СТАРЭ́ВІЧ Уладзіслаў Аляксандравіч (8.8.1882, Масква — 1965),
расійскі мастак, аператар, рэжысёр, заснавальнік рас. анімацыйнага кіно. Адкрыў тэхн. прынцып аб’ёмнай мультыплікацыі, першы з рас. кінематаграфістаў звярнуўся да графічнай мультыплікацыі. З 1919 жыў і працаваў у Францыі. Сярод лепшых фільмаў; «Помста кінематаграфічнага аператара» (1912), «Страказа і мурашка» (1913), «Певень і Пегас» (1914), «Маленькі народ» (1930), «Рэйнеке-Ліс» (1939), «Кветка папараці» (1949, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш. З 1913 ставіў ігравыя фільмы, здымаўся як акцёр. Распрацаваў шматлікія прыёмы аператарскага мастацтва, трукавыя і камбінаваныя здымкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРО́Н (ад лац. operare працаваць, дзейнічаць),
участак генетычнага матэрыялу з аднаго, двух і больш счэпленых структурных генаў, якія кадзіруюць бялкі (ферменты), што ажыццяўляюць паслядоўныя этапы біясінтэзу якога-н. метабаліту. У аперон эўкарыёт уваходзіць, як правіла, адзін структурны ген. Рэгулятарныя элементы аперона складаюць таксама праматар (участак малекулы ДНК, з якім спецыфічна звязваецца фермент РНК-палімераза, што ажыццяўляе транскрыпцыю аперона) і аператар (участак ДНК, які нясе функцыю «ўключэння» або «выключэння» структурных генаў і рэгулюе функцыянальную актыўнасць аперона). Канцэпцыя аперона распрацавана франц. вучонымі Ф.Жакобам і Ж.Мано (1961) для тлумачэння механізму рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрыяльных клетках.
Рэгулятарная функцыя аперона адбываецца на стадыі транскрыпцыі і забяспечвае каардынацыю сінт. працэсаў і адпаведныя рэакцыі клеткі на ўплыў навакольнага асяроддзя. Кантралюе дзейнасць аперона ген-рэгулятар, які можа знаходзіцца ў розных участках храмасомы. Яго прадукт — бялок-рэгулятар — пастаянна сінтэзуецца ў клетцы ў невял. колькасці і здольны ўзаемадзейнічаць з двума рознымі субстратамі, з аператарам і эфектарам (нізкамалекулярным рэчывам). У рэпрэсібельных сістэмах комплекс бялку-рэгулятара з эфектарам набывае роднасць з аператарам і далучаецца да яго, у выніку адбываецца выключэнне генаў, якія кіруюцца гэтым аператарам. У індуцыбельных сістэмах эфектар, які далучаецца да бялку-рэгулятара, вызваляе аператар ад гэтага бялку. Такім чынам, запускаюцца ў работу гены, падпарадкаваныя дадзенаму аператару.
Да арт.Аперон. Асноўныя структуры і працэсы, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі біясінтэзу бялкоў — ферментаў паводле гіпотэзы Жакоба—Мано. Лічбы паказваюць паслядоўнасць працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэзальве́нта
(лац. resolvens, -ntis = які развязвае, вырашае)
функцыя або аператар, якія даюць магчымасць прасцей рашаць якое-н. ураўненне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЛЬЦА́ТЫ Аркадзь Мікалаевіч (н. 14.9.1905, С.-Пецярбург),
расійскі і бел. кінааператар. Засл.арг. Беларусі (1935). У 1927—35 на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Удзельнічаў у здымках фільмаў «Джэнтэльмен і певень», «Хвоі гамоняць» (1929). Аператарбел. фільмаў «Рубікон» (1931), «Ураган» (1932), «Гонар свету» (1933), «Першы ўзвод» (1933, з Б.Рабавым), «Паручнік Кіжэ» (1934), «Шлях карабля» (1935, з Е.Менгдэнам і М.Тэйтэльбаўмам). Сярод фільмаў на інш. кінастудыях: «Дзеці капітана Гранта» (1936), «Карнавальная ноч» (1956) і інш. З 1963 выступае як рэжысёр. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ Уладзімір Васілевіч (30.9.1922, Даўгінцава Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 18.11.1983),
