птушкі сям. чаплевых атр. буслападобных. 3 роды (Ardea, Egretta, Bubulcus), 24 віды. Пашыраны ва ўмеранай, субтрапічнай і трапічнай абласцях. Жывуць каля вадаёмаў. На Беларусі 5 відаў Ч.: белая вялікая (E. alba), рыжая (A. purpurea), занесеныя ў Чырв. кнігу; белая малая (E. garzetta), егіпецкая (B. ibis) — выпадкова залётныя віды; шэрая (A. cinerea) — пашыраны від, нар. назва каня, валяваха. Ч. жаўтадзюбая (E. eulophotes) жыве ў Карэі, Кітаі, магчыма, у Прымор’і, занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела каля 1 м, маса да 2,3 кг (Ч. шэрая). Апярэнне шэрае, чыста белае, чорнае, жоўтае, цёмна-рыжае або каштанавае. На патыліцы невял. чубок, знізу шыі пёры звісаюць грывай. Ад ніжняй ч. спіны адыходзяць 2 пучкі рассуканых пёраў (эгрэтак), якія закрываюць хвост. Hori і шыя доўгія. Дзюба прамая, вострая, доўгая. Нясуць 3—8 яец.
Кормяцца буйн. насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі млекакормячымі, рыбай, жабамі, паўзунамі.
Э.Р.Самусенка.
Чаплі: 1 — вялікая белая; 2 — малая белая; 3 — рыжая; 4 — шэрая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРЭ́НЦ (сапр.Сагаманян) Егішэ Абгаравіч
(25.3.1897, г. Карс, Турцыя — 27.11.1937),
армянскі пісьменнік. Вучыўся ў Маскве ва ун-тах Нар. імя А.Л.Шаняўскага (з 1916), працоўных Усходу (1921). З 1922 працаваў у друку. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1912. Першы паэт.зб. «Тры песні сумна-бледнай дзяўчыне...» (1914). У творах уплывы сімвалізму (паэмы «Блакітнавокая радзіма», «Ваагн», абедзве 1915; цыкл «Лірычныя балады», 1915—17; зб. вершаў «Вясёлка», 1917), рэв. рамантызму з агітацыйна-прапагандысцкімі рысамі (паэмы «Сома», 1918; «Шалёныя натоўпы», 1919; «Усепаэма», 1921), эстэтыкі футурызму і канструктывізму (паэт.зб-кі «Раманс без кахання», «Паэзазурна», абодва 1922; сатыр. раман «Краіна Наіры», нап. 1921—24). У паэме «Хмбапет Шаварш» (1928), нарысе-ўспамінах «З Ерэванскага папраўчага дома» (1927), зб-ках вершаў «Эпічны світанак» (1930), «Кніга шляху» (1933) тэмы гіст. пералому ў лёсе народа. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі М.Дзелянкоўскі, М.Маляўка, Ю.Свірка, М.Танк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСОВААБАВЯ́ЗАНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
катэгорыя былых прыватнаўласніцкіх (панскіх) сялян Рас. імперыі, вызваленых ад прыгоннай залежнасці паводле «Палажэнняў» 19 лютага 1861, але не пераведзеных на выкуп (гл.Выкупная аперацыя). Тэрмін часоваабавязаных адносін дакладна не вызначаўся, іх спыненне цалкам залежала ад волі памешчыка. За карыстанне зямлёй Ч.с. выконвалі аброк або паншчыну. Пад уплывам паўстання 1863—64 і масавага руху сялян супраць грабежніцкіх умоў сялянскай рэформы 1861 царскі ўрад законам ад 13.3.1863 увёў абавязковы выкуп сял. надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губ., у латгальскіх і Дрысенскім пав. Віцебскай губ. Тут Ч.с. з 13.5.1863 пераводзіліся ў разрад т. зв. сялян-уласнікаў. 14.11.1863 дзеянне гэтага ўказа пашырана на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губ., дзе абавязаныя адносіны спынены 13.1.1864. Выкупныя плацяжы ва ўсіх 6 названых зах. губернях павінны былі знізіцца на 20%, рэальна гэтае зніжэнне было больш значным. Катэгорыя Ч.с. у Рас. імперыі скасавана законам ад 9.1.1882, згодна з якім усе б. панскія сяляне з пач. 1883 пераводзіліся на абавязковы выкуп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУКО́ЦКАЕ МО́РА,
