пехаці́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пехацінца; прызначаны для пехацінца. Мне бачна ўся калона палонных. Яна страціла вайсковы выгляд: у каго цераз плячо шынельная скатка, хто нясе пад пахай ватоўку, сям-там відаць пехацінская ці кавалерыйская шапка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кур’е́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кур’ера. Кур’ерскія абавязкі. // у знач. наз. кур’е́рскі, ‑ага, м. Тое, што і кур’ерскі поезд. У гэты момант лютым змеем Ляціць кур’ерскі. Задрыжалі Усе шыбы ў вокнах на вакзале. Колас.

•••

Кур’ерскі поезд гл. поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаке́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лакея, належыць лакею. Лакейская служба. Лакейская вопратка. // перан. Неадабр. Угодлівы, ліслівы, пакорны. Лакейская ўгодлівасць. □ Уваходзіць Лямант і стаіць у лакейскай позе. Чорны.

2. у знач. наз. лаке́йская, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лакеяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыцэла (у 2 знач.), прызначаецца для прыцэльвання. Прыцэльная рамка. Прыцэльнае прыстасаванне.

2. Які робіцца, вядзецца з прыцэльваннем. Прыцэльная стральба. □ Па ўспышках варожых стрэлаў Людвік вызначыў месца кулямётнага гнязда і адкрыў прыцэльны агонь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́бскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́йніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разбойніка. Разбойніцкія набегі. // Уласцівы разбойніку, такі, як у разбойніка. Зірнуўшы на разбойніцкія твары Гудзілкі і Свірыда, Мар’яна ўся затраслася. Колас. Сашка падскочыў бліжэй да акна, і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́мачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рамкі (у 1, 3 і 4 знач.). // Які мае рамкі (у 3 знач.). Рамачны вулей.

2. Які па форме нагадвае рамку, зроблены ў выглядзе рамкі (у 1 знач.). Рамачны відашукальнік. Рамачная антэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай. Рассыльная кніга.

2. у знач. наз. рассы́льны, ‑ага, м.; рассы́льная, ‑ай, ж. Той (тая), хто разносіць карэспандэнцыю; кур’ер, пасыльны. — Калі дэпешу скласці, рассыльны не будзе бачыць адрас ... — пачала .. [сястрыца]. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнаду́шша, ‑а, н.

Абыякавыя, безудзельныя адносіны да каго‑, чаго‑н.; абыякавасць. «Трэба жыць, — падумаў [Лагацкі], трэба смялей і весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасці, замкнутасці ў сабе...» М. Стральцоў. Даглядчык з .. [Нічыпара] выйшаў дрэнны, і не так па гультайству, як па абыякавасці, раўнадушшы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўні́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раўніны, уласцівы ёй. Раўнінныя рэкі. Раўнінны клімат. □ Наташа прыехала на Каўказ з далёкага раўніннага краю. Каваль. Ранняе расістае сонца асвяціла нам раўніннае, ніколі намі не бачанае, поле, акаймаванае густым цёмным колам лесу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)