антыінтэлектуалі́зм
(ад анты- + інтэлектуалізм)
адмаўленне мажлівасці пазнання ісціны пры дапамозе розуму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ахвя́ра, -ы, мн. -ы, -вя́р, ж.
1. Прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій.
2. Добраахвотная ўступка, адмаўленне на карысць каго-, чаго-н.
Навука патрабуе ахвяр.
3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад чаго-н.
А. вайны.
|| прым. ахвя́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АМАРАЛІ́ЗМ (ад а... + лац. moralis маральны),
адмаўленне маральных асноў грамадства, ігнараванне агульнапрынятых нормаў паводзін. Да амаралізму можна аднесці цынізм, крайні нігілізм, адкрыты эгаізм, чалавеканенавісніцтва. Праяўленні амаралізму могуць спараджацца сац. прычынамі, маральна-псіхал. неразвітасцю індывіда. У свядомасці і паводзінах людзей амаралізм больш пашыраецца ў перыяды сац. крызісаў.
В.А.Паўлоўская.
т. 1, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скептыцы́зм, ‑у, м.
1. Ідэалістычны філасофскі напрамак, які імкнецца даказаць няпэўнасць усякага пазнання, абвергнуць магчымасць дасягнення аб’ектыўнай ісціны. Скептыцызмам называе Юм адмаўленне ад тлумачэння адчуванняў уздзейнічаннем рэчаў, духу і т. п., адмаўленне ад звядзення ўспрыйманняў да знешняга свету, з аднаго боку, да бажаства або невядомага духу, з другога. Ленін.
2. Крытычна-недаверлівыя адносіны да чаго‑н., сумненне ў магчымасці, правільнасці чаго‑н. [Васіль:] — Усё ты ставіш пад сумненне, з усіх кпіш. Ведаеш, скептыцызм не да твару... Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэто́рсія, ‑і, ж.
Абмежавальныя меры (павышэнне таможных пошлін, адмаўленне ў допуску на сваю тэрыторыю чужаземцаў і пад.) адной дзяржавы ў адказ на аналагічныя дзеянні другой дзяржавы з мэтай прымусіць апошнюю адмовіцца ад іх.
[Лац. retorsio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абдыка́цыя
(лац. abdicatio)
адрачэнне ад прастолу, адмаўленне ад улады, пасады або сану.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
negative1 [ˈnegətɪv] n.
1. адмо́ва, адмаўле́нне; негаты́ўны адка́з; нязго́да;
The answer to my request was in the negative. Адказ на мой запыт быў адмоўны.
2. tech. негаты́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
непрыня́цце, ‑я, н.
Адмаўленне ад прыняцця чаго‑н. Непрыняцце належных пер. □ Забеспячэнне іску дапускаецца ва ўсякім стане справы, калі непрыняцце мер забеспячэння можа ўскладніць або зрабіць немагчымым выкананне рашэння суда. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нігілі́зм, ‑у, м.
1. Адмаўленне грамадскіх каштоўнасцей, норм, прынцыпаў маралі, законаў; скептыцызм.
2. Напрамак у асяроддзі рускай разначыннай інтэлігенцыі 60‑х гг. XIX ст., прыхільнікі якога адмоўна ставіліся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцтва.
[Ад лац. nihil — нішто.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБХА́ВА (санскр. Небыццё, неіснаванне),
паняцце класічнай інд. філасофіі, якое ў шэрагу навук. школ азначае «адсутнасць», «знішчэнне», «адмаўленне», «смерць»; нярэдка разглядаецца як катэгорыя, процілеглая станоўчай абхаве (быццё, існаванне). У Канады, заснавальніка стараж.-інд. філас. сістэмы вайшэшыкі, абхава проціпастаўляецца 6 станоўчым відам рэальнасці, якія выступаюць як аб’екты пазнання (субстанцыя, якасць, дзеянне, усеагульнасць, асаблівасць, уласцівасць).
т. 1, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)