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., каля берагоў Азіі і Паўн. Амерыкі. Абмывае паўн. берагі Чукоцкага п-ва і паўн.-зах. берагі Аляскі. Злучаецца Берынгавым пралівам з Ціхім ак. і пралівам Лонга з Усх.-Сібірскім морам. Пл. 595 тыс.км². Пераважныя глыбіні 25—30 м, на Пн павялічваюцца да 200 м. Найб.глыб. 1256 м. Берагавая лінія слаба парэзана. Берагі пераважна гарыстыя, шмат лагун і намыўных кос. Буйныя залівы: Калючынская губа, Кацэбу. А-вы Урангеля, Геральд і Калючын. Клімат арктычны. Сярэдняя т-ралют. ад -21 да -27 °C, ліп. 2,5—3,5 °C. Летам т-ра вады на паверхні ад 4 да 12 °C, зімой ад -1,6 да -1,8 °C;’б.ч. года ўкрыта таросістымі льдамі, ад якіх часткова вызваляецца на Пд у канцы лета. Салёнасць вады 24—32‰. Прылівы паўсутачныя на З і няправільныя паўсутачныя на У (0,1—0,2 м). Рыбалоўства (галец, палярная траска), промысел маржоў, цюленяў, нерпы. Найбуйн. порт — Уэлен (Чукоцкі п-аў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУКО́ЦКА-КАМЧА́ЦКІЯ МО́ВЫ,
група роднасных моў насельніцтва Чукоцкага п-ва і Камчаткі. Часам іх адносяць да сям’і палеаазіяцкіх моў. Уключаюць: чукоцкую, каракскую, алюторскую, керэкскую, ітэльменскую мовы. Падзяляюцца на 2 групы: чукоцка-каракскую і ітэльменскую, межы і адносіны паміж якімі канчаткова не высветлены. У фанет. сістэмах Ч.-к.м. невял. колькасць зычных, пераважаюць санорныя; характэрная рыса вакалізму — сінгарманізм. Адносяцца да аглюцінатыўных моў прэфіксальна-суфіксальнага тыпу з наяўнасцю разрыўных афіксаў, з аднатыпнай па структуры сістэмай скланення і спражэння; у некат. мовах захаваўся падвойны лік; у пэўных сінтакс. пазіцыях назоўнікі змяняюцца па асобах. У сінтаксісе проціпастаўляюцца намінатыўныя і эргатыўная канструкцыі, пашыраны дзеепрыслоўныя і дзеепрыметныя звароты, могуць утварацца сінтакс. карпаратыўныя комплексы. Багатая сістэма словаўтварэння. У лексіцы запазычанні з рус. моў. Чукоцкая і каракская мовы маюць пісьменнасць, створаную ў 1931 на аснове лац., з 1936 — на аснове рус. графікі.
Літ.:
Скорик П.Я. Чукотско-камчатские языки // Языки народов СССР. Л., 1968. Т. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ГАРАЎ Анатоль Уласавіч (н. 2.12.1941, в. Жаркі Вохамскага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1989). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Віцэ-прэзідэнт Бел.т-ватэарэт. і прыкладной механікі (1995). Брат Ю.У.Чыгарава. Скончыў Варонежскі ун-т (1967). З 1979 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання хваль і пытаннях узнікнення дэтэрмінаванага хаосу і самаарганізацыі ў неаднародных асяроддзях; праблемах назапашвання пашкоджанняў, якія выклікаюць эфекты паўзучасці і рэлаксацыі ў гетэрагенных матэрыялах; па праектаванні шумавібраізаляцыйных матэрыялаў і канструкцый, некаторых пытаннях біямеханікі.
Тв.:
Стохастическая и регулярная динамика неоднородных сред. Мн., 2000;
Механика контактного взаимодействия тел с круговыми границами. Мн., 2000 (разам з А.С.Краўчуком);
Теоретическая механика и методы математики. Мн., 2000 (разам з А.А.Фядутам, Ю.У.Чыгаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ КНІ́ГА БЕЛАРУ́СІ,
афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін на тэр. Беларусі, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Засн. ў 1979. Выдае кнігу Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У першае выданне (1981) было ўключана 80 відаў ахоўных жывёл і 85 — ахоўных раслін. У 2-е выданне (1993) уключаны 182 віды жывёл, у т. л. млекакормячых 14 відаў, птушак 75, паўзуноў 2, земнаводных 1, рыб 5, насякомых 79, ракападобных 5, двухстворкавых малюскаў 1 від; раслін 180, грыбоў 17, лішайнікаў 17 відаў. Для кожнага віду прыведзены бел., рус. і лац. назвы, статус аховы, пашырэнне, месцы пражывання (росту), колькасць (трапляльнасць) у прыродзе, звесткі пра размнажэнне і феналогію, прычыны змены колькасці, магчымасць развядзення (вырошчвання) у няволі (у культуры), прынятыя і неабходныя меры аховы, крыніцы інфармацыі. Рыхтуецца 3-е выданне Ч.К.Б. ў 2 тамах, у якое плануецца ўключыць каля 330 відаў раслін і 200 — жывёл.
