раскво́льваць

‘зрабіць каго-небудзь больш кволым; выклікаць пачуццё міласэрнасці (расквольваць сэрца)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раскво́льваю раскво́льваем
2-я ас. раскво́льваеш раскво́льваеце
3-я ас. раскво́львае раскво́льваюць
Прошлы час
м. раскво́льваў раскво́львалі
ж. раскво́львала
н. раскво́львала
Загадны лад
2-я ас. раскво́львай раскво́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час раскво́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

успажа́рыць

‘выклікаць пажар у чым-небудзь (успажарыць край); узбудзіць што-небудзь (успажарыць кроў)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. успажа́ру успажа́рым
2-я ас. успажа́рыш успажа́рыце
3-я ас. успажа́рыць успажа́раць
Прошлы час
м. успажа́рыў успажа́рылі
ж. успажа́рыла
н. успажа́рыла
Загадны лад
2-я ас. успажа́р успажа́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час успажа́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́клікаць, ‑клічу, ‑клічаш, ‑кліча; заг. вы́кліч; зак., каго-што.

1. Папрасіць, прапанаваць з’явіцца куды‑н. Выклікаць да начальніка. Выклікаць сведку ў суд. □ Пачуўшы пра гэтае самаўпраўства, Яўген Данілавіч загадаў неадкладна выклікаць Карніцкага ў райком. Паслядовіч. // Папрасіць выканаўцу выйсці на сцэну. Выклікаць артыста на «біс». // Прапанаваць (вучню, студэнту) адказваць. [Алёшу] выклікалі па алгебры і фізіцы, і па абодвух прадметы ён атрымаў «пяцёркі». Васілевіч.

2. на што. Прапанаваць прыняць удзел у чым‑н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад. Выклікаць на сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць на шчырую размову. □ — Калі б гэта было сто гадоў таму назад, — сказаў Міхась, — я на месцы Андрэя выклікаў бы Івана Барысаглебава на дуэль. Шахавец.

3. З’явіцца прычынай узнікнення чаго‑н., з’явіцца прычынай чаго‑н. Выклікаць апетыт. Гэта не выкліча цяжкасцей. □ Букрэева выдумка выклікала вясёлы настрой. Колас. Нават сам [Андрэй] не чакаў, што ўспамін аб Вользе выкліча такое хваляванне. Пестрак.

•••

Вы́клікаць да жыцця — стаць прычынай з’яўлення чаго‑н.

выкліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́клікаць і выклікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахвалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; зак., каго (што).

Выклікаць моцнае хваляванне ў кім-н. ці ўсхваляваць многіх.

П. усю сям’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагнаі́ць, -гнаю́, -гно́іш, -гно́іць; -гно́ены; зак.

1. што. Выклікаць нагнаенне чаго-н.

Н. рану.

2. чаго. Згнаіць у нейкай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (спец.).

1. Выклікаць спяканне (у 1 знач.).

2. Рабіць спяканне (у 2 знач.), агламерацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; незак., каго-што (разм.).

1. Выклікаць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху.

Б. народ.

2. Спакушаць, зачароўваць.

Ах, дзяўчаты, хопіць вам б. хлопца!

◊

Баламуціць светам (разм., неадабр.) — выклікаць непакой, нездавальненне.

|| зак. узбаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны і забаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляца́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., да каго.

Аказваць увагу каму-н., імкнучыся выклікаць прыхільнасць.

З. да жанчыны.

|| наз. заляца́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

весялі́ць, -лю́, вясе́ліш, вясе́ліць; незак., каго-што.

Выклікаць вясёласць, радасць.

В. дзяцей.

Песня вяселіць душу.

|| зак. развесялі́ць, -лю́, развясе́ліш, развясе́ліць; развясе́лены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., каго-што.

Прастудай выклікаць хваробу, захворванне.

П. дзяцей.

П. вуха.

|| незак. прасту́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)