2.што. Парушыць натуральны ход, развіццё якіх-н. падзей, з’яў і пад.
П. сон.
П. ход думак.
3.што. Заглушыць, перасіліць.
П. апетыт (сапсаваць апетыт). Дым перабіў пах смалы.
4. Перахапіць у каго-н., не даць другому (разм.).
П. куплю.
|| незак.перабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІДРАЭЛЕВА́ТАР (ад гідра... + элеватар),
струменная помпа для перамяшчэння па трубаправодзе вадкасцей і гідрасумесей. Выкарыстоўваецца для транспартавання матэрыялаў на невял. (да некалькіх соцень метраў) адлегласці, пры гідрамеханізацыі горных і земляных работ, для выдалення шламаў на абагачальных фабрыках, шлаку і попелу на электрастанцыях і ў кацельных і інш.
Дзеянне гідраэлеватара заснавана на прынцыпе перадачы энергіі аднаго патоку другому. Напорная вада з вял. скорасцю выцякае з насадкі ў камеру змешвання, дзе ствараецца разрэджванне і адбываецца ўсмоктванне матэрыялу. Утвораная гідрасумесь (пульпа) паступае ў дыфузар, які стварае напор і забяспечвае далейшае перамяшчэнне сумесі па трубаправодах. Гідраэлеватары простыя па канструкцыі і надзейныя ў рабоце, але маюць невял. ккдз (да 30%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАННЕ,
перадача генетычнай інфармацыі ад аднаго пакалення арганізмаў другому. Знешне наследуюцца адзнакі (на самай справе гены), што іх вызначаюць. Адрозніваюць Н. ядзернае (гены ў храмасомах) і Н. цытаплазматычнае (гены ў ДНК арганоідаў). Ядзернае бывае аўтасомнае (гены ў аўтасомах) і счэпленае з полам ’(гены ў палавых храмасомах). Адрозніваюць таксама Н., залежнае ад полу (адзнакі праяўляюцца па-рознаму ў асобін рознага полу), і Н., што кантралюецца полам (адзнакі праяўляюцца ў асобін аднаго полу). Працэс Н. забяспечвае матэрыяльную пераемнасць паміж пакаленнямі арганізмаў на Зямлі. Аналіз Н. адзнак з’яўляецца зыходным і неабходным этапам усіх генет. даследаванняў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне пры медыка-генет. кансультаванні для вызначэння рызыкі нараджэння дзіцяці са спадчыннай хваробай, у селекцыі для выбрання метадаў адбору і гібрыдызацыі гасп. карысных відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЕ́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць аднаго ліку (ці алг. выразу) дзяліцца на другі (гл.Дзяленне). Напр., адзін цэлы лік кратны другому, калі ў выніку дзялення першага (дзеліва) на другі (дзельнік) атрымліваецца таксама цэлы лік.
Уласцівасці П. залежаць ад таго, якія сукупнасці лікаў разглядаюцца. Лік наз. простым, калі ў яго няма дзельнікаў, адрозных ад яго самога і адзінкі (напр., лікі 2, 3, 5, 7), і састаўным у процілеглым выпадку. Любы цэлы састаўны лік можна адназначна раскласці ў здабытак простых лікаў, напр., 72 = 2∙2∙2∙3∙3. Існуюць прыкметы, па якіх лёгка вызначыць, ці дзеліцца зададзены лік на просты. Напр., лік дзеліцца на 2, калі яго апошняя лічба цотная; лік дзеліцца на 3 (ці 9), калі сума яго лічбаў дзеліцца на 3 (ці 9).
Разм. Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць. Няма з кім словам перамовіцца. □ Алене хочацца з кім-небудзь перамовіцца, выліць свае горкія думкі, пачуць ласкавае слова...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Тое, што і перамахнуць. Хлапец ускочыў на паркан, перамахнуўся на той бок і пайшоў паволі змрочнаю вуліцай.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Пісаць адзін другому пісьмы. У часе паездак у Крым і Пецярбург Горкі перапісваецца з сям’ёй Багдановічаў.С. Александровіч.Усю вайну.. [сябры] перапісваліся і вось, нарэшце, сустрэліся.Шамякін.
2.Зал.да перапісваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭСТЫТУ́ЦЫЯ (лац. restitutio аднаўленне),
1) у цывільным праве — вяртанне бакамі, якія заключылі здзелку, усяго атрыманага па здзелцы ў выпадку прызнання яе несапраўднай. Пры немагчымасці вярнуць атрыманае ў натуры кампенсуецца яго кошт у грашах, калі інш. вынікі несапраўднасці здзелкі не прадугледжаны ў-законе. Агульным правілам з’яўляецца двухбаковая Р. — кожны з бакоў вяртае другому ўсё атрыманае па здзелцы, а пры немагчымасці гэта зрабіць вяртае яго кошт у грашах.
2) У міжнародным праве — вяртанне маёмасці, неправамерна захопленай і вывезенай адным з ваюючых бакоў з тэр. другой дзяржавы, якая з’яўлялася яго ваен. праціўнікам. Міжнар.-прававыя акты, прынятыя ў перыяд і пасля заканчэння 2-й сусв. вайны, прадугледжвалі вяртанне ў парадку Р. дзяржавам, якія падвергліся нападу і акупацыі фаш. Германіяй і яе саюзнікамі, матэрыяльных каштоўнасцей, захопленых і незаконна вывезеных з часова акупіраваных тэрыторый.