дэпута́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.

Гарадскі Савет дэпутатаў.

Д.

Нацыянальнага сходу.

2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.

|| ж. дэпута́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэпута́цкі, -ая, -ае.

Д. мандат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэпута́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэпута́т дэпута́ты
Р. дэпута́та дэпута́таў
Д. дэпута́ту дэпута́там
В. дэпута́та дэпута́таў
Т. дэпута́там дэпута́тамі
М. дэпута́це дэпута́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэпута́т м. депута́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпута́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы. Дэпутат Вярхоўнага Савета. Дэпутат сельсавета.

2. Выбраная або прызначаная асоба, упаўнаважаная выконваць якое‑н. даручэнне. Сцяпана выбралі дэпутатам і адправілі яго да настаўніка. Колас.

[Лац. deputatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэпута́тдэпутат’ (БРС). Ст.-бел. (з XVI ст.) депутатъ. Паводле Булыкі (Запазыч., 92), ст.-бел. слова запазычана з польск. deputat (< лац.). Адносна рус. депута́т думаюць, што яно запазычана або з ням. Deputat (супраць Фасмер, 1, 499), або з с.-лац. deputatus (Фасмер, там жа, мяркуе, што рус. слова можа быць новаўтварэннем). Адносна сучаснага бел. дэпута́т няясна, ці яно працягвае ст.-бел. традыцыю, ці запазычана з рус. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экс-дэпута́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экс-дэпута́т экс-дэпута́ты
Р. экс-дэпута́та экс-дэпута́таў
Д. экс-дэпута́ту экс-дэпута́там
В. экс-дэпута́та экс-дэпута́таў
Т. экс-дэпута́там экс-дэпута́тамі
М. экс-дэпута́це экс-дэпута́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гла́сны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: член гарадской думы, гарадскі дэпутат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

депута́т дэпута́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпута́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дэпутат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́ма², -ы, мн. -ы, дум, ж.

Назва розных органаў цэнтральнага, а таксама мясцовага кіраўніцтва ў Расіі ў розныя часы.

Дзяржаўная д.

Баярская д.

Гарадская д.

|| прым. ду́мны, -ая, -ае і ду́мскі, -ая, -ае.

Думныя баяры.

Думскі дэпутат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)