адбылася паміж войскамі сярэднеазіяцкага эміра Цімура і тур. султана Баязіда I пад Анкарой 28 (або 20) ліпеня. Цімуру ўдалося зайсці ў тыл тур. войскам, якія займалі абарону ў гарах, і акружыць Анкару. Атакі ўдвая меншага тур. войска, якое падышло да горада, былі адбіты. Пераход на бок Цімура анаталійскіх беяў паскорыў паражэнне Баязіда. Зыход бітвы прывёў да часовага распаду Турцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДО ВА́ЛЬКІ»
(«Do walki», «На барацьбу»),
газета, орган ЦККПЗБ. Выдавалася нелегальна з ліст. 1928 да жн. 1932 у Вільні на польскай мове. Асвятляла паліт. і эканам. становішча ў краіне. Выступала ў абарону інтарэсаў працоўных Зах. Беларусі. Выкрывала антынар. палітыку ўрада Польшчы, адмяжоўвалася ад згодніцкіх і нацыяналістычных партый і іх лідэраў. Выходзіла да 6 нумароў у год (вядомы 23 нумары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́Н (Kallinos),
старажытнагрэчаскі паэт 1-й пал. 7 ст. да н.э.; заснавальнік элегіі. Нарадзіўся ў г. Эфес (тэр. сучаснай Турцыі). У час уварвання ў М. Азію кімерыйцаў звярнуўся да жыхароў Эфеса з элегіямі, у якіх заклікаў устаць на абарону горада. Зберагліся 4 фрагменты «Ваяўнічай элегіі» (самы вялікі — 21 верш). Аўтар гімна Зеўсу, вершаў на сюжэты нар. паданняў траянскага міфалагічнага цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІРАКЕ́ТА,
разнавіднасць кіроўнай ракеты для паражэння на траекторыях палёту ракет стратэгічнага, аператыўна-тактычнага і тактычнага прызначэння і іх галаўных частак. Мае звышгукавую скорасць палёту, аснашчана асколачна-фугаснымі і ядзернымі баявымі часткамі. П. маюць універсальныя зенітныя ракетныя комплексы, якія забяспечваюць проціракетную і процісамалётную абарону, агнявыя комплексы проціракетнай абароны. У якасці П. выкарыстоўваюць міжкантынент. балістычныя ракеты з многазараднымі галаўнымі часткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ująć się
зак.
1. узяцца; схапіцца;
2. заступіцца, узяць пад абарону;
ująć się za kim — заступіцца за каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЕСТЭРПЛЯ́ТЭ (Westerplatte),
паўвостраў у Гданьскай бухце на тэр.г. Гданьск (Польшча). 1.9.1939 з бамбардзіроўкі Вестэрплятэ ням. браняносцам «Шлезвіг-Гольштэйн» пачалася 2-я сусв. вайна. 1—7 вер. польск. гарнізон (182 чал., сярод якіх былі беларусы і ўраджэнцы Зах. Беларусі, у т. л. Я.Брыль) трымаў тут гераічную абарону, стрымліваючы намнога большыя сілы ням.-фаш. войскаў і флоту. Каля ўваходу ў порт помнік абаронцам Вестэрплятэ (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЛІЙ КАПІТАЛІ́ЙСКІ (Марк) (Marcus Manlius Capitolinus; ? — 384 да н.э.),
старажытнарымскі палкаводзец, консул (392 да н.э.), патрыцый. Камандаваў рым. войскамі ў вайне з эквамі (392 да н.э.), выратаваў Капітолій ад галаў (387 да н.э., адсюль ганаровае імя Капіталійскі). У 385 да н.э. выступіў у абарону плебеяў, у т. л. супраць даўгавога рабства. У 384 да н.э. абвінавачаны патрыцыямі ў імкненні да тыраніі і скінуты з Тарпейскай скалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абаро́на, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. абараняць — абараніць і абараняцца — абараніцца.
2. Сукупнасць сродкаў, накіраваных на забеспячэнне краіны, народу ад нападу ворагаў. Абарона сацыялістычнай Айчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР.Канстытуцыя СССР.
3. Сістэма абарончых збудаванняў. Прарваць абарону праціўніка. Участак абароны.
4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні. Пярэчанне абароны. Гуляць у абароне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варо́жы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі непрыязны, поўны варожасці, нянавісці. Варожыя адносіны. Варожы позірк. □ Лес рабіўся больш і больш непрыхільным, чужым, .. варожым.Колас.// Які знаходзіцца ў стане варожасці. Варожыя класы.
2. Непрыяцельскі. Хутка танкі прарваліся ў варожы тыл.Мележ.Вестка аб акружэнні з хуткасцю маланкі даляцела і да варожай абароны, наганяючы смяртэльны жах і дэзарганізуючы абарону.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
defense
[dɪˈfens]
n.
1) абаро́на f.
2) ахо́ва f.
a defense against cold weather — ахо́ва ад хо́ладу
3) абаро́нны бок у судо́вым працэ́се, у гульні́
in defense of — у абаро́ну каго́сь
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)