Літ.:
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РЫКАЎ Яўген Мікалаевіч (5.8.1864, г. Казань, Расія — 18.1.1932),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім ун-це (у 1887 выключаны за ўдзел у рэв. хваляваннях). Уваходзіў у групу пісьменнікаў, якія аб’ядноўваліся вакол кнігавыдавецкага т-ва «Знание» (Пецярбург). У 1895—1902 жыў і працаваў у Мінску; адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. З 1920 у эміграцыі. Друкаваўся з 1885. Аповесці «Інваліды» (1897), «Чужаземцы» (1899), аўтабіягр. тэтралогія «Жыццё Тарханава» (кн. 1—4, 1911—25), зб-кіапавяд. «Кветкі ўспамінаў» (1912), «Раннія ўсходы» (1913) пра інтэлігенцыю. У п’есах «Яўрэі» (1904), «Іван Міроныч» (1905), «Мужыкі», аповесці «Мяцежнікі» (абедзве 1906) узняты вострыя сац. пытанні. Раман «Звер з бездані» (1926), зб.апавяд. «Чырвоны паяц: Аповесці жахлівых гадоў» (1928) пра грамадз. вайну. П’есы Ч. ў пач. 20 ст. ставіліся на Беларусі. Бел. ўражанні адлюстраваны ў яго творах («Яўрэі», «Правінцыяльныя малюнкі», 1899—1901).
Тв.:
Повести и рассказы. М., 1961;
Зверь из бездны: Роман, повести, рассказы, легенды, сказка. Спб., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЯКО́Ў Павел Пятровіч (5.7.1832, с. Пруды Цвярской вобл., Расія — 11.11.1919),
расійскі педагог і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1849—61). Пенсіянер АМ у Парыжы і Рыме (1862—70). У 1860—64 выкладаў у Рысавальнай школе Пецярбургскага т-ва заахвочвання мастацтваў, з 1872 у Пецярбургскай АМ (у 1908—10 праф.-кіраўнік майстэрні, у 1890—1912 заг. мазаічнага аддз.). Яго пед. метад, засн. на спалучэнні непасрэднага ўспрыняцця натуры з яе навук. вывучэннем, адыграў вял. ролю ў развіцці рэалізму ў рус. мастацтве 2-й пал. 19 ст. Сярод вучняў В.Васняцоў, В.Паленаў, І.Рэпін, В.Сяроў, В.Сурыкаў, М.Урубель. У гіст. і жанравых партрэтах імкнуўся да драматызацыі гіст. сюжэта і псіхал. насычанасці вобразнага ладу: «Вялікая княгіня Соф’я Вітаўтаўна зрывае пояс з Васіля Касога на вяселлі Васіля Цёмнага» (1861), «Баярын» (1876).
Тв.:
Письма, записные книжки, воспоминания. М., 1953.
Літ.:
Молева Н., Белютин Э. П.П.Чистяков — теоретик и педагог. М., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЧАГО́Ў Васіль Якаўлевіч (11.3.1726—16.4.1809),
расійскі мараплавец, ваен. дзеяч. Адмірал (1782). Бацька П.В.Чычагова. Вучыўся ў школе навігацкіх навук, потым у Англіі. На флоце з 1742. З 1764 нач. экспедыцыі па адшуканні марскога шляху з г. Архангельск праз Паўн. Ледавіты ак. да ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі і праз Берынгаў праліў да Камчаткі. У 1765 экспедыцыя дасягнула 80°26′паўн. ш. на ПнЗ ад Шпіцбергена, але з-за цяжкага лёду вярнулася ў Архангельск; у 1766 дайшла да 80°30′. У рус.-тур. вайну 1768—74 камандаваў (1772—74) атрадам Данской флатыліі, якая абараняла Керчанскі праліў. У рус.-швед. вайну 1788—90 камандаваў Балт. флотам, у т. л. ў бітвах каля Эланда, Рэвеля (Талін), Выбарга. З 1797 у адстаўцы. Імем Ч. наз. астравы ў архіпелагу Новая Зямля, востраў у архіпелагу Аляксандра каля Паўн. Амерыкі, заліў і мыс в-ва Науку-Хіва ў Паўд. Палінезіі, мыс на в-ве Кюсю (Японія) і гара на в-ве Шпіцберген.