1. Цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем (пра вадкасць). З раны на галаве нават і цяпер яшчэ сачылася сукравіца.Машара.У двух ці трох месцах на.. [дарозе] накіданы часткі, пад кожным сачылася ручаінка.Пестрак.//чым і без дап. Выдзяляць з сябе па кроплі струменьчыкам якую‑н. вадкасць. Можна было яшчэ адпачываць, бо нават рана яшчэ сачылася на назе гноем.Ермаловіч.Спачатку выпусцілі свае коцікі вербы. Потым, перад вялікаднем, пачалі сачыцца празрыстым сокам пні ссечаных бяроз.Караткевіч.//перан. Выяўляцца ў чым‑н. (пра пачуцці і пад.). Глядзіць і цешыцца з малога [маці] Ды з ласкай туліць да грудзей. Ну, дзе знайсці сынка такога? І радасць сочыцца з вачэй.Колас.
2. Пранікаць, прасочвацца ўнутр (пра вадкасць). У чаравікі сочыцца вада. Даўно сапрэлі мокрыя анучкі.Чарняўскі.//перан. Пранікаць куды‑н., праз што‑н. (пра святло, гукі і пад.). У сутарэнне праз аддушыны сачылася крышачку святло і паветра.Баранавых.Праз патрэсканую драніцу ў хлеў на сена сочыцца белы месяц.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́нчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Прыйсці да канца; закончыцца. Скончылася лета. Змена скончылася. Скончыўся водпуск. □ Вось і снеданне скончылася, і хата апусцела — усе паразыходзіліся.Колас.Будаўніцтва Міхалавай хаты скончылася толькі восенню.Васілевіч.Скашынскі зразумеў, што і тут яго кар’ера можа хутка і ганебна скончыцца.Чарнышэвіч.// Споўніцца, мінуць (пра ўзрост, гады). Калі пачалася вайна,.. [Ганне] неўзабаве павінна было скончыцца дваццаць чатыры гады.Чорны.// Спыніцца, перастаць. Грыбныя скончыліся ліўні, Туманы нікнуць да трысця.Лось.// Поўнасцю зрасходавацца. Гаручае скончылася. □ Скончыўся хлеб, цукар, елі адно мяса.Шамякін.У дыску скончыліся патроны.М. Ткачоў.// Дасягнуць граніцы сваёй працягласці. Сасновы бор скончыўся, і мы выйшлі на паляну.В. Вольскі.Асфальт скончыўся. Далей пайшла брукаваная шаша.Корбан.
2.(1і2ас.неўжыв.), чым. Прыйсці да пэўнага выніку, завяршыцца чым‑н. Невядома, чым бы скончыліся гэтыя размовы, каб цётка Наста не паклала абаіх адпачываць.Скрыпка.Усе чакалі, чым жа скончацца ўрэшце гэтыя падзеі.Лынькоў.
3.Разм. Памерці. Мядзведзь скончыўся ад страху.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
um díese Zeit pflegt er noch zu schláfen у гэ́ты час ён звыча́йна яшчэ́ спіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
поко́итьсянесов.
1.(пребывать в покое) знахо́дзіцца, быць у спако́і; (отдыхать)адпачыва́ць;
2.(быть похороненным) спачыва́ць, быць пахава́ным;
здесь поко́ится мой оте́ц тут спачыва́е (пахава́ны) мой ба́цька;
3.(лежать, опираться на основание) абапіра́цца, апіра́цца (на што); (лежать) ляжа́ць (на чым); (стоять) стая́ць (на чым);
мост поко́ится на а́рках мост абапіра́ецца на а́ркі;
4.перен. (основываться) грунтава́цца;
э́тот вы́вод поко́ится на глубо́ком изуче́нии предме́та гэ́тая высно́ва грунту́ецца на глыбо́кім вывучэ́нні прадме́та.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крыць, крыю, крыеш, крые; заг. крый; незак., што.
