a cultural/social/scientific revolution культу́рная/сацыя́льная/навуко́вая рэвалю́цыя;
Computer technology has caused a revolution in business practices. Камп’ютарныя тэхналогіі зрабілі рэвалюцыю ў сферы бізнесу.
3. (around/on)абаро́т;
The earth makes one revolution around the sun each year. Зямля робіць за год адзін абарот вакол Сонца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ РЭКУЛЬТЫВА́ЦЫЯ,
аднаўленне з дапамогай біял. сродкаў і метадаў урадлівасці зямель, гасп., рэкрэацыйных, эстэт. і інш. карысных уласцівасцяў зямельных тэрыторый, парушаных гасп. дзейнасцю чалавека. З’яўляецца этапам рэкультывацыі зямель, што адбываецца пасля завяршэння горнатэхнічнай рэкультывацыі і папярэднічае ўвядзенню іх у гасп.абарот. Уключае комплекс агратэхн. і фітамеліярацыйных мерапрыемстваў: сяўба траў, пасадка кустоў і дрэў з высокай азотфіксавальнай здольнасцю (напр., вольха чорная і шэрая, абляпіха, акацыя белая, лох вузкалісты і інш.), раслін-сідэратаў (лубін, баркун), задзярноўванне, залужэнне ці аблясенне спланаванай паверхні парушаных зямель, абагачэнне іх біягенамі і мікраарганізмамі за кошт спец. угнаенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НІПО́Н СТЫЛ»
(«Nippon Steel Corp.»),
буйнейшы металургічны канцэрн у Японіі, другі па велічыні ў свеце. Знаходзіцца ў Токіо. Засн. ў 1970 у выніку аб’яднання кампаній «Явата айран энд стыл» (засн. ў 1901) і «Фудзі айран энд стыл» (засн. ў 1934). Вырабляе чорныя металы, увесь асартымент стальной прадукцыі, алюміній, нафтахім. прадукцыю; дае інжынерынг па праектаванні і будаванні металургічных аб’ектаў. Мае 9 металургічных і металаапр. з-даў, каля 60 даччыных і асацыіраваных фірм, у сферу ўплыву ўваходзіць каля 200 кампаній, з якіх больш за 20 металургічныя. У 1992 абарот склаў 25,5 млрд.дол., у вытв-сці занята 50,5 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rotacja
ж.
1. кручэнне; варочанне; вярчэнне;
2. ратацыя;
3.абарот
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
upłynniać
незак.
1. рэалізаваць; пускаць y абарот;
2. распускаць, плавіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Перыяд ’адрэзак часу’ (ТСБМ), ст.-бел.периодъ (з 1598 г.), якое са ст.-польск.peryjod, period (XVI ст.) < лац.periodus < ст.-грэч.περίοδος ’абарачэнне, абарот’ (Булыка, Лекс. запазыч., 165); магчыма, паўторнае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 78), у якой слова было запазычана з франц. у эпоху Пятра I.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абарача́льнасць1, ‑і, ж.
1.Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў.
2. Праходжанне тавараў, грошай і пад. праз абарот (у 3 знач.). Абарачальнасць абаротных сродкаў.
абарача́льнасць2, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазамаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1.(1і2ас.неўжыв.). Замарозіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамарожваў мароз лужыны.
2.(1і2ас.неўжыв.). Пакрыць шэранню, слоем лёду ўсё, многае. Пазамарожвала ўсе вокны.
3.перан. Не пусціць у абарот, карыстанне ўсё, многае. Пазамарожваць крэдыты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сідэры́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. У выразах: сідэрычны год — тое, што і зорны год (гл. год); сідэрычны месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак; зорны месяц; сідэрычны перыяд — прамежак часу, за які цела сонечнай сістэмы робіць поўны абарот вакол Сонца; зорны перыяд.
[Лац. sidus, sideris — зорка, нябеснае свяціла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Úmsatzm -es, -sätze
1) абаро́т (гандлёвы)
2) хім. абме́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)