berit a (zu D) гато́вы (да чаго-н.); падрыхтава́ны;

sich zu etw. ~ erklären выка́зваць сваю́ гато́ўнасць (да чаго-н.);

sei ~! будзь гато́ў [напагато́ве]!;

sich ~ hlten* быць напагато́ве

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МАТУКО́ЎСКІ (Мікалай Ягоравіч) (н. 12.9.1929, в. Калюціна Расонскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. драматург. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыў БДУ (1956). Працаваў у Расонскім райкоме ЛКСМБ і раённай газеце. З 1952 у газ. «Звязда», на Бел. радыё, з 1964 гал. рэдактар рэпертуарна-рэд. калегіі Мін-ва культуры Беларусі, з 1966 уласны карэспандэнт, заг. Бел. аддзялення газ. «Известия». З 1993 у газ. «Рэспубліка», у 1995—98 кіраўнік літ. часткі Нац. т-ра імя Я.​Купалы. Друкуецца з 1950. Першая п’еса — камедыя-вадэвіль «Мужчына, будзь мужчынам!» (паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача, 1966). Шырокую вядомасць набылі яго сатыр. камедыі «Амністыя» (паст. т-рам імя Я.​Купалы, 1970; аднайм. кінафільм, 1982) і «Мудрамер» (паст. там жа, 1987; Дзярж. прэмія Беларусі 1988). Дынамічнасцю і займальнасцю сюжэта, праўдзівасцю і глыбінёй пранікнення ў чалавечыя характары вызначаюцца драмы «Тры дні і тры ночы» (паст. 1967), «Апошняя інстанцыя» (паст. Дзярж. рускім драм. т-рам, 1974), «Наследны прынц» (паст. пад назвай «Наследнік», 1976), «Паядынак» (паст. т-рам імя Я.​Коласа, 1984), «Бездань» (паст. т-рам імя Я.​Купалы, 1992), камедыя-фарс «Калізей» (паст. Магілёўскім абл. т-рам драмы і камедыі, 1992). У цэнтры п’ес востранадзённыя маральна-этычныя праблемы сучаснасці, пытанні выхавання моладзі, сямейных узаемаадносін. Аўтар камедыі «Зомбі, альбо «Мудрамер-два» (1998), п’ес «Сярэбраная табакерка» (паводле казкі З.​Бядулі, нап. 1998), «Беражыце эдэльвейсы» (паводле матываў «Альпійскай балады» В.​Быкава, нап. 1999), сцэнарыяў фільмаў: дакумент. «Мінск — горад-герой» (1974), «Імгненне перамогі» (1975), маст. «Сын старшыні» (1976), «Траянскі конь» (1980). Піша нарысы, эсэ, публіцыст. артыкулы (кн. «Чужая бяда», 1987).

Тв.:

П’есы. Мн., 1979;

Минск. М., 1982;

Мудрамер: Выбр. п’есы. Мн., 1989;

Апошняя інстанцыя. Мн., 1996.

С.​С.​Лаўшук.

М.Я.Матукоўскі.

т. 10, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Віта́ць, віта́ю (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Грыг., Гарэц., Мядзв.). Рус. вита́ть ’віншаваць; лунаць’, укр. віта́ти ’віншаваць; прымаць гасцей; заходзіць’, ст.-слав. витати ’жыць, знаходзіцца’, польск. witać, чэш. vítati, славац. s(vítať), в.-луж. witać, н.-луж. witaś ’віншаваць’. Сюды ж польск. zawitać і чэш. zavítati ’зайсці’, якое Махэк₂ (692) беспадстаўна аддзяляе ад vítati ’віншаваць’. Да гэтага ж дзеяслова рус. обита́ть, ст.-слав. обитати (< *обвитати, Фасмер, 3, 101). Слова роднаснае літ. vietà ’месца’, лат. vìeta ’тс’, pavietât ’мець жыллё’ (Праабражэнскі, 1, 85; Брукнер, 625; Фасмер, 1, 321). Першапачатковае значэнне ’жыць, знаходзіцца’, пазней на яго аснове развілося значэнне ’гасціць, знаходзіць прытулак’ і потым ’гасцінна сустракаць, віншаваць’, магчыма, пад уплывам віншавальнай формы *vitajьбудзь з намі, застанься ў нас’ (Рудніцкі, 1, 400; Шанскі, 1, В, 109). Літ. vitóti ’віншаваць, прымаць гасцей’ з польск. (Скарджус, Slav., 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натру́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Стаміцца, прыйсці ў хваравіты стан (ад працяглай або цяжкай працы, хады і пад.). Не забуду братэрскі я поціск Загрубелых прасоленых рук, Што натрудзіліся на спякоце... Будзь здароў, італьянскі наш друг! Панчанка. // Папрацаваць многа, да стомы. [Люба:] — Большай пакуты [раджаць] мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла, я натрудзілася страшэнна была. Чорны. Не да сустрэч і забаў вечарамі, калі так натрудзішся за дзень, што кожная часцінка цела патрабуе спачыну. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

whatever1 [wɒtˈevə] pron.

