салаве́йка, ‑і, м.
Нар.-паэт. Ласк. да салавей. Разбрыліся мы ў сасонках, Свежы водар нас абдаў, Салавейка песняй звонкай Пасяброўску прывітаў. Галіноўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіро́тка, ‑і, ДМ ‑тку, Т ‑ам, м.; ДМ ‑тцы, Т ‑ай (‑аю), ж.; Р мн. ‑так.
Памянш.-ласк. да сірата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тату́ля, ‑і, м.
Нар.-паэт. Ласк. да тата. Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флако́нчык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да флакон. Можна купіць там [у інтэрнаце] флакончык адэкалону, мыла, зубны парашок, шчотку, ніткі, іголкі і іншыя рэчы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́блычак, ‑чка, м.
1. Памянш.-ласк. да яблык; невялікі яблык.
2. Цэнтральная частка мішэні ў выглядзе чорнага круга. Папасці куляй у яблычак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зямлі́ца, ‑ы, ж.
Разм. і нар.-паэт. Ласк. да зямля 1 (у 3, 5 знач.); зямелька. Хмаркі, неба, лес, Зямліца — Усё сціхла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зярня́тка і зе́рнетка, ‑а; Р мн. ‑так; н.
Памянш.-ласк. да зерне (у 1 знач.).
•••
Макавага зярнятка ў роце не было гл. быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да вярба і вярбіна; маленькая вярба. Мне вярбінкі тут шэпчуць прыветна. Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Памянш.-ласк. да карова.
•••
Божая кароўка — жучок чырвонай, жоўтай або белай афарбоўкі з плямкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўне́рык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да каўнер; маленькі, вузкі каўнер. Салдаты прыхарошваліся: хадзілі ў начышчаных да бляску ботах, з беленькімі падшыўнымі каўнерыкамі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)