Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вытво́рчасць, -і, ж.
1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.
Таварная в.
2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.
В. сталі.
Фабрычная в.
3. Галіна, від народнай гаспадаркі.
Прамысловая, сельскагаспадарчая в.
4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.
Працаваць на вытворчасці.
Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.
○
Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.
|| прым.вытво́рчы, -ая, -ае.
В. план.
В. працэс.
Вытворчая брыгада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брыга́даж.
1.вайск. Brigáde f -, -n;
2. (вытворчая) Brigáde f; Grúppe f -, -n; Mánnschaft f -, -en;
параво́зная брыга́да Lokomotívbesatzung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГІМНА́СТЫКА (грэч. gymnastikē ад gymnazō трэнірую, практыкую),
сістэма фізічных практыкаванняў для ўмацавання здароўя і ўсебаковага фізічнага развіцця асобы. Гімнастычныя практыкаванні былі вядомыя за 3 тыс. гадоў да н.э. ў Кітаі і Індыі; у Стараж. Грэцыі пад гімнастыкай разумелі сістэму практыкаванняў. Вылучаюць віды гімнастыкі: асноўная, спартыўная і дапаможная. Асн. гімнастыка спрыяе агульнаму фіз. развіццю і ўмацаванню здароўя, развівае спрыт, сілу і інш. Гэта пераважна вучэбная гімнастыка. Уведзена ў дашкольных і школьных установах, арміі. Яе разнавіднасць — гігіенічная гімнастыка больш вядомая як зарадка. Спарт. гімнастыка апрача спецыяльна падабраных (вольных) практыкаванняў уключае практыкаванні на спарт. снарадах (брусы, перакладзіна, бервяно, «конь», батут і інш.), з рознымі прадметамі (скакалка, мяч, абруч і інш.); некаторыя практыкаванні ідуць з муз. суправаджэннем. Спарт. гімнастыка мае на мэце дасягненне вышэйшага спарт. майстэрства (гл.Акрабатыка, Мастацкая гімнастыка, Спартыўная гімнастыка). Дапаможная (прыкладная) гімнастыка спрыяе высокім дасягненням у розных відах спорту (спарт.-прыкладная гімнастыка), павышэнню прадукцыйнасці працы (вытворчая, прафесійна-прыкладная гімнастыка), узнаўленню страчаных функцый, умацаванню здароўя (лячэбна-аздараўленчая гімнастыка, гл. таксама Лячэбная фізкультура).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы.Грамовіч.
2.Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка.Краўчанка.
3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нара́даж. Rat m -es, Räte;
сяме́йная нара́да Famíli¦enrat m;
вае́нная нара́да Kríegsrat m;
педагагі́чная нара́да pädagógischer Rat;
вытво́рчая нара́да Produktiónsberatung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нара́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Афіцыйнае пасяджэнне, якое робіцца з мэтай абмеркаваць якія‑н. пытанні. Вытворчая нарада. Міжнародная нарада. Нарада камандзіраў. □ Кіраўнікі чыгуначнай партарганізацыі сабраліся на нараду.Новікаў.// Удзельнікі такога пасяджэння. Узняўся тлум, загаварылі ўсе разам, ажывіліся мужчыны, нарада разбілася на групы.Дуброўскі.
2. Сумеснае абмеркаванне якога‑н. пытання. Сямейная нарада. □ [Дзеці] аб нечым шушукаліся ў калідоры. Відаць было, што ў іх ідзе нейкая сур’ёзная нарада.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэст, ‑а, М ‑сце, м.
1. У капіталістычных краінах — адна з форм манапалістычнага аб’яднання некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем і са стратай вытворчай, камерцыйнай і юрыдычнай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.
2. У СССР і сацыялістычных краінах — аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем, звязаных між сабой аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны, а таксама апарат такога аб’яднання.
3. У СССР у будаўніцтве — асноўная арганізацыйна-вытворчая адзінка. Будаўніча-мантажны трэст.
[Англ. trust.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯТРА́К, ветраны млын,
вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з 12—13 ст., звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з 16 ст., найб. пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., драўляныя. Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна 4), умацаваных на гарыз. вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на верт. вал і камяні паставоў. Бываюць ветракі стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. У стрыжнёвых высокі абшыты дошкамі квадратны ў плане каркас з 2-схільнай страхой (часта з залобкам з боку крылаў) паварочваўся вакол цэнтр. слупа, умацаванага на крыжавіне з тоўстага бярвення — козлах. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя ветракі (пашыраны пераважна на У Беларусі) мелі высокі стацыянарны зрубны ці каркасны 8-гранны або круглы аб’ём і рухомую верхнюю частку — шацёр, які разам з крыламі пры дапамозе дышля ставілі супраць ветру. Сустракаліся (пераважна на З і Пн Беларусі) і невял. сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т. л. на колах — для перавозкі з месца на месца. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Я.М.Сахута.
Вятрак з в. Шчолкава Валагодскай вобл. (Расія).Вятрак з в. Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.