Ве́нік ’венік’. Рус.ве́ник, укр.ві́ник ’тс’, чэш.věnik ’пучок, вязанка’; параўн. і ст.-рус., ст.-слав.вѣникъ. Слав.*věnikъ — утварэнне ад прасл.*věnъ ’вянок, сплеценае галлё і г. д.’ (рус.вен, польск.wian ’вянок’), якое адносіцца да *viti *vьi̯ǫ ’віць’ (і.-е.*u̯ei̯‑ ’тс’; гл. віць). Акрамя *venikъ, сюды належыць *věnъkъ ’вянок’, *věnьcь ’вянок, вянец’. Гл. Брандт, РФВ, 25, 217; Праабражэнскі, 1, 108; Фасмер, 1, 291.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́траны ’які прыводзіцца ў рух ветрам, адносіцца да ветру, пашыраецца з ветрам’, (перан.) ’легкадумны’ (КТС, БРС, Сцяшк.), укр.вітряни́й, рус.ве́тряный, ветряно́й, ве́треный, ст.-рус.вѣтреный, вѣтряный, польск.wietrzny, н.-луж.wětšnu, в.-луж.wětrny, чэш.větrný, větrní, славац.veterný, славен.vétrn, vetrén, макед.ветрен, балг.ветрен, ст.-слав.вѣтренъ, вѣтрьнь. Прасл.větrьnъ. Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ьn‑ ад асновы імені větr‑ (гл. ве́цер).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гам ’шум, крык’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Шатал.). Параўн. рус.гам, укр.гам. Паводле (Шанскага (1, Г, 23), усх.слав. слова. Лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з коранем *gom (параўн. слав.*gomonъ ’шум’, *gomoniti і г. д.) гукапераймальнага паходжання (гл. Бернекер, 1, 326–327; Праабражэнскі, 1, 118; Фасмер, 1, 390–391; Шанскі, там жа). Сюды адносіцца і дзеяслоў бел.гамава́ць ’брахаць; крычаць, лаяць’ (Сцяц. Словаўтв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́нсвот ’нягоднік’ (Нас.). Параўн. польск.huncwot, чэш.hundsvut, укр.гунцвот (сюды, відаць, і ўкр.гунство ’шальмоўства’). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. форму слова, якая ўзята з ням.Hundsfott ’тс’ (літаральна ’cunnus canis’). Гл. Слаўскі, 1, 436–437; Брукнер, 173; Кюнэ, Poln., 59. Бясспрэчна, сюды адносіцца і бел.дыял. лаянкавае слова гунаво́та ’лянівае дзіця’ (Жд. 2), якое з’яўляецца сапсаваным гу́нсвот. Гл. яшчэ Кіпарскі, ScSl, 7, 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дру́злы ’друзлы’ (БРС), ’азызлы’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), відаць, прасл. лексічны дыялектызм бел. мовы. Зыходная форма *drǫzlъjь, якую Трубачоў (там жа) параўноўвае з літ.drumzlùs, drum̃zlinas, drumžlùs ’мутны’. Сюды ж з іншай формай вакалізму і крыху іншай суфіксацыяй адносяцца, паводле Трубачова, і ст.-слав.дрѧселъ, дрѧхлъ, рус.дря́хлый і г. д. Сюды адносіцца і бел.дру́знуць ’друзнуць’ (БРС). Параўн. яшчэ дра́хлы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́сельнік ’спеўнік’ (Ян., Варл.), песіпьнік ’тс’ (Бяльк.), песільпік ’ахвотнік паспяваць’ (Юрч. СНЛ), песельнік ’выканаўца песень’ (Нар. Гом., Янк. Мат.), песельніца, песяльніца ’спявачка’ (калінк., Сл. ПЗБ; светлаг., Мат. Гом.; валож., Жыв. сл.), песільніца ’жанчына, якая мае добры голас і ахвоту спяваць’ (Варл.). З песеннік, песенніца < усх.-слав.тсенный ’які адносіцца да песні, музыкі’ < песня (гл.); распадабненне ‑нʼнʼ∼ пад уплывам распаўсюджанага суф. -ль//-, параўн. вясельны, пякельны і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zusámmengehörenvi быць звя́заным адзі́н з адны́м; адно́сіцца да аднаго́ і таго́, падыхо́дзіць адзі́н [адно́] да аднаго́, нале́жаць адзі́н аднаму́;
die Schúhe gehören zusámmen гэ́тыя чараві́кі з адно́й па́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аж.
