ШАНДА́ЛАЎ Юрый Абрамавіч (10.3.1923, г. Гомель — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Стралк. рота на чале з лейт. Ш. 16.4.1945 уклінілася ў абарону праціўніка каля в. Грос-Ноендорф (Германія), адбіла 4 контратакі ворага; у час апошняй контратакі Ш. з 2 байцамі падбіў 2 танкі; апынуўшыся ў акружэнні, адбіваўся да апошняга патрона і загінуў.