Вы́бар ’выдзяленне якога-небудзь прадмета ці інш. з рада падобных; магчымасць такой аперацыі’, укр.вибір, рус.выбор, польск.wybór, чэш.výběr, славац.výber, каш.vœbǒr. Утворана ад вы́браць (гл. браць) бязафіксным шляхам. Вы́бары ’абранне, галасаванне’ хутчэй за ўсё з рус.выборы ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Áussonderungf -, -en
1) адбо́р, выдзяле́нне, сарціро́ўка
2) мед. сакрэ́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
азатуры́я
(ад азот + -урыя)
павышанае выдзяленне з мачой азоцістых прадуктаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭЗАДАРА́НТЫ (ад дэз... +лац. odor пах),
сродкі для аслаблення ці знішчэння дрэннага паху; кампазіцыі арган. злучэнняў — спіртоў, альдэгідаў, вытворных вышэйшых тлустых кіслот, прыродных і сінт. пахучых рэчываў і інш. з рознымі дабаўкамі. Паводле прызначэння адрозніваюць Д. паветра (для памяшканняў, вопраткі і інш.) і гігіенічныя (касметычныя для знішчэння паху поту, асвяжэння цела і поласці рота), якія звычайна маюць рэчывы, што памяншаюць выдзяленне поту (фармалін, уратрапін) ці аказваюць дэзінфіцыруючае дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эмі́сія1, ‑і, ж.
Спец. Выпуск банкнотаў, папяровых грошай і каштоўных папер. Інфляцыйная эмісія. Эмісія пазыкі.
[Лац. emissio — выпуск.]
эмі́сія2, ‑і, ж.
Спец. Выпраменьванне, выдзяленне якім‑н. целам электронаў, іонаў, пазітронаў і пад. пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш. Электронная эмісія.
[Лац. emissio — выпраменьванне, выпуск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыурэ́з
(н.-лац. diuresis, ад гр. diureo = выдзяляю мачу)
выдзяленне мачы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэмадуля́цыя
(ад дэ- + мадуляцыя)
выдзяленне нізкачастотных ваганняў з высокачастотных мадуляваных ваганняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
суфля́р
(фр. soufflard)
выдзяленне рудніковага газу з трэшчын у тоўшчы вугалю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экскрэме́нты
(лац. excrementum = выдзяленне)
прадукты выпаражнення чалавека і жывёл; кал, мача.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАЗІРАВА́НЫЯ НАПІ́ТКІ,
напіткі, насычаныя вуглякіслым газам да 5—10 г/л. Маюць своеасаблівы прыемны смак, асвяжальныя ўласцівасці і т.зв. пеністасць (інтэнсіўнае і працяглае выдзяленне бурбалачак газу). Вуглякіслы газ за кошт кансервавальных уласцівасцей павышае ўстойлівасць газіраваных напіткаў пры захоўванні. Натуральнае газіраванне напіткаў (шампанскае, сідр, піва, пеністае віно, хлебны квас) адбываецца пры браджэнні. Фруктовыя і мінер. воды, шыпучыя віны і ваду газіруюць у спец. апаратах (сатуратары, акратафоры) мех. увядзеннем і растварэннем у вадкасці вуглякіслага газу.