НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ХЦІН (Анатоль Якаўлевіч) (н. 8.3.1931, в. Калінаўка Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. канструктар выліч. тэхнікі. Брат В.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). У 1965—91 у Мінскім НДІЭВМ (нач.аддзела). Адзін з распрацоўшчыкаў мадэлей адзінай сістэмы ЭВМ і перыферыйных прылад да іх. Навук. працы па прыладах выліч. тэхнікі, сістэмах кіравання. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛКО́ВІЧ (Даніла Іванавіч) (18.4.1900, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах г. Масты — 27.11.1937),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік ліквідацыі эсэраўскага мяцяжу на Іжаўскім зброевым з-дзе, ваяваў на Усх. фронце супраць арміі Калчака. Са жн. 1920 на Зах. фронце, вёў барацьбу з бандытызмам у Бабруйскім і Мазырскім пав. З 1921 заг.аддзелаЦК ЛКСМБ, з 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага (г. Мінск) райкомаў, потым у апараце ЦККП(б)Б, заг.аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акр., Клімавіцкага і Бабруйскага раённых к-таў партыі. З лют. 1934 нам. наркома земляробства БССР. Са жн. 1934 2-і сакратар ЦККП(б)Б, у маі—вер. 1937 старшыня СНКБССР. Чл.ЦВКБССР у 1931—37, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1934—37. Арыштаваны ў вер. 1937, засуджаны 26.11.1937 да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛА́Т (Сцяпан Герасімавіч) (11.5.1894, в. Слабада Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1921),
бел.дзярж. і парт. дзеяч, журналіст. Скончыў Мінскія настаўніцкія курсы. З 1913 настаўнічаў. У 1915—16 і 1918—19 вучыўся ў Мінскім настаўніцкім ін-це. З 1916 у арміі, скончыў Віленскае ваен. вучылішча, служыў у 153-м пях. палку, прапаршчык. У канцы 1917 дэмабілізаваны, настаўнічаў. З 1918 чл. арг-цыі «Маладая Беларусь». У 1920 у час польск. акупацыі чл.ЦКБеларускай камуністычнай арганізацыі і Паўстанцкага к-та; арганізатар партыз. атрадаў на Міншчыне. З ліп. 1920 працаваў у Мінскім губ. аддзеле нар. асветы, са жн. — заг.аддзелаЦККП(б)Б па працы ў вёсцы. Адначасова рэдактар газ. «Савецкая Беларусь», заснавальнік і рэдактар газ. «Белорусская деревня». З лют. 1921 чл.ЦБКП(б)Б, з мая 1921 — 3-і сакратар і заг. агітац.-прапагандысцкага аддзелаЦККП(б)Б.
савецкі парт. дзеяч. У Кастр. Рэвалюцыю 1917 і грамадз. вайну старшыня Пскоўскага губвыканкома, сакратар Пскоўскага губкома РКП(б). З 1922 заг.арганізац.аддзелаПаўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкома, з 1925 заг.арганізац.аддзелаЦКВКП(б), чл. Выканкома Прафінтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1932 сакратар Маскоўскага к-таВКП(б). З 1934 упаўнаважаны Камісіі сав. кантролю пры СНКСССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобл.Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1924—34. Чл.ЦВКБССР у 1930—32. На пасадзе 1-га сакратара ЦККП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць т.зв. нацдэмаўшчыны, пры ім быў сфальсіфікаваны працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯ́К (Іван Іванавіч) (1909, в. Горы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 13.3.1989),
бел. грамадскі дзеяч у эміграцыі, публіцыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це, скончыў політэхн.ін-т у Львове (1941). Са жн. 1941 у Мінску, супрацоўнічаў з ням.-фаш. акупантамі, з кастр. 1941 заг.аддзела культуры Мінскага акр.аддзелаБел.нар. самапомачы. У 1944 акруговы намеснік Бел.цэнтр. рады (БЦР) у Глыбокім. Чл.Бел.навук.т-ва. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Бел. аўтакефальнай правасл. царквы. Удзельнік 2-га Усебел. кангрэса ў Мінску (чэрв. 1944), потым выехаў у Германію, з канца 1940-х у ЗША. Удзельнічаў у працы БЦР у эміграцыі, старшыня Бел. кангрэсавага к-та Амерыкі (1957—89). Супрацоўнічаў з час. «Беларуская думка», бел.рэліг.-грамадскім цэнтрам у Саўт-Рыверы. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі.
Тв.:
З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью-Йорк, 1956;
Беларусь учора і сяньня. Мн., 1993 (разам з Я.Найдзюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНГ (Сяргей Сцяпанавіч) (н. 7.5.1937, Мінск),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1960), ВПШ пры ПК КПСС (1976). З 1960 працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., нам.нач. Любанскага, нач. Салігорскага раённых вытв. калгасна-саўгасных упраўленняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкома. У 1972—82 1-ы сакратар Смалявіцкага райкома КПБ, заг.с.-г.аддзела, сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1982—86 1-ы нам. старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкома. З 1986 старшыня Дзярж.к-таБССР па цэнах, нам. старшыні Дзярж. планавага к-таБССР. З 1990 заг. аграрнага аддзелаЦККПБ. У 1990—91 сакратар ЦККПБ. Чл.ЦК з 1986, Бюро ЦККПБ у 1990—91. У 1991—94 нам. Старшыні СМ Рэспублікі Беларусь, міністр эканомікі. З ліп. 1994 нам., з ліст. 1996 в.а. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З лют. 1997 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kadrowy
kadrow|y
1. кадравы;
polityka ~a — кадравая палітыка;
2. ~y м.разм. работнік (начальнік) аддзела кадраў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
растэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Разлажыць на некалькі тэрмінаў выкананне або выплату чаго‑н. Праўленне вырашыла: хочаш перасяліцца ў пасёлак, адвядзём табе ўчастак па плану, дапаможам перавезці сядзібу, а калі хата ў цябе струхлела, пабудуем новую, лепшую, разлік за гэта растэрмінуем на некалькі год...Хадкевіч.— Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беняты́ты
[н.-лац. bennettitopsida, ад I. Bennett = прозвішча англ. батаніка (1801—1876)]
клас вымерлых дрэвападобных раслін аддзела голанасенных, блізкіх да сучасных сагаўнікавых, якія існавалі ў пермі — меле.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)