КВІНТЫЛІЯ́Н Марк Фабій (Marcus Fabius Quintilianus; каля 35, г. Калагурыс, цяпер Калаора, Іспанія — каля 96),

старажытнарымскі тэарэтык аратарскага мастацтва, педагог. Быў адвакатам, настаўнікам рыторыкі. Адкрыў першую дзярж. рытарскую школу. За вял. пед. заслугі ўпершыню ў гісторыі Стараж. Рыма атрымаў тытул ганаровага консула. Сярод яго вучняў быў Пліній Малодшы. З твораў К. захавалася толькі праца «Institutio oratoria» («Пра адукацыю аратара», 12 кніг, каля 95) — практычны дапаможнік для ўсебаковага навучання аратара з дзіцячага ўзросту. Паводле К., дзіця трэба выхоўваць ад моманту нараджэння. Пачынаць навучанне раіў да 7 гадоў, адначасова фарміраваць мараль і густ дзіцяці. Лічыў, што ўсе дзеці, за рэдкім выключэннем, надзелены здольнасцю вучыцца. Ад настаўнікаў патрабаваў грунтоўнай адукацыі, высокіх маральных якасцей. Гал. абавязкам настаўніка лічыў прывіццё любові да навучання, таму прапаноўваў заахвочваць вучняў пахвалой, узнагародамі. Заклікаў выхоўваць у дзіцяці дабрыню, асуджаў цялесныя пакаранні, выступаў за грамадскі характар навучання і інш. Пед. ідэі К. набылі асаблівую папулярнасць у эпоху Адраджэння.

т. 8, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

uczęszczać

незак.

1. наведваць, прыходзіць;

uczęszczać do szkoły — хадзіць у школу;

2. кніжн. вучыцца;

uczęszczać na uniwersytet — вучыцца ва універсітэце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

studíeren

1. vt вывуча́ць

2. vi вучы́цца (у ВНУ), штудзі́раваць; дасле́даваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

про́пісь ж., в разн. знач. про́пись;

вучы́цца піса́ць па ~сях — учи́ться писа́ть по про́писям;

напіса́ць су́му ~ссю — написа́ть су́мму про́писью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

apprehensive

[,æprɪˈhensɪv]

adj.

1) насьцяро́жаны, по́ўны трыво́гі, дрэ́ннага прадчува́ньня

2) ке́млівы, здо́льны вучы́цца

3) успрыма́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рая́ль, ‑я, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі. Іграць на раллі. Вучыцца па класу раяля.

•••

Кабінетны раяль — раяль невялікага памеру (у адрозненне ад вялікага, канцэртнага).

[Ад фр. royal — каралеўскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обуча́ющийся

1. прич. які́ (што) навуча́ецца, які́ (што) ву́чыцца; які́ (што) абуча́ецца; см. обуча́ться;

2. сущ. навучэ́нец, -нца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адукава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць адукаванага, ступень адукацыі; вучонасць. [Яша] стаў вучыцца, але пачынаць прыйшлося з другога класа, бо як ні стараўся хлапец паказаць сваю партызанскую адукаванасць, на большае не выцягнуў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

Выпрацаваць у сябе якую‑н. звычку, навык да чаго‑н. Прывучыцца да акуратнасці. □ — Не бачыш, я займаюся трэніроўкай. Хачу прывучыцца, каб галава не кружылася. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

train​2 [treɪn] v.

1. (at/in) вучы́ць; вучы́цца

2. навуча́ць; навуча́цца;

train smb.’s taste выхо́ўваць чый-н. густ

3. (for) рыхтава́ць; рыхтава́цца

4. трэнірава́ць; трэнірава́цца; дрэсірава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)