1.часц.ўзмацн.Ужыв. для інтанацыйнага вылучэння слова ці словазлучэння, да якога адносіцца; падкрэслівае самую крайнюю мяжу выяўлення якой-н. уласцівасці.
Лес аж звінеў ад птушыных галасоў.
Сцежка вілася аж да самага возера.
Аж крыкнуў ад радасці.
2.часц.ўзмацн.Ужыв. для выражэння нечаканасці або раптоўнасці наступлення якіх-н. падзей.
Раніцай прачнуліся — аж няма ўжо яго.
3.злуч. Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; ужыв. ў знач. «так», «што нават».
Машыны так гулі, аж вокны звінелі.
4.злуч. супраціўны. Злучае сказы з узаемна неадпаведным значэннем, якое ўскладняецца адценнем нечаканасці.
Хацеў ісці назад, аж пачуўся ціхі плач.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крыты́чны
(ад гр. kritikos = які асуджае)
1) звязаны з крытыкай;
2) здольны з ацэнкай, крытычна адносіцца да чаго-н. (напр. к. розум);
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАКА́ЛЬНАЯ МУ́ЗЫКА,
музыка для спеваў; галіна муз. мастацтва, у якой асн. сэнсавая нагрузка ўскладаецца на пеўчы голас. Вакальная музыка (акрамя вакалізу) звязана з літ. тэкстам і таму адносіцца да жанру праграмнай музыкі. Спецыфіка вакальнай музыкі ў тым, што вак. мелас нараджаецца ў выніку цеснага ўзаемадзеяння моўнай прасодыі з уласна музычнай інтанацыяй. У стараж. формах фальклору гэтая сувязь мела сінкрэтычны характар, пасля падзелу паэзіі і музыкі на самаст. віды мастацтва — сінтэтычны. Вакальная музыка можа быць з інстр. і аркестравым суправаджэннем і без яго (а капэла). Ахоплівае камерна-вак. творы для аднаго, 2 ці 3 галасоў (песня, раманс, вак.дуэт, трыо, вак. цыкл і інш.), ансамбля ці хору (хар.мініяцюра, паэма, канцэрт), буйныя творы для хору з арк. (кантата, араторыя, вакальна-сімфанічная паэма), сцэн. творы (опера, аперэта, мюзікл). З даўніх часоў вакальная музыка выкарыстоўваецца ў рэліг. кульце. Песнапенні складаюць асн. частку богаслужэнняў правасл. царквы (літургія, усяночная, паніхіда) і каталіцкай (меса, рэквіем; гл.Царкоўная музыка). На Беларусі традыцыі вак. свецкай харавой музыкі закладзены ў канцы 15 ст. ў кантах і псальмах. Вакальная музыка займала значнае месца ў творчасці многіх пакаленняў бел. кампазітараў. У 1980—90-я г.бел. кампазітары распрацоўваюць новыя, раней амаль не ўласцівыя нац.муз. мастацтву жанры вакальнай музыкі: духоўны хар. канцэрт (Л.Шлег, А.Бандарэнка), літургія (А.Залётнеў, С.Бельцюкоў), меса (А.Літвіноўскі), вак. сімфонія (А.Мдывані, А.Сонін, В.Войцік). Вакальная музыка розных жанраў прадстаўлена і творамі кампазітараў бел. замежжа (М.Равенскі, М.Шчаглоў, Э.Зубковіч і інш.).