расійскі кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1964). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1952), з 1969 выкладаў у ім. З 1952 аператар, з 1964 рэжысёр кіно. Аператарскае мастацтва вызначалася драм. напружанасцю, багаццем і тэхн. вынаходлівасцю прыёмаў, вастрынёй пластычных эфектаў: «Скакуха» (1955, з Ф.Дабранрававым), «Вышыня» (1957), «Лёс чалавека» (1959, паводле М.Шолахава; Ленінская прэмія 1960), «Аптымістычная трагедыя» (1963, паводле У.Вішнеўскага). Рэжысёр фільмаў: «Няпрошанае каханне» (1965), «Пра цуды чалавечыя» (1968), «Нечаканы госць» (1972), «Каханне маё вечнае» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАДАРО́ЎСКІ Пётр Яфімавіч (н. 25.8.1925, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украіна),
расійскі аператар і рэжысёр кіно. Нар.арт. Расіі (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1954). Творчасці Т. ўласцівы сац. і псіхал. дакладнасць, уменне паэтычна перадаваць паўсядзённасць. Сярод аператарскіх работ маст. фільм «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (з Р.Васілеўскім, 1956) і інш. Рэжысёр кінафільмаў «Вернасць» (1965, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, 1966), «Фокуснік» (1968), «Гарадскі раманс» (1971), «Апошняя ахвяра» (1976), «Любімая жанчына механіка Гаўрылава» (1982), «Ваенна-палявы раман» (1984), «Інтэрдзяўчынка» (1989), «Анкор, яшчэ анкор» (1993), «Якая цудоўная ігра» (1995), «Рэтра ўтраіх» (1998) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апара́тчыкpl
1. (аператар) Ánlagenwärter m -s, -, Ánlagenfahrer m -s, -;
2.разм. Stáatsfunktionär m -s, -e, Partéifunktionär m, Apparátschik m -s, -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Іваноў С. В. (аператар) 2/270; 5/569; 12/645, 646
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
І́ВЕНС (Ivens) Іорыс (н. 18.11.1898, г. Неймеген, Нідэрланды — 29.6.1989),
нідэрландскі кінарэжысёр, аператар. Адзін з заснавальнікаў дакумент. кіно. Першыя фільмы («Мост», 1928, «Дождж», 1929, «Зёйдэр-Зе», 1930) — пошукі кінематаграфічнай выразнасці, імпрэсіяністычная вобразнасць. На мастацтва І. паўплывала творчасць С.Эйзенштэйна, У.Пудоўкіна, Дз.Вертава. З 1930-х г. звяртаецца да грам.-паліт. жыцця краін свету: «Песня пра герояў» (1932), «Іспанская зямля» (1937), «Гаворыць Інданезія» (1945), «Першыя гады» (1947), «Мір пераможа ва ўсім свеце» (1951), «Песня вялікіх рэк» (1954), «17-я паралель» (1968) і інш. Формы дакумент. паэтычнага кіно ў фільме «Сена сустракае Парыж» (1957). У канцы 1970 — пач. 80-х г. працаваў у Пекіне (фільм «Як Юкон перасоўваў геры», 1976). Прэмія Міру 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́СА ЎРАЎНЕ́ННЕ,
дыферэнцыяльнае ўраўненне з частковымі вытворнымі Δu(x, y, z) = 0, дзе Δ — Лапласа аператар, u(x, y, z) — шуканая функцыя. Уведзена П.Лапласам (1782) у працах па нябеснай механіцы і тэорыі гравітацыйнага патэнцыялу.
Да Л.ў. зводзіцца шэраг задач фізікі і тэхнікі, напр., яго задавальняе т-ра пры стацыянарных працэсах, патэнцыял эл.-статычнага поля па-за межамі зарадаў, гравітацыйны патэнцыял па-за межамі прыцягальных мас. У прамавугольных дэкартавых каардынатах яно мае выгляд
, дзе x, y, z — незалежныя пераменныя Рашэнні Л.ў., якія маюць неперарыўныя частковыя вытворныя да 2-га парадку ўключна, наз. гарманічнымі функцыямі.