сустрэчныя шансы на атрыманне перавагі ў шахматнай гульні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
receipt[rɪˈsi:t]n.
1. (for) чэк; распі́ска ў атрыма́нні; квіта́нцыя;
a receipt for a sum распі́ска ў атрыма́нні пэ́ўнай су́мы
2.fml(of)атрыма́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
стры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. стрыгчы (у 1 знач.).
2. Спосаб падстрыгання валасоў, форма прычоскі. Медная стрыжка. Стрыжка пад бокс.
•••
Нулявая стрыжка — стрыжка нагала.
Стрыжка купонаў — атрыманне рэнты, працэнтаў з каштоўных папер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРА́НУЛЬНАЯ МЕТАЛУ́РГІЯ,
атрыманне канструкцыйных металічных матэрыялаў ізастатычным прасаваннем пры высокіх цісках (кампактаваннем) найдрабнейшых часціц сплаваў пэўнага хім. саставу (гранул), якія закрышталізаваліся з высокай скорасцю; адзін з перспектыўных кірункаў парашковай металургіі.
Гранулы металаў атрымліваюць метадамі цэнтрабежнага распылення вадкага металу і распылення расплаву струменем нейтральнага газу ў спец. устаноўках. Атрыманне вырабаў з гранул уключае: магнітную сепарацыю і актывацыю гранул, раздзяленне на фракцыі, дэгазацыю і заварку капсул, прасаванне пры высокай т-ры ў газастаце (высокім ціскам аргону ці інш. газу), тэрма- і мех. апрацоўку вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРААХАЛАДЖЭ́ННЕ,
ахаладжэнне рэчыва ніжэй за т-ру яго раўнаважнага фазавага пераходу ў інш. агрэгатны стан ці крышталічную мадыфікацыю, што не прыводзіць да фазавага пераходу. Пераахалоджанае рэчыва знаходзіцца ў няўстойлівым метастабільным стане.
Фазавыя пераходы 1-га роду (напр., кандэнсацыя, крышталізацыя) на пачатковай стадыі патрабуюць пэўнага П. э мэтай утварэння зародкаў новай фазы (кропель, крышталікаў). Утварэнне зародкаў пры т-ры фазавага пераходу ўскладняецца тым, што яны знаходзяцца ў стане раўнавагі з зыходнай фазай. Калі ўзнікненне і рост зародкаў значна абцяжараны (напр., крышталізацыя вязкай вадкасці), магчыма глыбокае П. і атрыманне практычна ўстойлівай фазы са структурай, характэрнай для больш высокіх т-р. На гэтым заснаваны, напр., загартоўка сталі і атрыманне шкла. Ад ступені П. вадзяной пары ў атмасферы залежыць характар атм. ападкаў (дождж, снег, град).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
этэрыфіка́цыя
(ад гр. aither = эфір + -фікацыя)
атрыманне складаных эфіраў з кіслот і спіртоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кантракта́цыя, ‑і, ж.
1. Заключэнне кантракта на атрыманне або скарыстанне чаго‑н. у пэўныя тэрміны на пэўных умовах.
2. Сістэма нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў на аснове дагавораў, якія штогод заключаюцца нарыхтоўчымі арганізацыямі і аднаасобнымі гаспадаркамі. Кантрактацыя збожжа. Кантрактацыя сена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЛУЧЭ́ННЯ РЭА́КЦЫІ,
хімічныя рэакцыі аб’яднання 2 малекул з утварэннем аднаго новага злучэння. Найб. пашыраны Д.р. паміж рэчывамі, што маюць кратныя сувязі, і вадародам (гідрагенізацыя), галагенавадародамі (гідрагалагенаванне) і інш. рэагентамі. Характэрныя для ненасычаных злучэнняў. Выкарыстоўваюцца ў арган. сінтэзе (напр., прамысл.атрыманне хларапрэну гідрахлараваннем вінілацэтылену).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПО́Н (франц. coupon),
1) адразны талон у каштоўных паперах (акцыях, аблігацыях) на атрыманне працэнтаў ці дывідэнтаў з іх. Стрыгчы К. — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.
2) Адрэз тканіны на касцюм, сукенку, блузку са спец. аддзелкай (звычайна ў раскроеным выглядзе).