1. Рабіць над чым‑н. страху, дах, верх. Крыць павець. Крыць хату. Крыць машыну брызентам.//Разм. Рабіць (страху, дах і пад.). Будаўнікі канчалі крыць дахі баракаў.Броўка.
2.Разм. Прыкрываць, атуляць. Зноў вас пабачыў, бярозы старыя, ваша ўтульнасць ізноў мяне крые.Дубоўка.Неба з захаду цямнее. Крые даль смугою.Колас.
3.без дап.Разм. Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое выконваецца з асаблівай сілай, імклівасцю. Бераг — вось ён, зусім побач... Жвавей, матрос. Крый сажонкамі! Адпачываць будзеш пасля.«Беларусь».
4. У картачнай гульні — біць карту партнёра вышэйшай картай. Крыць валета дамай.
Крый бог (божа) — а) выражэнне перасцярогі, папярэджання не рабіць чаго‑н. Крый божа Звязаць вам З гэтым хлопцам лёс!Корбан; б) вырашэнне нежадання, недапушчальнасці чаго‑н. Калі сын з сям’ёю перабраўся ў сваю хату, дзед зрабіў брамку з замком, каб дзеці — крый божа — не залезлі ў садок.С. Александровіч.
Крыць матамкаго — груба лаяць.
Няма чым крыць — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.
Няхай бог крыегл. бог.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы́1, злучнік.
1.умоўны. Далучае ўмоўныя даданыя сказы з дапушчальна-абмежавальным адценнем. Ужываецца пераважна ў спалучэнні з часціцай «толькі». Пасля дажджу бывае ясна, і мокрыя плечы высахнуць адразу, абы толькі замест дажджавых кропель на чалавека не падалі кулі або каменне.Чорны.[Саша] усё будзе ведаць: мае ўчынкі, думкі, абы вярнулася наша шчасце.Шамякін.
2.мэтавы. Далучае даданыя сказы са значэннем мэты, якое ўскладняецца абмежавальна-паясняльным адценнем. [Дзямід Сыч:] — Ты зрабіўся вельмі добры, Мікалай Лявонавіч. Ты хочаш прымірыць усіх, абы ціха было.Паслядовіч.Нехта іграе на раллі, барабанячы як папала, абы мацней гуло.Скрыган.
3.часавы. Разм. Ужываецца ў складаназалежных сказах з даданымі часу, калі падзеі, пра якія гаворыцца ў галоўнай частцы, пачынаюцца адразу пасля падзей, адзначаных у даданай частцы; адпавядае злучнікам «толькі», «як толькі». Абы вольная хвіліна, то яе [Міхаліны] ужо ў хаце няма.Чарнышэвіч.[Юрка Пятровіч:] — Бачыце самі — абы кашляць, дык і ў плач.Брыль.
абы́2, часціца.
Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета. Абы сказаць. □ [Новікаў:] — Мозг не хоча адпачываць. Яму абы чым, але заняцца.М. Ткачоў.[Слімак:] — Ціхі я чалавек, непрыкметны. Мне дзень абы пражыць, і дзякуй богу.Лынькоў.// Ужываецца ў сказах, якія выражаюць нежаданне чаго‑н. [Хлапчук:] — А папу напляваць, жывыя вы ці мёртвыя. Яму абы грошы!Бажко.
•••
Абы дзень да вечарагл. дзень.
Абы з рукгл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
теньж.
1. цень, род. це́ню м.;
2.(затенённое место) цень, род. це́ню м., цянёк, род. цяньку́м.; халадо́к, -дку́м.;
отдыха́ть в тени́адпачыва́ць у цяньку́ (у халадку́);
3.перен. цень, род. це́ню м.;
и те́ни нет сомне́ния і це́ню няма́ сумне́ння;
на лице́ промелькну́ла тень беспоко́йства па тва́ры прамільгну́ў цень неспако́ю;
◊
наводи́ть тень наво́дзіць цень;
оста́лась одна́ тень заста́ўся адзі́н цень;
держа́ться в тени́ трыма́цца ў цяні́;
ходи́ть за ке́м-л. как тень хадзі́ць за кім-не́будзь як цень.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)