ГАРБАЦЭ́ВІЧ (Васіль Савіч) (19.4.1893, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.9.1985),
бел.драматург.Засл. настаўнік Беларусі (1947). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) і вышэйшы пед. (1933) ін-ты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913—15), у Дукорскай школе (1918—24, 1933—57), выкладаў бел. мову ў Магілёўскім педтэхнікуме (1924—29). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняк». Друкаваўся з 1923. Аўтар п’ес «Вяселле» (нап. на аснове бел. вясельнага абраду, паст. БДТ 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апубл. 1923) пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, «Пад вішнёвымі садкамі» (1927) і «Песні нашых дзён» (1930, прысвечана калектывізацыі) і інш. Напісаў успаміны пра сустрэчы з М.Багдановічам у Яраслаўлі.
Тв.:
Чырвоныя кветкі Беларусі: П’есы. Мн., 1983;
у кн.: Шлях паэта. Мн., 1975.
Літ.:
Казека Я. Прызванне // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Мікалай Львовіч) (н. 30.12.1948, г. Брэст),
бел. і польскі гісторык. Канд.гіст.н. (Мінск, 1977), доктар габілітаваны (Вроцлаў, 1989). Скончыў Мінскіпед.ін-т замежных моў (1971). З 1973 працаваў у Ін-це гісторыі АНБССР, з 1985 дацэнт Вроцлаўскага, з 1991 праф. Іерусалімскага ун-таў. З 1992 супрацоўнік радыё «Свабода» (Прага). Даследуе нац. палітыку ў БССР і СССР, развіццё сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў міжваен. перыяд, праблему ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР у 1939, гісторыю яўрэяў у Беларусі. Аўтар кніг «Палякі ў Савецкім Саюзе ў 1921—1939 гг.» (Вроцлаў, 1990), «Першы пакараны народ. Палякі ў Савецкім Саюзе, 1921—1939» (Варшава; Вроцлаў, 1991), «Першы пакараны народ. Сталінізм і ягоны стасунак да польскага насельніцтва на крэсах (1921—1938)» (Варшава, 1991).
Тв.:
Критика фальсификации истории социалистического строительства в БССР (1921—1937 гг.). Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАХАЛЁЎ (Пётр Серапіёнавіч) (5.10.1919, с. Мыльнікава Шадрынскага р-на Курганскай вобл., Расія — 15.7.1997),
бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Праф. (1982). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1952). У 1961—90 выкладаў у Бел.АМ. Творам характэрна абагульненасць жывапіснага апавядання, тыпізацыя і характарнасць у вобразным ладзе. Сярод жанравых карцін: «Рамонтныя работы ў МТС» (1954), «Партызанскія паходы» (1958), «Абаронцы Брэста» (1962), трыпціх «Год вялікага пералому» (1965—67), «Рудабельская рэспубліка» (1970), дыпціх «Аб вайне і міры» (1978—83), «Нашы прыйшлі» (1984). Значнае месца займаюць партрэты: «Калгасніца» (1960), «Дачка» (1964), «Ц.В.Канапацкі» (1980) і пейзажы: «Пачатак красавіка» (1962), «Вязынка» (1982). Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» для Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны (1969—71).
Літ.:
Шныпаркоў А.М. П.С.Крахалёў. Мн., 1975.
П.Крахалёў. Трактарыста забілі. З трыпціха «Год вялікага пералому». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ ПЛО́ШЧАў Мінску,
адм.-грамадскі цэнтр сталіцы. Размешчана ў пач.гал. дыяметра і асн. магістралі горада — Скарыны праспекта. Да 1991 наз.пл. Леніна. Прамавугольная ў плане (45 × 150 м), пл. 7 га. Ва ўсх. частцы — сквер партэрнага тыпу. Раён плошчы забудоўваўся ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. (захаваліся Мінскі касцёл Сымона і Алены, даходныя дамы канца 19 — пач. 20 ст.). Сучаснае арх. аблічча плошчы фарміруюць будынкі Дома ўрада Рэспублікі Беларусь, пед. ун-та (1953, у 1989 побач узведзены новы), трохпавярховых (1928—31) і галоўнага (1962) карпусоў БДУ, мінскага гарсавета (1964), інж. корпуса і станцыі Мінскага метрапалітэна (1984). З усх. боку на плошчу выходзяць бакавыя фасады гасцініцы «Мінск» (1957) і будынка Мінскага галоўнага паштамта. На плошчы (побач з касцёлам) устаноўлены мемар. знак на месцы гібелі Героя Сав. Саюза У.С.Амельянюка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ (Яўген Мікалаевіч) (н. 28.3.1940, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. артыст балета, педагог. Засл. артыст Беларусі (1970). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1959), Мінскіін-т культуры (1980). У 1959—79 саліст, з 1981 рэжысёр оперы Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1984 выкладчык Бел. акадэміі музыкі (з 1995 дацэнт). Танцу П. былі ўласцівы строгае следаванне патрабаванням класічнай формы, мяккая лірычная манера. Сярод лепшых партый: Альберт («Жызэль» А.Адана), Зігфрыд, Дэзірэ і Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Золушка» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Гармодый («Спартак» А.Хачатурана). У опернай студыі Акадэміі музыкі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага, «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ і інш., кампазіцыю «Мая Кармэн» па оперы «Кармэн» Бізэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІШЧАНЧУ́К (Мікалай Іванавіч) (н. 26.10.1939, прыіск Майск Мазанаўскага р-на Амурскай вобл., Расія),
