Завідна, да надыходу цемнаты. Трэба было спяшацца, каб засветла выбраць, дзе паставіць сакрэт.Быкаў.Як якога дня вяртаўся Алёшка дадому: бывала, што і засветла, а бывала, што і прыцемкам.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
род², -у, М -дзе, м., чаго.
1. Разнавіднасць чаго-н., якая валодае якой-н. якасцю, уласцівасцю.
Р. войск (спецыялізацыя войск у залежнасці ад характару ўзбраення і прызначэння). Войскі ўсіх родаў зброі.
2. Напрамак, спосаб дзейнасці.
Выбраць новы р. дзейнасці.
3. Нешта (нехта) накшталт каго-, чаго-н., падабенства каго-, чаго-н.
Гэта гасцініца — р. пансіяната.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Mittelwégm -(e)s;
der góldene ~ залата́я сярэ́дзіна;
den ~ éinschlagen*вы́браць залату́ю сярэ́дзіну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вы́баркі ’рэшткі з выбраных лепшых частак’ (Нас., Бяльк.), укр.ви́бірки ’рэшткі; брак’, рус.выборки, польск.wybiórki ’адпадкі’. Суфіксальнае ўтварэнне ад вы́браць, форма мн. л. у процілегласць форме адз. л. (параўн. выбарак) мае значэнне з адценнем адмоўнасці — ’тое, што засталося, як выбралі лепшае’; параўн. пераважнае ўжыванне формы мн. л. або зборн. для абазначэння рознага тыпу адкідаў: вы́сеўкі, аці́ры і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыле́ма
(гр. dilemma)
1) лог. суджэнне або вывад з двума ўзаемавыключальнымі палажэннямі, з якіх неабходна выбраць адно, бо трэцяе немагчыма;
2) перан. цяжкі выбар паміж дзвюма магчымасцямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
high road[ˈhaɪrəʊd]n.
1.BrE, dated бальша́к; шаша́
2. (to) прамы́ шлях (да чаго-н.)
♦
take the high road (in smth.)вы́браць найбо́льш пазіты́ўную та́ктыку дзе́яння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пракаціць на вараных (уст.) — не выбраць, праваліць на выбарах [першапачаткова, пры балаціроўцы шарамі, пакласці чорныя, нявыбарчыя шары].
|| незак.прака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.) іпрако́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРЫЕНТА́ЦЫЯ [французскае orientation ад лацінскага oriens (orientis) усход] у матэматыцы, абагульненне паняцця напрамку на прамой на геаметрычныя аб’екты больш складанай структуры. Арыентацыя на прамой задаецца выбарам аднаго з двух магчымых напрамкаў. Замкнутую крывую можна арыентаваць па гадзіннікавай стрэлцы ці супраць яе. На плоскасці можна выбраць пэўную арыентацыю для ўсіх замкнутых крывых, якія ёй належаць і самі не перасякаюцца. Калі ўсе такія крывыя арыентаваць супраць або па гадзіннікавай стрэлцы, то ўся плоскасць будзе арыентаваная супраць або па гадзіннікавай стрэлцы. Аналагічна вызначаюць арыентацыю паверхні, якая мае 2 бакі. Аднабаковыя паверхні, напрыклад Мёбіуса ліст, не арыентуюцца. Паверхні, якія абмяжоўваюць частку прасторы, заўсёды належаць да арыентаваных. Арыентацыя прасторы задаецца выбарам Арыентацыі ўсіх замкнутых паверхняў, якія абмяжоўваюць вызначаныя часткі прасторы. Арыентацыя прасторы (плоскасці) задаюць таксама выбарам дэкартавай сістэмы каардынат (правай ці левай). Паняцце Арыентацыі пашыраецца і на мнагамерныя прасторы.
Арыентацыя замкнутай крывой: 1, 2 — па гадзіннікавай стрэлцы; 3 — супраць яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́ГНАЗ (ад дыя... + грэч. gnōsis распазнаванне),
медыцынскае заключэнне пра стан арганізма хворага, захворванне (траўму) ці прычыну смерці, выражанае ў тэрмінах, прынятых класіфікацыямі і пералікам хвароб. Д. — заключны эта дыягностыкі. Ён дапамагае выбраць аптымальныя метады лячэння і прафілактыкі. Адрозніваюць 4 віды Д. Клінічны Д. адлюстроўвае асаблівасці захворвання канкрэтнага хворага і назву пэўнай хваробы. Для яго ўстанаўлення вызначаюць прыроду і механізм развіцця хваробы, ускладненні і хваробы, якія развіваюцца адначасова, характар і ступень парушэння функцый сістэм. Бывае папярэдні і заключны. Патолагаанатамічны Д. устанаўлівае ўрач-патолагаанатам пасля смерці хворага на аснове марфал. змен. Эпідэміялагічны Д. — заключэнне аб прычынах і асаблівасцях узнікнення, развіцці, цячэнні і знікненні эпідэміял. ачага. На яго аснове складаецца план супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Судова-медыцынскі Д. — спец. заключэнне аб сутнасці пашкоджання (хваробы), стане хворага ці прычыне смерці, складзенае на аснове суд.-мед. экспертызы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНАВА́ННЕ СЯМ’І́,
добраахвотнае рэгуляванне дзетараджэння ў сям’і. Дапамагае вызначыць колькасць дзяцей ў сям’і, нарадзіць жаданых дзяцей у найб. спрыяльных умовах, выбраць час дзетараджэння з улікам узросту бацькоў і сац.-эканам. умоў, рэгуляваць інтэрвалы паміж цяжарнасцямі, пазбегнуць непажаданай цяжарнасці. П.с. — важны фактар захавання здароўя маці і дзіцяці, зніжэння мацярынскай і ранняй дзіцячай смяротнасці, частаты абортаў. Уключае таксама дзейнасць арг-цый, якія ствараюць умовы для дасягнення сям’ёй пажаданай колькасці дзяцей шляхам розных адм., сац., эканам. і прапагандысцкіх сродкаў. Напр., у Еўропе найб. шырока праграму П.с. з 1, 2, 3 дзецьмі праводзіць Францыя. У Азіі, Афрыцы, Лац. Амерыцы праграмы П.с. накіраваны на зніжэнне нараджальнасці (Індыя, Кітай і інш.). На Беларусі існуе сістэма матэрыяльнай дапамогі па падтрымцы сям’і: выплачваюцца розныя віды дапамогі, у залежнасці ад колькасці і ўзросту дзяцей сем’ям дадзены розныя падатковыя льготы.