Дзік ’дзік, вяпрук’ (БРС). Рус.дыял.дик, укр.дик ’дзікая свіння’, польск.dzik ’тс’. Да слав.*dikъ ’дзікі і да т. п.’ Гл. Слаўскі, 1, 204.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каба́н, ‑а, м.
1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік.Капыловіч.
2.Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасвістач ’дзікая качка свіязь, Anas penelope’ (Інстр. II). Рус.свистун, свистокрыл, польск.świstuń, swis(unt świstuń, kaczka gwiżdżąca. Да свісцець (гл.). Аб суфіксе -ач гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31–32.⇉*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жудзь, ‑і, ж.
Абл. Жудасць. Прыйшоў жа Цімох для нарады, Каб жончына слова пачуць: Душа яго прагла спагады — Такая ў ёй цемра і жудзь!Колас.І песні другія пачуюць прасторы, і новую радасць сюды прынясуць, і выкінуць скарбы на бераг азёры, і сонцам расквеціцца дзікая жудзь.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фашы́зм, ‑у, м.
Тэрарыстычная дыктатура найбольш рэакцыйных імперыялістычных сіл, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі і развязвання захопніцкіх войнаў. І вельмі часта прыходзіла думка, як у такім багацці фарбаў і гукаў, як на такой раскошна прыгожай зямлі магла зарадзіцца такая, да жудасці і смеху дзікая, гніль — фашызм?!Брыль.
[Іт. fascismo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́, -ы́, мн. ко́зы і (з ліч. 2, 3, 4) казы́, коз, ж.
1. Невялікая парнакапытная жвачная жывёліна (свойская, дзікая) сямейства пустарогіх; самка казла.
Даіць казу.
2. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў (разм.).
3. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будоўлі (уст.).
4. Беларускі калядны абрад.
|| памянш.ко́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.казі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Казінае малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КЕНТА́ЎР,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дзікая істота, паўчалавек-паўконь (ніжняя ч. цела з 4 нагамі як у каня, грудзі, галава і рукі як у чалавека). Паводле міфаў, амаль усе К. народжаны ад цара племені лапіфаў (у Фесаліі на ПнУ у Грэцыі) Іксіёна і хмары, што па волі Зеўса набыла аблічча Геры. Буйныя, нястрымныя істоты, акрамя Фола і Хірона (выхавацеля Ахіла, Ясона і інш. герояў), якія ўвасабляюць мудрасць і памяркоўнасць. Сцэны з т.зв. кентаўрамахіі (бітвы лапіфаў з кентаўрамі) і інш. міфалагічных падзей, звязаных з К., адлюстраваны ў скульпт. выявах храма Зеўса ў Алімпіі, Гефестэёна і Парфенона ў Афінах (5 ст. да н.э.), насценным жывапісе ў Пампеях, у скульптуры (Мікеланджэла, А.Радэн) і жывапісе (П.П.Рубенс, Ф.Салімена, А.Бёклін, Л.Карынт і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Дзікая, не прышчэпленая груша або яблыня. Люблю сум дзічкі адзінокай, Забытай ў полі пастухамі, Якая горкія ападкі На дол раняе заінелы.Лойка.
2. Плод дзікай ігрушы або яблыні. Маці восенню рассцілае салому і ссыпае грушы-дзічкі, каб улежваліся.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́блыня, ‑і, ж.
Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі). Садовая яблыня. Дзікая яблыня. □ Галлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва ў рад.Купала.На яблыні ружовы цвет — Галіна пры галіне.Лужанін.Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)