вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., каля воз. Сясіта. Цэнтр сельсавета. За 53 км на ПнУ ад г.Гарадок, 92 км ад Віцебска. 50 км ад чыг. ст.Гарадок. 85 ж., 43 двары (1997). Амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кліні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клінікі. Клінічны гарадок. Клінічная бальніца.// Які праводзіцца ў клініцы. Клінічнае лячэнне. Клінічныя даследаванні.
•••
Клінічная смерцьгл. смерць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Прамень камунізма» (газ., Гарадок) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЧЧА,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Аўсянка. Цэнтр сельсавета. За 49 км на ПнУ ад г.Гарадок, 98 км ад Віцебска, 46 км ад чыг. ст.Гарадок. 328 ж., 159 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
township[ˈtaʊnʃɪp]n.
1. раён (частка акругі ў ЗША)
2.hist. царко́ўны прыхо́д або́ маёнтак; мале́нькі гарадо́к або́ вёска (якія ўваходзілі ў склад вялікай парафіі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Spórtforumn -s, -ra і -ren спартыўны гарадо́к, ко́мплекс спартыўных збудава́нняў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НО́ВЫ БО́ЛЕЦК,
вёска ў Стадолішчанскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., каля воз. Болецкае, на аўтадарозе Гарадок — в. Мяжа. Цэнтр саўгаса. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст.Гарадок, 44 км ад Віцебска. 215 ж., 90 двароў (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі археал. помнік Новы Болецк.