агарну́цца, агарнуся, агорнешся, агорнецца; зак.

1. Ахінуць сябе чым‑н.; загарнуцца. Агарнуцца хусткай.

2. Заслацца, аблажыцца з усіх бакоў. Лес агарнуўся цемрай.

3. перан. Апынуцца ў пэўным душэўным стане. [Вэня] дапаў да сваіх саней, і душа яго агарнулася лагодным спакоем: конь быў накормлены і запрэжан. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Пачаць гуляць (у 2, 3, 4 і 6 знач.).

2. Празмерна захапіцца гулянкай, папойкамі. Пазаўчора ў Гайку «фэст» быў. І хто толькі выдумаў гэтыя «фэсты»! Вось і не могуць спыніцца... Загулялі... Шамякін.

•••

Загуляць на вяроўкахапынуцца на вісельні, быць павешаным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затэ́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць тэпаць.

затэ́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Зайсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fetch [fetʃ] v.

1. прыно́сіць; прыво́дзіць; схадзі́ць (па каго-н./што-н.);

fetch a doctor паклі́каць до́ктара

2. атрыма́ць (за прададзеную рэч);

This won’t fetch much. За гэта шмат не дадуць.

fetch up [ˌfetʃˈʌp] phr. v. infml (нечакана) апыну́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mess1 [mes] n.

1. бязла́ддзе, непара́дак; блытані́на;

be in a mess быць у бязла́ддзі;

make a mess (of) infml сапсава́ць; наблы́таць

2. infml ця́жкія абста́віны; заблы́таная сітуа́цыя;

get into a mess апыну́цца ў ця́жкіх абста́вінах/заблы́танай сітуа́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Камандаванне атрада даручыла Вользе завабіць немца ў лес. «Работніца і сялянка».

2. Захапіць, зачараваць сваім хараством; прывабіць. На позніх гатунках спакусліва красаваліся буйныя чырвоныя яблыкі — здавалася, для таго, каб завабіць сюды падарожніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загру́з, ‑ла; зак.

Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, сыпкім. Загрузнуць у балоце. □ Наваліла замець такія гурбы, што з канём загрузнуць можна. Лынькоў. // перан. Заняўшыся чым‑н., апынуцца ў цяжкім становішчы. Азаркевіч зноў загруз у працы і часта нават забываўся, што трэба паесці. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. што і цераз што. Зрабіўшы скачок, апынуцца на іншым баку ад чаго-н.

П. канаву.

П. цераз плот.

2. Перамясціцца скачком (скачкамі) на іншае месца.

П. ад акна да дзвярэй.

3. перан., на што. Перайсці ад аднаго прадмета гутаркі да другога, не захоўваючы паслядоўнасці (разм.).

П. на іншую тэму.

|| незак. пераска́кваць, -аю, -аеш, -ае і пераско́кваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. пераско́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

борт, -а, М -рце, мн. барты́, барто́ў, м.

1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

Кінуць за б.

Апынуцца (аказацца) за бортам (таксама перан.: аказацца выключаным з якой-н. справы).

2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

Барты грузавіка.

3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. бо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. бартавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)