кароль остготаў у Італіі [541—552]. Узначаліў барацьбу остготаў супраць Візантыі, якая імкнулася заваяваць остгоцкае каралеўства ў Італіі. Залучаў у сваё войска беглых рабоў і калонаў, даваў ім свабоду; канфіскоўваў землі рым. арыстакратыі і хрысціянскай царквы, раздаваў іх сваім воінам. Атрымаў шэраг перамог над візант. войскамі: у 546 узяў Рым, адваяваў б.ч. Італіі, Сіцылію, Сардзінію і Корсіку. У 552 у бітве каля Тагіна армія Т. разгромлена, а ён смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІ́ЧНЫ ЭКВА́ТАР, цеплавы экватар,
лінія, якая злучае пункты з найб. высокімі каля зямной паверхні сярэднімі тэмпературамі паветра. У студзені ён прыкладна супадае з геагр. экватарам (сярэдняя т-ра каля 26 °C), у ліп. знаходзіцца каля Паўн. тропіка (сярэдняя т-ра каля 28 °C), вясной і восенню размешчаны каля 10°паўн. ш. У больш шырокім паняцці Т.э. — паласа паміж 20°паўн. ш. і 10°паўд. ш. з найб. высокімі на зямным шары сярэднегадавымі т-рамі паветра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛЯ́ЛЬНЫЯ (Phallales),
парадак гастэраміцэтавых грыбоў. 2 сям., 20 родаў, каля 75 відаў. Пашыраны ў лясах пераважна трапічных зон. Глебавыя лясныя сапратрофы. На Беларусі 1 від — вясёлка звычайная (гл.Вясёлка).
Пладовыя целы акруглыя, закрытыя, фарміруюцца на міцэліі. Знешні слой абалонкі (перыдый) шчыльны, перапончаты, унутр. — студзяністы. У абалонцы ўтвараецца рэцэптакул — пладаносец. Ён выносіць на адлегласць да 30 см спелыя базідыяспоры, якія знаходзяцца ў слізістай масе з характэрным непрыемным пахам для прываблівання насякомых.
Разм.груб. Сканаць, здохнуць ад чаго‑н. празмернага. Юрка не скажа Акцызніку ні слова, ён яго зусім не чуе, хай той крычыць, аж апражэцца, — ён думае зусім-зусім пра другое.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жуючы, размяць; разжаваць. [Гарбач] успамянуў, што ад учарашняга пачастунку засталося яшчэ трохі цукерак. Ён можа аб’ядацца сёння колькі хоча. Захапіўшыся гэтаю думкаю, ён не перажаваў добра сыру. Сыр стаў у горле.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Спыніцца, запаволіць ці спыніць свой рух.
З. ля ўвахода.
2. Застацца дзе-н. на які-н. час, пабыць дзе-н. даўжэй, чым трэба або можна.
Там ён затрымаўся з-за хваробы.
З. ў дарозе.
3. Запазніцца, не зрабіць чаго-н. у тэрмін.
З. з адказам.
|| незак.затры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каза́ць, кажу́, ка́жаш, ка́жа; кажы́; незак.
1.што, без дап. і са злуч. «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні; гаварыць.
К. праўду.
Ён кажа, што гэта няпраўда.
2. Абавязваць, загадваць.
Так кажа мой абавязак.
Так кажа мне маё сумленне.
3.безас. (у форме 3 ас.мн.). Ходзяць чуткі, гавораць.
Кажуць, што зіма будзе марозная.
|| наз.каза́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)