Рабочы на зубарэзным станку. У экскаватарным цэху Уралмашзавода, дзе працуе знатны зубарэз Канстанцін Якаўлевіч Маслій, усё велізарнае: пралёты нагадваюць вуліцы, а станкі — дамы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малатабо́ец, ‑бойца, м.
Рабочы ў кузні, які працуе вялікім ручным молатам. Яшчэ да ўсходу сонца Штодзень прыходжу ў кузню я Падручным ці малатабойцам Папрацаваць у каваля.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́днік, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца вырабам або рамонтам медных рэчаў. Майстроў на гэтай цукроўні было пяць, усе беларусы: майстра-механік, каваль, слесар, меднік і сталяр.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэзарганіза́тарства, ‑а, н.
Дэзарганізатарскія паводзіны, дзеянні. Тут адмахнуцца нельга: хто не навучыўся спыняць канчаткова дэзарганізатарства, той не прыгодны ў арганізатары. А без арганізацыі рабочы клас — нішто.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́лачнік, ‑а, м.
Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.
•••
Стрэлачнік вінаваты (іран.) — ужываецца ў тых выпадках, калі ўсю адказнасць за няўдачу, катастрофу ўскладаюць на нізавога выканаўцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкларэ́з, ‑а, м.
1.Рабочы, які займаецца рэзкай шкла.
2.Спец. Інструмент для рэзання шкла. — Гэта не ножык, гэта шкларэз. З алмазам на канцы, — гаворыць майстар.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІРАБІДЖА́Н,
горад у Расійскай Федэрацыі, на р. Біра, цэнтр Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. 84,7 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (збожжа- і сіласаўборачныя камбайны, сілавыя трансфарматары), лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), дрэваапр., харч.прам-сць. Пед.ін-т. Краязнаўчы музей. Драм. і муз. т-ры.
Засн. ў 1928 на месцы чыг. ст. Ціханькая (узнікла ў 1912 пры буд-ве Транссібірскай магістралі). Назва ад рэк Біра і Біджан. З 1931 рабочы пасёлак, з 1934 цэнтр Яўр.аўт. вобласці, з 1937 горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК ГАРАДСКО́ГА ТЫ́ПУ,
гарадскі населены пункт, які адрозніваецца ад горада пераважна меншай колькасцю жыхароў. Звычайна выконвае прамысл., трансп., адм., курортныя, навук. і інш. функцыі. Вылучаюць: гарадскі пасёлак, курортны пасёлак, рабочы пасёлак. На Беларусі П.г.т. ўтвораны ў 1938 з вял.мястэчак і некаторых сёл. Крытэрыі аднясення нас. пунктаў да пэўнай катэгорыі замацаваны ў Законе «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998. На Беларусі (2000) 109 П.г.т., у т. л. 92 гарадскія, 16 рабочых, 1 курортны (Нарач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМО́НАЎ (Эмамалі Шарыпавіч) (н. 5.10.1952, г.п. Дангара Хатлонскай вобл., Таджыкістан),
дзяржаўны дзеяч Таджыкістана. Скончыў Тадж.ун-т (1982). З 1971 рабочы, з 1976 на адказных пасадах у аграпрамысл. комплексе, дырэктар саўгаса ў Дангарынскім р-не. З ліст. 1992 старшыня Кулябскага абл. савета нар. дэпутатаў. З 19.11.1992 старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Таджыкістан. 6.11.1994 абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан (у ліст. 1999 пераабраны). У 1997 дамогся спынення грамадз. вайны ў Таджыкістане шляхам паліт. ўрэгулявання.
Літ.:
Президент Эмомали Рахмонов=President Emomali Rahmonov: [Альбом]. London, 1998.