геамарфало́гія

(ад геа- + марфалогія)

навука, якая вывучае рэльеф паверхні Зямлі, яго паходжанне, гісторыю развіцця і гаспадарчае выкарыстанне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пасіві́раванне

(ад лац. passivus = нядзейны)

пакрыццё тонкай плёнкай вокіслаў паверхні металічных вырабаў, каб засцерагчы іх ад карозіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндапо́фізы

(ад энда- + гр. apophysis = адростак)

адросткі ўнутранай паверхні панцыра ракападобных, якія служаць для прымацавання мускульных пучкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геагра́фія, ‑і, ж.

1. Комплекс навук, якія апісваюць прыродныя ўмовы, размяшчэнне вытворчасці, умовы і асаблівасці яе развіцця ў розных краінах і раёнах. Фізічная геаграфія. Эканамічная геаграфія.

2. Апісанне пашыранасці чаго‑н. на зямной паверхні або ў якой‑н. мясцовасці. Геаграфія земляробства. Геаграфія харчовай прамысловасці.

[Ад грэч. gē — зямля і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. толькі мн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.

2. перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.

Пазбавіцца ад бруду, пылу і пад. на сваім адзенні, абутку; зрабіцца чыстым. // Пазбавіцца ад налёту на паверхні чаго‑н. (пра што‑н. металічнае). За гэтыя дні ў вёсцы абчысціліся ад зімовай іржы ўсе плугі ды бароны аб сырую зямлю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квач, ‑а, м.

1. Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго‑н. па якой‑н. паверхні.

2. Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з гуляючых, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго. Дзеці гулялі ў квач, бегалі, перакульваліся, часта выбягалі на шашу. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кесо́н, ‑а, м.

1. Воданепранікальная камера, якую апускаюць на дно мора ці ракі пры падводных работах.

2. Стальная каробка ў металургічных печах, у якой цыркулюе вада для ахаладжэння.

3. Па-мастацку аформленае паглыбленне ў форме геаметрычнай фігуры на столі або на ўнутранай паверхні аркі.

[Фр. caisson.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падце́рці, падатру, падатрэш, падатрэ; падатром, падатраце; пр. падцёр, ‑церла; зак., што.

Сцерці што‑н. вадкае з паверхні чаго‑н. Падцерці лужыну пад рукамыйнікам. // Выцерці насуха якую‑н. паверхню. Падцерці падлогу. // Злёгку тручы, зняць (напісанае, намаляванае).

•••

Падцерці нос — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарпа́к, ‑у, м.

Абледзянелая скарынка на паверхні снегу. Уся зямля пакрылася ледзяным шарпаком. Гурскі. Сядзяць [цецерукі], спачываюць, пасля даюць нырца проста на снег; праклёўваюць лёгенькі шарпак, кешкаюцца, што куры ў пяску — рыхтуюць ямкі — пасля зашыюцца ў бачок пад самы снег і паснуць на ноч. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)