ЗА́ПІС ТЭЛЕВІЗІЙНЫХ СІГНА́ЛАЎ,

запіс відарысаў (напр., тэлепраграм) з мэтай іх захоўвання і наступнага ўзнаўлення. Бывае аналагавы і лічбавы (найб. дасканалы). У адрозненне ад фота- і кіназдымкі пры З.т.с. відарыс напачатку пераўтвараецца ў паслядоўнасць эл. сігналаў (відэасігналаў), якія фіксуюцца на носьбіце запісу. Адрозніваюць магн. (найб. пашыраны), аптычны, магн.-аптычны, эл.-статычны, мех. З.т.с.; пры запісе ў памяць ЭВМ выкарыстоўваюцца накапляльнікі даных.

Магн. З.т.с. падобны на магнітны запіс гуку і ажыццяўляецца на магн. стужцы (або дыску) з дапамогай відэамагнітафона. Адрозніваецца магчымасцю шматразовага выкарыстання носьбіта, дазваляе электронны мантаж фрагментаў відэаінфармацыі і інш. Пры аптычным і магн.-аптычным З.т.с. на носьбіт запісу ўздзейнічае светлавы прамень (звычайна лазерны), у выніку чаго асобныя ўчасткі носьбіта мяняюць свае аптычныя характарыстыкі (напр., каэф. адбіцця, пераламлення ці паглынання святла; гл. Аптычны дыск). Пры эл.-статычным З.т.с. на сігналаграме фіксуецца размеркаванне эл. зарадаў (патэнцыяльны рэльеф) на паверхні носьбіта (дыска). Дыскі выкарыстоўваюцца толькі для ўзнаўлення інфармацыі (як грампласцінкі) з дапамогай ёмістаснага пераўтваральніка. Мех. З.т.с. падобны на мех. гуказапіс; яго носьбіт — метал. ці пластмасавы дыск, на паверхні якога сігналаграма фіксуецца ў выглядзе спіральнай канаўкі, шырыня (ці глыбіня) якой мяняецца ў адпаведнасці з параметрамі відэасігналаў.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 6, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

узо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які можа служыць прыкладам для іншых; дасканалы, паказальны. Узорны парадак. Узорная школа. □ — Дзякуй, дачка, за ўзорную службу, — па-бацькоўску павіншаваў .. [Кацю] генерал. Алешка. Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак. «Беларусь».

2. Разм. Тое, што і узорысты. Жалеза з узорным ліццём Абнесла тут ліпы і клёны. Калачынскі. Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thorough [ˈθʌrə] adj.

1. пі́льны; грунто́ўны; даскана́лы;

thorough knowledge глыбо́кія ве́ды;

give the room a thorough cleaning до́бра прыбра́ць пако́й

2. infml зако́нчаны; вычарпа́льны, по́ўны;

a thorough scoundrel страшэ́нны няго́днік;

You must have a thorough change. Вам трэба поўнасцю змяніць абставіны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ювелі́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прадметаў мастацтва і ўпрыгожанняў з каштоўных металаў і камянёў, да іх вырабу, продажу і пад. Ювелірныя вырабы. Ювелірная майстэрня. Ювелірны магазін.

2. перан. Тонкі, дасканалы; такі, як у ювеліра. Ювелірная работа. Ювелірная дасканаласць. // Умела і старанна апрацаваны (пра часткі, дэталі чаго‑н. і пад.).

•••

Ювелірнае мастацтва — від дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва, звязанага з вырабам упрыгожанняў, прадметаў быту з каштоўных металаў у спалучэнні з каштоўнымі камянямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sterling

[ˈstɜ:rlɪŋ]

1.

n.

1) стэ́рлінг -а m. (брыта́нскія гро́шы)

2) чы́стае срэ́бра

2.

adj.

1) чы́сты (мэта́л, манэ́та)

2) арыгіна́льны; даскана́лы, надзе́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

непревзойдённый непераўзы́дзены, неперася́гнуты, неперавы́шаны; недася́жны; (самый совершенный) найдаскана́лейшы, са́мы даскана́лы; (достигший крайней степени) кра́йні;

непревзойдённый образе́ц иску́сства непераўзы́дзены (неперася́гнуты, неперавы́шаны, недася́жны) узо́р маста́цтва;

непревзойдённый художник найдаскана́лейшы маста́к;

непревзойдённая жесто́кость кра́йняя жо́рсткасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

first-rate

[,fɜ:rstˈreɪt]

1.

adj.

1) першакля́сны, першара́дны

of first-rate importance — першара́днае ва́жнасьці

2) informal даскана́лы, ве́льмі до́бры

2.

adv.

ве́льмі до́бра выда́тна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

класі́чны

(лац. classicus = першакласны)

1) які датычыць старажытных грэкаў і рымлян, антычны;

2) які мае адносіны да класіцызму, уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку;

3) створаны класікам, узорны, дасканалы;

4) звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур (напр. к-ая філалогія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

vollkmmen

1. a

1) зако́нчаны, по́ўны;

er ist (noch) ein ~es Kind ён (яшчэ́) зусі́м дзіця́

2) даскана́лы

2. adv ца́лкам, зусі́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dandy

[ˈdændi]

1.

n.

1) франт -а, фарсу́н -а́ m., дэ́ндзі m., indecl

2) informal даскана́лая, першакля́сная рэч

2.

adj.

1) франтава́ты, фарсі́сты

2) informal даскана́лы, першакля́сны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)