонія. У 1775 уступіў у корпус кадэтаў у Варшаве. З 1782 дэпутат сеймаў Рэчы Паспалітай, з 1786 чл. Камісіі скарбовай ВКЛ, з 1792 чл. Камісіі скарбовай абодвух народаў. У студз. 1794 удзельнічаў у працы Камісіі вайсковай ВКЛ, у крас. — у складзе Вайсковага аддзела паўстанцкай Часовай намесніцкай рады. Часовай паўстанцкай радай накіраваны ў вызваленую Вільню. Арганізатар паўстання на Брэстчыне і Падляшшы. З мая намеснік радцы (члена) Найвышэйшай нацыянальнай рады, у ліп. 1794 Т.Касцюшка прызначыў яго палкоўнікам паспалітага рушэння. Пасля задушэння паўстання жыў у Гродне, Варшаве, у 1812 бурмістр Вільні, з 1813 жыў у Дрэздэне, Парыжы. Пасля ўказа аб амністыі 10.4.1814 вярнуўся на радзіму, дзе яму былі вернуты маёнткі.
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі, з 1983 у Бел.НДІ парашковай металургіі. У 1987—90 дырэктар з-да парашковай металургіі (г. Маладзечна), у 1992—94 старшыня Маладзечанскага гарвыканкома, у 1990—96 дэпутат, у 1996 нам. Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія вырабу вакуумных пакрыццяў з зададзенымі фіз.-мех. ўласцівасцямі і створаны шэраг установак для іх атрымання. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Прэмія АН Беларусі 1994.
Тв.:
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з А.У.Белым, М.К.Мышкіным).