Прышчу́ра ’падслепаваты чалавек’ (Бяльк.). З рус. прищура ’пра чалавека, які мае звычку жмурыць вочы’ < прищуриться ’прыжмурыцца’, параўн. прывальваць ’прыжмурваць’ (ТС) пры скаліць зубы ’смяяцца’ (там жа), што, магчыма, сведчыць пра сувязь з шчэрыць (гл.), якую адмаўляе Фасмер (4, 511).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́мы ’бітыя валёнкі’ (ЛА, 4). З рус. пимы́ ’боты з высокімі халявамі са скуры аленя’, якое — з моў Крайняй Поўначы, параўн. комі pim, pimi̬ ’тс’, ненецк. pīwa ’бот’, pimie, pime ’штаны’, нганасанск. faému ’зімовы бот’ (Фасмер, 3, 262–263).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскудзе́ліцца ’рассваволіцца’ (івац., ЖНС). Відаць, да кудзеля (гл.) з няясным метафарычным пераносам, магчыма, праз сінанімічнае распусціцца, параўн. рус. арханг. раскудели́ть ’распускаць ніткі’ і пск. раскудели́ться ’раззлавацца’. Не выключана сувязь з праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, гарэза’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́бат ’аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус. ро́бот з чэш. robot ’штучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл. *orbъ > прасл. *robъ/*rabъ ’раб’ < і.-е. *orbhos.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спаркі, ро́споркы — частка кроснаў (Сл. Брэс.), ро́спыркі, роспіркі, распо́ры ’гарызантальныя папярочныя планкі, што змацоўваюць раму ткацкага станка’, ’пругі пры тканні’ (Уладз.). Да распіра́ць (гл.). Аналагічна рус. распорка, польск. rozporka, rozpora, rozpornica, чэш. rozpora, rozpěra, rozporek ’перакладзіна’, ’распорка’, ’распорная бэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэквізі́цыя ’прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы’ (Булыка, СІС). З рус. реквизиция ’тс’. Ст.-бел. реквизиция (рэквизыцыя) ’зварот да судовых улад з пэўнай просьбай’ < ст.-польск. rekwizycyja < лац. rĕquīsītīo ’даследаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэкла́ма ’паведаленне аб якім-небудзь мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнення ўвагі’ (Булыка, СІС). З рус. реклама, якое з заходнееўрапейскіх моў. Крыніца — франц. réclame ’тс’ ад дзеяслова réclamer ’настойліва прасіць, патрабаваць’ < лац. reclāmāre ’гучна выкрыкваць; клікаць’ (Чарных, 2, 108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сальні́ца ’невялікая пасудзіна для трымання солі’ (ТСБМ, Касп., ТС, Сцяшк., Сл. ПЗБ, З нар. сл.). Укр. сільни́ця, рус. дыял. сольни́ца, польск. solniczka, чэш. solnička і г. д. Прасл. *solnice дэрыват ад *solъnъ ’салёны’ (Махэк₂, 592; Трубачоў, Ремесл. терм., 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сею́м ‘бяседа’ (бяроз., Шатал.). Відавочна, народная пераробка слова сейм (гл.). Параўн. посемова́ты ‘пагаманіць, параіць’ (там жа). Параўн. таксама рус. алан., арх. су́йма, суём ‘сход, людскі сход для размовы аб справах’, якое, паводле Фасмера, 3, 797, ад *sǫ‑ і *jьmъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смог ‘забруджанае дымам і пылам паветра ў выглядзе імглы’ (ТСБМ). Запазычана ў XX ст. праз рус. смог ‘тс’ з англ. smog ‘тс’, дзе ўзнікла ў выніку кантамінацыі smoke ‘дым’ і fog ‘імгла’ (Глухак, 566; Сной₂, 674; ЕСУМ, 5, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)