ярмо́, -а́, мн. я́рмы і (з ліч. 2, 3, 4) ярмы́, я́рмаў, н.

1. Драўляны хамут для рабочай буйной рагатай жывёлы.

2. адз., перан. Няволя, прыгнёт, уціск (высок.).

Вызваліцца ад каланіяльнага ярма.

|| прым. ярэ́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ручиться

1. вы́ручыцца; (освободиться) вы́зваліцца; (спастись) вы́ратавацца;

2. (о деньгах) вы́ручыцца; (возвратиться — о потраченном капитале) вярну́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абта́ць, ‑тану, ‑танеш, ‑тане; зак.

Вызваліцца (зверху па паверхні) ад снегу, лёду пры яго раставанні. Акно абтала. // Зменшыцца ў выніку раставання. Ільдзіна абтала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збыць, збу́ду, збу́дзеш, збу́дзе; збыў, збыла́, -ло́; збудзь; збы́ты; зак., каго-што.

1. Знайсці збыт чаму-н., прадаць.

З. тавар.

2. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

З. з рук.

З. бяду з галавы.

|| незак. збыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадвя́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвязацца, развязацца ў адных ці некалькіх месцах — пра ўсё, многае.

Вяроўкі паадвязваліся.

2. Вызваліцца ад прывязі — пра ўсіх, многіх.

Цяляты паадвязваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазба́віцца, -а́ўлюся, -а́вішся, -а́віцца; зак.

1. каго-чаго і ад каго-чаго. Збавіцца, сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

П. недахопаў.

2. чаго. Страціць што-н., застацца без чаго-н.

П. самастойнасці.

|| незак. пазбаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. пазбаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззбро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.

1. Вызваліцца ад зброі, зняць з сябе зброю, а таксама знішчыць або скараціць узбраенне.

2. перан. Адмовіцца ад актыўных дзеянняў, страціць волю да барацьбы.

|| незак. раззбро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. раззбрае́нне, -я, н.

Барацьба за р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паслабаджа́ць ’аслабляць нацягнутае або туга завязанае, адпускаць’ (Юрч., Бяльк.), паслабадніць ’параскашнець, зрабіцца прастарней’, ’вызваліцца, мець вольны час’, ’адчуць сябе лепш’ (Юрч., Сл. ПЗБ). УтворанД ад слабода < свабода (гл.) і слабодны і прэфіксе па‑ са значэннем пашырэння дзейнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НЕАБМЕЖАВА́НАСЦІ ЭВАЛЮ́ЦЫІ ПРА́ВІЛА, неабмежаванага прагрэсу заканамернасць. Яго сутнасць: развіццё ад простага да складанага неабмежавана — ад найпрасцейшых форм руху матэрыі да біял. і сац. яго форм. У межах біял. формы руху матэрыі Н.э.п. можа быць сфармулявана як максімальнае (вечнае, безупыннае і абсалютна неабходнае) імкненне жывога да адноснай незалежнасці ад умоў асяроддзя існавання і максімальнага прыстасавання да іх.

Аднак Н.э.п. не трэба разумець літаральна, таму што арганізм ніколі не можа поўнасцю вызваліцца ад уздзеяння асяроддзя, і кожная новая, больш эвалюцыйна-гістарычна высокая форма руху матэрыі толькі затушоўвае (у філасофіі — «адымае») дзеянне законаў больш нізкіх форм руху матэрыі (для біял. формы — фіз. і хім. яго формы), але не «адмяняе» іх. Тое ж назіраецца ў рамках сац. формы руху матэрыі. Паводле Н.э.п. заўсёды можна знайсці новыя шляхі развіцця, у прыватнасці, калі праблемы вырашаюцца метадам альтэрнатывы.

т. 11, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

otrząsnąć się

зак.

1. атрэсціся;

2. скінуць з сябе што; вызваліцца (ад чаго);

~się od wpływu — вызваліцца ад уплыву

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)