бел. паэт і літ.-знавец. Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1998). Д-рфілал.н. (1995). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1962). Настаўнічаў. З 1967 працаваў у Мінскім пед. ун-це, з 1996 у Брэсцкім ун-це. Друкуецца з 1962. Аўтар зб-каў паэзіі «Вернасць» (1979), «Трывожуся за белы свет» (1984), манаграфіі «Ёсць у паэта свой аблог цалінны» (1992), літ.-знаўчых і метадычных даследаванняў «Беларуская літаратура на сучасным этапе» (1978, 2-е выд. 1983), «Літаратура, народжаная Кастрычнікам» (1983), «Беларуская савецкая паэзія 20-х гг.» (1988), «Настаўніку — пра настаўнікаў» (1989), «Як жыць — дык жыць для Беларусі» (1995), «Літаратура беларускага замежжа» (1996), сааўтар кніг «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (1978, 2-е выд. 1991), «Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.» (т. 2, 1999) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКЛЕ́ВІЧ (Рамуальд Адамавіч) (7.12. 1890, г. Супрасль, Польшча — 9.2. 1938),
савецкі ваен. і дзярж. дзеяч. Флагман 1-га рангу. З 1912 на флоце. Удзельнік Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917 у Петраградзе. З 1918 у Чырв. Арміі. З 1919 камісар Зах. граніцы, нач. штаба Свянцянскай групы войск, мінскігуб.ваен. камісар (ліп.—жн. 1919), камісар штаба 16-й арміі. З чэрв. 1920 чл. Магілёўскага ВРК. У 1921—22 чл.РВСЗаходняга фронту 1919—24. У 1926—31 нач. (з 1931 інспектар) ВМСРСЧА. З 1934 нач.Гал. ўпраўлення суднабуд. прам-сці і адначасова (з 1936) нам. наркома абароннай прам-сці. Чл.ЦВКБССР і ЦВКЛіт.-Бел. ССР (1919), ВЦВК (1921—22), ЦВКСССР (1925—31), чл.РВС (1926—34). У маі 1937 беспадстаўна арыштаваны і расстраляны. У 1956 рэабілітаваны.
дзекабрыст. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1813 у арміі, капітан гвардыі. Удзельнік замежных паходаў 1813—14, бітваў каля Лейпцыга, Дрэздэна. Адзін са стваральнікаў «Саюза выратавання» (1816) і «Саюза працвітання» (1818). У 1821 чл.Вярх. думы, правіцель Паўн.т-ва і чл. дырэкторыі Паўд.т-ва. У 1821—22 служыў у Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Рагачове; у Мінску працаваў над першым варыянтам канстытуцыі для будучай рас. дзяржавы (гл.Мінскі варыянт канстытуцыі М.М.Мураўёва). У паўстанні 14.12.1825 не ўдзельнічаў. Як актыўны ўдзельнік дзекабрысцкага руху прыгавораны Вярх. судом да пакарання смерцю, замененага 20-гадовай катаргай (пазней скасавана на 10 гадоў), якую адбываў у Нерчынскіх рудніках. У 1835 пераведзены на пасяленне ў Іркуцкую губ. У Сібіры пісаў працы па ваен. гісторыі, выступаў супраць фальсіфікацыі гісторыі руху дзекабрыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГАРЫ́Н (франц. margarine),
штучна прыгатаваны цвёрды харч. тлушч. Па знешнім выглядзе, каларыйнасці, засваяльнасці арганізмам блізкі да сметанковага масла.
Атрымліваюць эмульгаваннем сумесі саламасу (гідрагенізаваны алей, рыбін тлушч; гл.Гідрагенізацыя), жывёльных тлушчаў, какосавага і інш.алеяў з вадой, малаком (цалкам ці часткова сквашаным), смакавымі і пахучымі дабаўкамі, фарбавальнікамі. Вырабляюць М. малочны і кулінарны, ці безмалочны. Малочны М. (сметанковы, сталовы, экстра і інш.), які мае 82—84% тлушчу, спажываюць у ежу, а таксама выкарыстоўваюць ў кулінарыі ў асн. для выпечкі (перашкаджае чарсцвенню мучных вырабаў). Кулінарны М. паводле паходжання зыходнай сыравіны падзяляюць на раслінны (напр., гідратлушч) і камбінаваны (найб. пашыраны маргагуселін — сумесь 70% гідратлушчу, 20% свінога шмальцу, 10% алею, араматызаваная алейнай выцяжкай цыбулі). Выкарыстоўваюць для смажання, тушэння, прыгатавання фрыцюру, выпечкі кандытарскіх вырабаў.
На Беларусі асн. вытворцы М. — Мінскі маргарынавы завод і Гомельскі тлушчавы камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКО́ЎСКІ (Лявон Іосіфавіч) (9.1.1896, г. Глыбокае Віцебскай вобл. — 15.8.1979),
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). Друкаваўся з 1924. Аўтар зб-каў апавяд. «Зялёная Амерыка» (1927), «Сівапляс» (1928), аповесцей «Блудны д’ябал» (1928) «Канстанцін Заслонаў» (1949), «Міхась Тухачэўскі» (1967) гіст. раманаў «Генералісімус Сувораў» (ч. 1—2, 1947), «Адмірал Ушакоў» (1952), «Кутузаў» (1960). У 1925 у газ. «Ленинградская правда» апублікаваў нарысы пра Беларусь («Два гарады. Пісьма з Барысава», «На Бабруйшчыне», «У Слуцку — усё па-людску» і інш.). Пераклаў на рус. мову п’есы «Паўлінка» Я.Купалы і «Вайна вайне» Я.Коласа, раман «Мінскі напрамак» І.Мележа, аповесць «Андрэйка» П.Кавалёва, апавяданні М.Лынькова, зб.апавяд. «Ніколі не забудзем!». На бел. мову яго аповесць «Канстанцін Заслонаў» пераклалі В.Рудава і У.Ідэльсон.