1. усё, што; любы́;

Eat whatever youlike. Eш, што хочаш.

2. што б ні, які́ б ні;

Keep calm whatever happens. Будзь спакойным, што б ні здарылася.

3. што ж (выражае здзіўленне);

Whatever is it? Што ж гэта такое?

or whatever або́ што-н. падо́бнае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ба́ба¹, -ы, мн. -ы, баб, ж.

1. Матчына або бацькава маці.

2. Старая жанчына наогул.

3. Замужняя жанчына (разм.).

4. звычайна мн. Жанчыны наогул (разм.).

Бабы пайшлі жаць.

5. Жонка (разм.).

Мая б. прыбралася, як на вяселле.

6. Жанчына, якая прымае роды (разм., уст.).

За бабу была Праксэда з Бадзінава.

7. перан. Пра слабахарактарнага, нясмелага мужчыну (разм., іран.). «Смялей, не будзь бабай!», — крычалі яму.

Каменная баба — старажытная статуя з каменя.

Снегавая баба — злепленая са снегу чалавечая фігура.

Баба Яга — у казках славянскіх народаў: злая вядзьмарка, чараўніца.

Базарная баба — сварлівы, грубы, крыклівы чалавек.

Бой-баба (разм.) — мажная жанчына з шумлівым характарам.

Хват-баба (разм.) — увішная, працавітая жанчына.

|| зб. баб’ё, -я́, н. (да 2—4 знач.; пагард.).

|| прым. ба́бін, -а.

Бабіна лета — ясныя цёплыя дні ранняй восені.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нюх, ‑у, м.

1. Здольнасць да ўспрыняцця і адрознівання пахаў (адно з пяці знешніх пачуццяў). [Конь] хутка ўзяў нюхам дарогу і, весела пырхаючы, пайшоў роўна. Якімовіч. І верне пара аж у столь І смачным пахам нюх ласкоча. Крапіва.

2. перан. Чуццё, кемлівасць. Міхалка не адзін раз выбягаў на гэтую вуліцу і нюхам вясковага чалавека ўгадваў, што недалёка тут павінна быць поле. Колас. [Камбат:] — Старшына Шаплыкаў наогул мае схільнасць да розных пошукаў. У яго нюх — будзь здароў. Васілёнак.

•••

Ні за нюх (панюх) табакі — ні за што, дарэмна (загінуць, прапасці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Перамагчы, асіліць у барацьбе. [Міша:] — Чаму так? Славік баксёр першага разраду, а падужаць мяне не можа. Мыслівец. Здавалася, што гаварыла возера Доўгае: «Ну, дзе вам падужаць мяне. Я маю такую сілу, што на ўсіх вас хопіць». Броўка. // Пераадолець чыё‑н. супраціўленне, справіцца з кім‑н. У саюзе будзь З рабочым класам, — Усіх і ўсё Падужаць зможам... Чарот.

2. Справіцца з чым‑н., што патрабуе фізічных намаганняў і пад. [Старожка:] — Памажыце мне прынесці тую канапу, а то я сама не падужаю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

другI сущ.

1. ся́бар, -бра м., друг, род. дру́га м., мн. сябры́, -ро́ў;

2. (сторонник) пры́яцель, -ля м.;

друзья́ познаю́тся в беде́ зычлі́вага прыя́целя ў няшча́сці пазнаю́ць;

друг до́ма ся́бар (друг) до́ма;

будь другом будзь ся́брам (дру́гам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Cave canem

Сцеражыся сабакі (г. зн. будзь асцярожным, уважлівым).

Берегись собаки (т. е. будь осторожен, внимателен).

бел. Трымай вуха востра. Калі баішся сабакі, то палку на яго знойдзеш. Старожа лепей варожы. Хто аглядаецца, той не каецца. Ястраб у небе ‒ куры ў бульбу.

рус. Держи ухо востро. Собаку мани, а палку держи. Дружиться дружись, а за саблю держись. Не всякому верь, запирай крепче дверь. Берегися бед, пока их нет. Левой рукой мосол кажи, а в правой руке плеть держи.

фр. Gare au chien! (Берегись собаки!).

англ. Beware the dog (Бойся собаки).

нем. Die Ohren spitzen (Навострить уши). Augen und Ohren aufhalten (Открыть/держать открытыми глаза и уши).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)