1.Гіст. Кіраўнік радавой абшчыны, які выбіраецца са старэйшых і самых паважаных яе членаў.
2. Самы вопытны, спрактыкаваны, паважаны член якога‑н. калектыву. Мы ўсе любілі яго [Якуба Коласа]. Маладзейшыя літаратары, мы часта раўнавалі свайго старэйшыну да людзей, якіх ён лічыў сябрамі.Брыль.
•••
Савет старэйшыягл. савет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУК,
1) ручная зброя далёкага бою для кідання стрэл. Вядомы з часоў позняга палеаліту. Выкарыстоўваўся ўсімі народамі і плямёнамі (акрамя карэнных аўстралійцаў і мікранезійцаў) на вайне і паляванні да 18 ст. (у некаторых народаў Афрыкі і ў 20 ст.).
З сярэдневякоўя ў Еўропе вядомы Л. просты і складаны. Просты Л. — сагнутая ў дугу пругкая драўляная палка, канцы якой сцягнуты цецівой; быў пашыраны ў стараж. рымлян, германцаў, нарманаў, кельтаў, англа-саксаў. Складаны Л. меў драўляную аснову лукавішча, узмоцненага звонку жыламі, з унутр. боку — касцянымі пласцінкамі; канцы і дзяржанне мелі таксама касцяныя пласцінкі, асобныя часткі змацоўваліся клеем і жыламі. Цеціву скручвалі з сухажылляў жывёл, вузкіх палос скуры, валасоў, раслінных валокнаў. Меў памеры 1,2—1,6 м і кідаў стрэлы да 900 м. Складаны Л. пераўзыходзіў просты ў трываласці, далёкасці кідання стрэл і сіле паражэння цэлі. Стрэлы рабілі з прамастойнага дрэва ці трыснягу; наканечнікі — з крэменю, рогу або косці, з 1-га тыс. да н.э. — з металу.
На тэр. Беларусі крамянёвыя наканечнікі стрэл знаходзяць пры раскопках мезалітычных і неалітычных помнікаў Верхняга Падняпроўя, Панямоння, Прыпяці, а металічныя — пры раскопках помнікаў бронзавага і жал. вякоў і ранняга сярэдневякоўя. Спачатку тут карысталіся простым, а з 16 ст. складаным Л., якім была ўзброена лёгкая конніца (гл. ў арт.Лучнікі). У эпоху сярэдневякоўя Л. доўгі час спаборнічаў па баявых якасцях з агнястрэльнай зброяй. Вопытны лучнік з добрага Л. трапна страляў на 300 м і рабіў 4—5 стрэлаў за мінуту.
2) Спарт. прылада (зброя), якая выкарыстоўваецца з 19 ст.Гл.Стральба з лука. Іл.гл. таксама да арт.Зброя.
Літ.:
Разин Е.А. История военного искусства. СПб., 1994.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неблагі́, ‑ая, ‑ое.
1. Нядрэнны, даволі добры. Неблагая глеба. Неблагі ўраджай.// Даволі ўмелы, вопытны. Неблагі арганізатар. □ [Маці:] — Бацька твой, як ты і сам чуў, і лектар неблагі.Даніленка.
2. Дастатковы для якой‑н. мэты. — Неблагі пачатак, — з задавальненнем усміхнуўся стары рыбак.Шашкоў.// Даволі значны. — А грошы [у Марыны] ёсць. Жывуць удваіх, заработак жа ў агранома неблагі.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казуі́ст
(фр. casuiste < ісп. casuista, ад лац. casus = выпадак)
1) юрыст, вопытны ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў;
2) перан. асоба, якая ўмее адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мо́цны, -ая, -ае.
1. Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.
М. лёд.
М. арэх.
2. Здаровы, дужы.
М. арганізм.
3. Устойлівы, трывалы.
Моцныя сувязі.
Моцная дружба.
4. Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.
М. сон.
Моцна (прысл.) пакахаць каго-н.
5. Не разбаўлены, канцэнтраваны.
М. раствор.
6. Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (разм.).
М. гаспадар.
7.перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.
М. вучань.
◊
Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.
|| наз.мо́цнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экспе́рт
(фр. expert, ад лац. expertus = вопытны)
спецыяліст, якога запрашаюць для правядзення экспертызы па якім-н. спрэчным ці няясным пытанні, напр. у судовай практыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эксперты́за
(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)
вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г.д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стратэ́г, ‑а, м.
Палкаводзец, знаўца стратэгіі (у 1 знач.). [Генерал-маёр] меў вялікі ваенны вопыт і сярод генералітэт[у] лічыўся лепшым стратэгам і тактыкам.Шамякін.//перан.Высок. Празорлівы, вопытны палітычны кіраўнік; чалавек, які валодае майстэрствам кіраўніцтва грамадскай і палітычнай барацьбой. [Ленін] увабраў у сябе .. ўсё лепшае, што ёсць у людзях, у народзе. Ленін — геніяльны стратэг рэвалюцыі. Ленін — баец, Ленін — вучоны, Ленін — інтэлігент.«Звязда».
[Ад грэч. stratēgos — военачальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beschlágenIa дасве́дчаны, во́пытны;
er ist auf díesem Gebíet gut ~ у гэ́тай галіне́ ён до́бра дасве́дчаны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)