ланцу́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным.

Л. якара.

2. перан. Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н.

Л. людзей.

Горны л.

3. перан. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго.

Бегчы ланцугом (прысл.).

4. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.).

Электрычны л.

Як з ланцуга сарваўся (разм.) — пра нястрыманага, злога чалавека.

|| памянш. ланцужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ланцу́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Л. сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́нтыль

(ням. Ventil)

1) клапан для рэгулявання расходу вадкасці, пары, газу ў некаторых тэхнічных устройствах, а таксама паветра ў духавых музычных інструментах;

2) электронны прыбор, які забяспечвае працяканне току толькі ў адным напрамку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

condense

[kənˈdens]

v.t.

1) згушча́ць (-ца), ушыльня́ць (-ца); кандэнсава́ць

2) сьці́сла выка́зваць ду́мку, скарача́ць

He condensed the paragraph into one sentence — Ён пераказа́ў пара́граф адны́м ска́зам

3) ператвара́ць газ або́ па́ру ў ва́дкасьць; ператвара́цца ў ва́дкасьць, кандэнсава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

біястэ́лы

(ад бія- + стэла)

вертыкальныя нагрувашчванні біястромаў або лінз арганічных вапнякоў у выглядзе слупоў або штокаў 2, якія ўтвараюцца на прыўзнятых участках дна вадаёмаў ад працяглага нарастання арганізмаў на адным месцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

болт

(с.-н.-ням. bolt)

1) металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы, а на другім з разьбой, на якую накручваецца гайка;

2) жалезны прут для замыкання аканіц і дзвярэй; просва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кано́э

(англ. canoe, ад ісп. canoa, з індз.)

1) выдзеўбаны човен паўночнаамерыканскіх індзейцаў;

2) лёгкая спартыўная лодка для аднаго або двух чалавек, у якой грабуць адналопасцевым вяслом, стоячы на адным калене.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канцэнтрава́ць

(ад лац. con = з + centrum = сярэдзіна)

1) збіраць, сцягваць, групаваць у адным месцы (напр. к. войскі);

2) перан. накіроўваць на што-н. увагу, думкі;

3) насычаць раствор якім-н. рэчывам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ферамагнеты́зм

(ад фера- + магнетызм)

фіз. сукупнасць магнітных уласцівасцей рэчываў (ферамагнетыкаў), у якіх магнітныя моманты суседніх атамаў (іонаў) арыентаваны ў адным напрамку, што прыводзіць да самаадвольнай (спантаннай) намагнічанасці рэчываў (параўн. дыямагнетызм, парамагнетызм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цы́тра

(ням. Zither, ад гр. kithara = кіфара)

струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай драўлянай прамавугольнай з адным фігурна выразаным бокам скрынкі, на якой размешчаны грыф з металічнымі ладамі і струнамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

throw1 [θrəʊ] n.

1. кі́данне, кідо́к;

a throw of 100 metres кідо́к на 100 ме́траў;

at a single throw адны́м ма́хам, адра́зу;

have a throw at smth. накі́нуцца на што-н.

2. лёгкая накі́дка на кана́пу

at a stone’s throw на невялі́кую адле́гласць, як кі́нуць во́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)