ГАЛУАЗІ́Т (ад прозвішча бельг.геолага Ж.Амаліуса д’Алуа),
гліністы мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксілалюмасілікат Al4[Si4O10](OH8)∙4H2O. Прымесі Fe3+, Cr3+. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі ультрамікраскапічныя, трубчастыя. Характэрныя воскападобныя і фарфорападобныя агрэгаты. Колер белы, шэры, зеленаваты. Бляск жамчужны ці васковы да матавага. Цв. 1—2,5. Шчыльн. 2—2,6 г/см³. У вадзе размакае, утварае суспензію, пластычную масу. Утвараецца ў экзагенных умовах пры выветрыванні алюмасілікатных парод (габра, дыябазаў, сіенітаў і інш.). Састаўная частка некат. глін. Сыравіна керамічнай прам-сці; выкарыстоўваецца таксама для вытв-сці каталізатараў і напаўняльнікаў. На Беларусі трапляецца ў каалінітавых, латэрытных і інш. корах выветрывання крышт. фундамента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Залман Абрамавіч) (5.4.1908, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 16.2.1987),
бел. геолаг. Д-ргеолага-мінералагічных навук (1973). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1936). Працаваў у Бел.геал. упраўленні, Ін-це геал. навук АНБССР, Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па праблемах рэгіянальнай і саляной тэктонікі, тэктанічнага развіцця структур, фарміраванні нафтавых радовішчаў, пошуках карысных выкапняў Беларусі. Адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солей і нафты на Беларусі.
Тв.:
Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (у сааўт.);
Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (разам з А.М.Сінічкінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТА́ЕЎ (Герман Іванавіч) (н. 3.10.1931, р.п. Балаганск Усць-Удзінскага р-на Іркуцкай вобл., Расія),
бел. геафізік, геолаг. Д-ргеолага-мінералагічных н. (1968), праф. (1970). Чл.-кар.Міжнар.АН Еўразіі (1996). Скончыў Новасібірскі ін-т геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі (1953). З 1987 заг. лабараторыі Ін-та геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі комплекснай і геал. інтэрпрэтацыі геафіз. палёў, глыбіннай будове і фіз. неаднароднасці зямной кары і верхняй мантыі Зямлі, глыбіннай геафізіцы і карысных выкапнях, экалагічнай геафізіцы.
Тв.:
Геофизические модели земной коры Белорусско-Прибалтийского региона. Мн., 1993 (у сааўт.);
Нелинейные дисперсионные модели структурной геофизики. Мн., 1997 (разам з В.К.Фурс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́Ў (Эрнст Аркадзевіч) (30.1.1935, Мінск — 13.9.1996),
бел. вучоны ў галіне геалогіі, краязнавец. Д-ргеолага-мінер.н. (1981), праф. (1988). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994, С.-Пецярбург). Скончыў БДУ (1958). З 1977 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Распрацаваў тэорыю гляцыятэктонікі. Даследаваў рэгіянальную геалогію, рэльеф і карысныя выкапні Беларусі, геал. будову і фарміраванне плошчы пашырэння дагістарычных крэменездабыўных шахтаў і майстэрняў па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., культавыя камяні, вызначыў ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гіст. мінулага. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
бел. геолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ргеолага-мінералагічных н. (1990). Сын А.С.Махнача і Н.А.Махнач. Скончыў Гомельскі ун-т (1973). З 1973 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара, з 1998 дырэктар). Навук. працы па праблемах літагенезу, геахіміі стабільных ізатопаў, гідрагеахіміі. З 1999 старшыня Бел.геал.т-ва.
Тв.:
Постседиментационные изменения межсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980;
Гидрогеология и рассолы Припятского нефтегазоносного бассейна. Мн., 1985 (разам з А.В.Кудзельскім, У.М.Шымановічам);
Катагенез и подземные воды. Мн.. 1989;
Изотопы углерода и кислорода в девонских карбонатных образованиях Беларуси. Мн.. 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Аляксей Васілевіч) (н. 23.5.1938, Мінск),
бел. геолаг. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. з 1991), д-ргеолага-мінералаг. н. (1977), праф. (1990). Скончыў БДУ (1960). З 1978 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (у 1993—98 дырэктар). Навук. працы па літалагічных асаблівасцях антрапагенавых адкладаў, геамарфалогіі і неатэктоніцы абласцей пашырэння ледавіковага покрыва, праблемах рацыянальнага прыродакарыстання і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДНЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні (мінералы, горныя пароды), якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы медзі. Вядома больш за 200 медзьзмяшчальных мінералаў, але толькі каля 20 з іх утвараюць М.р. Гал. мінералы медзі ў сульфідных рудах (больш за 90% сусв. запасаў М.р.): хальказін, барніт і халькапірыт; у медна-нікелевых радовішчах — кубаніт; у акісленых рудах: купрыт, малахіт, брошантыт, азурыт, хрызакола і інш., а таксама медзь самародная. Радовішчы медзі падзяляюцца на 9 геолага-прамысл. тыпаў (медна-нікелевыя, медзістых пясчанікаў і сланцаў, медна-калчаданныя, медна-парфіравыя і інш.). Сярэдняя колькасць медзі у іх 0,3—5%. Найб. здабыча медзі ў Чылі, ЗША, Расіі, Казахстане, Канадзе, Замбіі, Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯКЕ́ВІЧ (Зіновій Лявонцьевіч) (н. 3.9.1932, г. Ковель Валынскай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Канд.геолага-мінералагічных н. (1979). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1955). З 1973 ва Упраўленні геалогіі (нач. аддзела), з 1984 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це (нам. дырэктара). Навук. працы па геалогіі і нафтагазаноснасці тэр. Беларусі, пошуку і разведцы нафтавых і газавых радовішчаў, распрацоўцы кірункаў геолагаразведачных работ на аснове вывучэння ўмоў фарміравання пакладаў нафты і газу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Геология нефтяных месторождений Белоруссии. М., 1972 (у сааўт.);
Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. Полезные ископаемые. М., 1977 (у сааўт.);
Геология и нефтегазоносность запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЮКЕ́ВІЧ (Вадзім Іосіфавіч) (н. 23.3.1932, в. Зялёная Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
геолаг, адзін з адкрывальнікаў жалезарудных і інш. радовішчаў на Беларусі. Скончыў БДУ (1956). У 1956—98 у Бел.геолага-гідрагеал. экспедыцыі (гал. геолаг, з 1976 начальнік). Навук. працы па геал. будове і карысных выкапнях Беларусі, методыцы іх вывучэння. Пад яго кіраўніцтвам адкрыты Аколаўскае, Навасёлкаўскае радовішчы жал. руд, шэраг крыніц мінер., вод, радовішчы буд. матэрыялаў. Удзельнічаў у складанні геал., геамарфалагічных карт і карт карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Геология СССР. Т. 3 (БССР). М., 1971 (у сааўт.);
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.).