спрацава́насць 1, ‑і, ж.

1. Ступень зношанасці інструмента, механізма. Спрацаванасць разцоў.

2. Страта здароўя ад непамернай працы. Амаль ва ўсіх вобразах сялян падкрэслена толькі самае галоўнае: дачасная спрацаванасць, старасць, беднасць. Адамовіч.

спрацава́насць 2, ‑і, ж.

Узгодненасць у працы. [Шулікаў:] — Тут патрэбна спрацаванасць, трэба мець адчуванне рытму, бо саб’ешся з рытму — і замест таго, каб па кастылю ўдарыць, возьмеш ды і стукнеш па малатку свайго напарніка. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Paupertas non est probrum (Vitium)

Беднасць не загана.

Бедность не порок.

бел. Рваная світка не загана.

рус. Бедность не порок. Бедность не стыд. У голыша ‒ та же душа. Хоть мошна пуста, да душа чиста. Убожество не грех. Нищета не отнимает ни чести, ни ума.

фр. La pauvreté n’est pas vice (Бедность не порок).

англ. Poverty is no sin (Бедность не грех).

нем. Armut ist keine Sünde (Бедность не грех).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ДРУГІ́ ПАКАЗА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР, Другі чырвонаармейскі паказальны тэатр пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту. Існаваў з восені 1920 да ліп. 1921. Сфарміраваны ў Бабруйску з акцёраў Петраградскага нар. дома, рус. труп і ўдзельнікаў маст. самадзейнасці. Меў філіял у авіяатрадзе «Ілья Мурамец». Начальнікі т-ра С.​Бахрах, В.​Няволін, рэж. А.​Пакрасаў-Гяцэвіч. Меў важнае значэнне для аб’яднання творчых работнікаў, узаемаабагачэння бел. і рус. тэатр. культур. У рэпертуары пераважалі рус. класічная драматургія, агітацыйныя п’есы і канцэрты.

Сярод пастановак: «Вяселле Крачынскага» А.​Сухаво-Кабыліна, «Без віны вінаватыя», «Апошняя ахвяра», «Беднасць не загана», «Беспасажніца» А.​Астроўскага, «Горкі лёс» А.​Пісемскага, «Павел I» Дз.​Меражкоўскага, «Гора ад розуму» А.​Грыбаедава, «Жывы труп» Л.​Талстога, «Барыс Гадуноў» А.​Пушкіна, «Дні нашага жыцця» Л.​Андрэева, «Рэвізор» і «Жаніцьба» М.​Гогаля, «На дне» М.​Горкага, «Патанулы звон» Г.​Гаўптмана, «Атэла» У.​Шэкспіра. У трупе т-ра было каля 80 чал., у т. л. акцёры Б.​Быхоўскі, М.​Дняпроў, К.​Замешына, В.​Зярноў, К.​Кулакоў, Няволін, У.​Фарасаў. Вясной 1921 т-р быў рэарганізаваны і перададзены палітупраўленню Зах. фронту, узначальваў яго Дняпроў. Неўзабаве расфарміраваны.

т. 6, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бядо́та ж.

1. (бяда, гора) nglück n -s, nheil n -s;

2. (беднасць, галеча, бедната) Not f -, Nöte, lend n -(e)s;

3. (бедната, бедныя людзі) die rmen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Галата́беднасць; бедната, галота’ (Шат.). Як і гало́та, утварэнне ад *golъ ’голы; бедны’ (суф. ‑ota). Параўн. рус. го́ло́та́ ’бедната’, укр. голо́та ’тс’. Хістанне ў націску адлюстроўвае дыферэнцыяцыю значэнняў гэтага ўтварэння (у некаторых мовах), ‑otá (для абстрактных назваў), ‑óta (для канкрэтных назваў). Матэрыял з іншых слав. моў (але без рус. мовы) і агляд этымалогій гл. у Слаўскага, 1, 426–427 Фантастычна Фасмер, 1, 431 (да ц.-слав. глота, балг. гло́та ’натоўп, стада’, серб.-харв. гло̏та ’сямейства’ і г. д. < прасл. *gъlota).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нужда́ ’нястача, беднасць’ (Сл. ПЗБ), ’патрэба, неабходнасць’ (Бяльк.), ’бяда, гора, журба’ (ТС, Ян.), nużdá ’вошы’: jak zapárуsz płáccie haràczym szczółkam, to zhinie ŭsiàkaja nużdá — і woszy, і hnìdy, Пятк., 2, 110. Па фанетычных прыкметах (‑жд‑ < *‑dj‑), запазычана з ц.-слав., параўн. ст.-слав. ноужда ’неабходнасць, прымус’; развіццё семантыкі на базе устойлівых словазлучэнняў: jehó nużdá zajéła („o bardzo zawszawionych osobnikach“, Пятк., там жа), з нужды́ напада́юць вошы (ТС). Сюды ж нужда́ць ’прымушаць’ (Нас.), ’вымагаць’ (Бяльк.). Параўн. Фасмер, 3, 88; Слаўскі, SOr, 18, 265.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПО́ПЕР ((Popper) Карл Раймунд) (28.7.1902, Вена — 1994),

англійскі філосаф, логік, сацыёлаг. З 1945 у Вялікабрытаніі. У 1945—69 праф. Лонданскага ун-та, дэкан ф-та Лонданскай школы эканомікі паліт. навук. Філас. канцэпцыі (крытычны рацыяналізм, тэорыя росту навук. ведаў) будаваў як антытэзы неапазітывізму. Прапанаваў прынцып фальсіфікацыі (прынцыповай абвяргальнасці любога сцвярджэння), які служыць крытэрыем дэмаркацыі паміж навук. ведамі і ненавуковымі.

Навукай і метафізікай П. сцвярджаў існаванне свету фіз. з’яў, свету суб’ектыўных (ментальных і псіхічных) станаў свядомасці, а таксама свету аб’ектыўных ведаў. Выступаў за «адкрытае грамадства», уладу розуму, справядлівасць, свабоду, роўнасць і папярэджанне міжнар. злачынстваў. Паводле П., «закрытыя грамадствы» характарызуюцца верай у існаванне магічных табу ў адрозненне ад «адкрытага грамадства», дзе «людзі (у значнай ступені) навучыліся крытычна ставіцца да табу і грунтаваць свае рашэнні на сумесным абмеркаванні і магчымасцях уласнага інтэлекту». Асн. творы: «Беднасць гістарыцызму» (1957), «Логіка навуковага адкрыцця» (1959), «Прапановы і абвяржэнні. Рост навуковых ведаў» (1962), «Пастскрыптум да логікі даследавання» (т. 1—3, 1981—82), «Рэалізм і мэта навукі» (1983).

Тв.:

Рус. пер. — Логика и рост научного знания. М., 1983;

Открытое общество и его враги. Т. 1—2. М., 1992.

В.​В.​Краснова.

т. 12, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бядо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.

Разм.

1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію. Няхай.

2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу. Колас. І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое ўстала Нанова. Броўка.

3. зб. Бедната, бедныя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lend n -s

1) бяда́, няшча́сце

2) гале́ча, бе́днасць;

ins ~ brngen* даве́сці да гале́чы;

ins ~ gerten* упа́сці беднату́, разары́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

няста́ча ж.

1. (недахоп) Mngel m -s, Mängel (чаго-н. an D), drngender Bedrf; Knppheit f - (у забеспячэнні);

цярпе́ць няста́чу ў чым-н. Mngel an etw. (D) liden*;

2. (беднасць) Not f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)