даскана́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даскана́лы даскана́лая даскана́лае даскана́лыя
Р. даскана́лага даскана́лай
даскана́лае
даскана́лага даскана́лых
Д. даскана́ламу даскана́лай даскана́ламу даскана́лым
В. даскана́лы (неадуш.)
даскана́лага (адуш.)
даскана́лую даскана́лае даскана́лыя (неадуш.)
даскана́лых (адуш.)
Т. даскана́лым даскана́лай
даскана́лаю
даскана́лым даскана́лымі
М. даскана́лым даскана́лай даскана́лым даскана́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даскана́лы, -ая, -ае.

Непараўнальны па грунтоўнасці, майстэрстве выканання; падрабязны.

Дасканалае даследаванне.

Д. аналіз фактаў.

Дасканала (прысл.) разгледзець.

|| наз. даскана́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даскана́лы

1. соверше́нный, непревзойдённый;

2. дета́льный, основа́тельный; подро́бный, доскона́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даскана́лы, ‑ая, ‑ае.

Які характарызуецца найвышэйшай ступенню і паўнатой дадатных якасцей; узорны, беззаганны, бездакорны. Дасканалая тэхніка. Дасканалая паэтычная форма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даскана́лы gründlich; genu; vollkmmen; präzs(e)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Даскана́лыдасканалы’ (БРС). Параўн. укр. доскона́лий, рус. доскона́льный. Лічыцца запазычаннем з польск. doskonały ’тс’ (у польск. мове слова зафіксавана ў помніках, прынамсі, з XV ст.). У ст.-бел. помніках няма (параўн. Булыка, Запазыч.). Гл. Слаўскі, 1, 157; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 173. Апошні ўказвае, што, паводле гістарычных даных, слова прыйшло з мовы паўднёва-заходняй Русі, куды яно трапіла з польскай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДАСКАНА́ЛЫ ЛІК,

цэлы дадатны лік, роўны суме сваіх правільных (меншых за гэты лік) дзельнікаў. Напр., 6 =1+2+3; 28 = 1+2+4+7+14. Цотныя Д.л. вылічваюцца па формуле 2​p−1∙(2​p−1) (Эўклід; 3 ст. да н.э.) пры ўмове, што лікі р і (2​p-1) простыя; ніводнага няцотнага Д.л. не знойдзена.

т. 6, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

доскона́льный даскана́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віртуо́зны, -ая, -ае.

Уласцівы віртуозу, тэхнічна дасканалы.

Віртуознае выкананне.

|| наз. віртуо́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изощрённый вы́танчаны; абво́страны; разві́ты; даскана́лы; рафінава́ны;

изощрённый ум даскана́лы ро́зум;

изощрённый слух разві́ты (абво́страны) слых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)