гетэрацыклі́чны

(ад гетэра- + цыклічны);

г-ыя злучэнні — арганічныя злучэнні з цыклічнай (кальцавой) будовай, у склад цыкла якіх уваходзяць, акрамя атамаў вугляроду, атамы іншых элементаў (азоту, кіслароду, серы і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гетэратэ́рмны

(ад гетэра- + -тэрмны);

г-ыя жывёлы — група жывёл, у якіх перыяды пастаяннай тэмпературы цела зменьваюцца перыядамі значных яе ваганняў у залежнасці ад змен тэмпературы знешняга асяроддзя (напр. вожык, барсук, хамяк).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гетэраго́нія

(ад гетэра- + -гонія)

адна з формаў чаргавання пакаленняў у беспазваночных жывёл, пры якой раздзельнаполыя пакаленні змяняюцца гермафрадытамі або на змену пакаленням з апладнёных яец прыходзяць пакаленні, што развіваюцца з неапладнёных яец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гетэрага́мія

(ад гетэра- + -гамія)

1) тып палавога працэсу, пры якім гаметы, што зліваюцца, адрозніваюцца знешнім выглядам (параўн. аагамія);

2) перадача нашчадкам па мужчынскай лініі іншых генаў ці іх камбінацый, чым па жаночай (параўн. гамагамія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)