на́нсук, ‑у, м.

Тонкая баваўняная тканіна, падобная на льняную, з якой шыюць бялізну. Прасціна з нансуку.

[Фр. nansouk.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flannels

а) флянэ́левы гарніту́р (асабл. нагаві́цы)

б) баваўня́ная наце́льная бялі́зна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

туальдэно́р, ‑у, м.

Лёгкая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення шэрага колеру для верхніх мужчынскіх рубашак, спецвопраткі і пад.

[Фр. toile de nord ад toile— палатно і nord — поўнач.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарсця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Баваўняная тканіна, якая нагадвае па знешняму выгляду шарсцяную.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́рус, ‑у, м.

1. Кручаная мяккая каляровая шарсцяная пража. Вязаць з гарусу.

2. Баваўняная тканіна, падобная на шарсцяную.

[Польск. harus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпо́нж, ‑у, м.

Баваўняная або шаўковая тканіна з пражы фасоннага кручэння, якая мае губчатую паверхню, нібы пакрытую вузельчыкамі.

[Ад фр. éponge — губка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баваўня́ны bumwollen, bumwoll-;

баваўня́ная ткані́на Bumwollgewebe n -s, -, Bumwollstoff m -(e)s, -е; Bumwolle f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

карту́на, ‑ы, ж.

Уст. Баваўняная тканіна. За прылаўкам у Матруны Шмат «утрэслася» картуны, Метраў сорак, можа й болей. Крапіва.

[Ням. Kattun — бавоўна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малескі́н, ‑у, м.

Вельмі шчыльная баваўняная тканіна (звычайна цёмнага колеру), з якой шыюць рабочае і спартыўнае адзенне; «чортава скура».

[Англ. moleskin ад mole — крот і skin — скура.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвін, ‑у, м.

Гладкаафарбаваная паўшарсцяная ці баваўняная тканіна саржавага перапляцення, якая ідзе на сукенкі і верхняе адзенне. Паліто з цвіну.

[Ад англ. twine — кручаная нітка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)