жы́ла, -ы, мн. -ы, жыл, ж.

1. Назва крывяносных сасудаў.

2. Тое, што сухажылле (разм.).

Сінія жылы на руках.

3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне.

Залатаносная ж.

4. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).

5. Асобны провад кабелю.

Провад з трох жыл.

Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.

Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.

Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.

Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.

На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.

|| прым. жы́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Куля́ць1 ’валіць набок, пераварочваць, нагінаць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кулить ’каціць (бочку)’, польск. kulić ’каціць’, чэш. kouleti, славац. kuľас, в.-луж. kuleć, н.-луж. kułaś ’тс’. Магчыма, да куля (гл.). Параўн. Слаўскі, 3, 342.

Куля́ць2 ’разбіраць плыты і коньмі выцягваць на бераг’ (Нар. сл.). Магчыма, да куляць1 (першаснае значэнне ’каціць бярвенні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rummage

[ˈrʌmɪdʒ]

1.

v.

1) ры́цца; ко́рпацца, шны́парыць

2) ператраса́ць

3) выграба́ць, выця́гваць

2.

n.

ператру́с -у m., ператраса́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vrstrecken vt

1) праця́гваць (руку), выця́гваць напе́рад;

den Kopf ~ вы́цягнуць шы́ю

2) пазыча́ць; выдава́ць ава́нс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

клёк (род. клёку) м., разг.

1. здра́вый смысл, рассу́док, ра́зум;

2. со́ки мн., си́лы мн.;

выця́гваць апо́шні к. — тяну́ть после́дние со́ки;

не мець ~ку ў галаве́ — без царя́ в голове́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wysnuwać

незак.

1. (пра нітку) выцягваць; выблытваць;

2. (павуціну) плесці;

3. рабіць высновы;

wysnuwać wnioski — рабіць высновы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тралява́ць1 ’транжырыць’ (Ласт.), тролёва́ць ’раздаваць, разбазарваць’ (ТС). Утворана ад гукапераймання тра-ля-ля ’весела спяваць’ > ’весела бавячыся, растранжырваць (грошы, маёмасць)’. Аналагічна ням. trällern ’весела напяваць’, літ. traliúoti ’спяваць тра-ля-ля’. Параўн. траляля́каць ’тс’ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 73), трэ́ляць ’сноўдацца без пэўных заняткаў’: месец тролю́е чоловек у Сочах (ТС).

Тралява́ць2 ’падцягваць драўніну з лесу да сплаву’, ’ісці, рухацца’, ’пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Адм., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’перавозіць з месца на месца’ (Чуд.), ’таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос’ (Шат.), трылява́ць ’выводзіць бярвенні з лесасекі на чыстае, больш прасторнае месца’ (падзе., Нар. сл.; Буз.); тролева́ць, тролёва́ць, тралёва́ць, трэ́ляць ’выносіць, выцягваць з цяжкадаступных месцаў нарыхтоўкі (пра лес, ягады і інш.)’ (ТС), тра́ліць ’траляваць’ (брагін., Мат. Гом.). Выводзіцца з польск. trelowaćвыцягваць бярвенні з вады на склад’, ’цягнуць плуг’, ’бурлачыць, цягнуць судна людзьмі або коньмі’, што да англ. trail ’цягнуцца, валачыцца’, ’буксіраваць’, ’таптаць траву’. Сюды ж тралява́нне ’дастаўка лесу на прыстань’ (Некр.), траля́р ’тралёўшчык’ (Мат. Гом.), тралёўка ’вывазка’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jerk2 [dʒɜ:k] v.

1. рэ́зка ту́заць, штурха́ць, то́ргаць; выця́гваць, вырыва́ць;

She jerked her arm free. Яна рыўком вызваліла сваю руку.

2. ру́хацца рэ́зкімі штуршка́мі;

jerk to a halt/stop рэ́зка затармазі́ць/спыні́цца

jerk out [ˌdʒɜ:kˈaʊt] phr. v. гавары́ць адры́віста

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crane

[kreɪn]

1.

n.

1) Zool. журавель -ўля́ m., жо́раў -ава m.

2) пад’ёмны кран

2.

v.t.

1) выця́гваць шы́ю (каб паба́чыць не́шта)

2) падыма́ць, перано́сіць кра́нам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сяга́ць ’ісці, рухацца’, ’прасцірацца, даходзіць да якой-небудзь мяжы, узроўню і пад.’ (ТСБМ), ’працягваць руку, каб што-небудзь узяць’ (Стан.), ’накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.), сіга́ць ’імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), часцей з прыстаўкамі: дасяга́ць, прысяга́ць (гл. прысяга), ст.-бел. сѧгнути: сѧгнулъ рукою (Альтбаўэр). Укр. сяга́ти, сягну́ти ’даставаць, хапаць’, рус. сяга́ть, польск. sięgać ’дасягаць, выцягваць руку’, в.-луж. sahać ’даставаць; ісці вялікімі крокамі’, н.-луж. segaśвыцягваць руку; даставаць, хапаць’, чэш. sahať ’тс’, славац. siahať ’даставаць, хапаць’, серб.-харв. се̏гнути се ’пацягнуцца, працягнуць руку’, славен. séči ’тс’, балг. пася́гам ’працягваю руку’, макед. сега ’сягаю’, ст.-слав. сѧгнѫти ’працягнуць руку’. Прасл. *sęgti, *sęgati роднаснае літ. sègti ’зашпільваць’, sagà ’засцежка, гузік’, sãgas ’пятля’, лат. segt ’пакрываць’, ст.-інд. sájati ’прылягае, прымыкае’, ст.-перс. frahanjati ’вешае’, ірл. suanem ’канат’; да і.-е. *seg‑, *seng‑ ’вязаць, злучаць, датыкацца’; гл. Траўтман, 252; Покарны, 887; Фасмер, 3, 825; Скок, 3, 214; Шустар-Шэўц, 1264; Борысь, 547; супраць сувязі з літ. siekti ’сягаць, дасягаць’, síeknis ’сажань’ Міклашыч, 291; Махэк₂, 535, таксама Бязлай (3, 221) па фанетычных прычынах; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495–496; Анікін (Этимология–1983, 48 і наст.) звязвае славянскае слова з герм. *sinkʷan, (параўн. гоц. sagqjan, ст.-в.-ням. senken, ст.-сакс. sincan і г. д.), у семантычным радзе яшчэ ёсць значэнні ’апускацца, асядаць; тануць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)